- •Антычная культура
- •Антычнасць
- •Культура Старажытнай Грэцыі
- •Крыта-мікенскі перыяд
- •Гамераўскі перыяд
- •Тыпы ордараў
- •Формы кіравання
- •Эпоха архаікі
- •Грэчаская літаратура
- •Класічны перыяд
- •Рысы мастацтва класічнага перыяду
- •Паняцце пра культуру
- •Паняцця выхавання
- •Грэчаская філасофія
- •Грэчаская філасофія
- •Грэчаская навука
- •Культура элінізму
- •Рымская культура
- •Рымская культура
- •Рымская юрыспрудэнцыя
- •Росквіт мастацтва красамоўства і рыторыкі
- •Рымскае мастацтва
- •Гарадская архітэктура
- •Рымская архітэктура
- •Рымская архітэктура
- •Заняпад Рыма
Антычная культура
Антычнасць
Тэрмін з'явіўся ў эпоху Адраджэння ў дачыненні да грэка-рымскай культуры, якая складае класічную спадчыну сусветнай культуры.
Культура Старажытнай Грэцыі
Перыядызацыя:
Крыта-мікенскі перыяд (ІІІ-ІІ тыс. да н.э.); Гамераўскі перыяд (ХІ-VІІІ ст.ст. да н.э.) Перыяд архаікі (VІІ-VІ стст. да н.э.) Класічны перыяд (V-ІV стст. да н.э.) Элінізм (ІІІ-І стст. да н.э.)
Крыта-мікенскі перыяд
Культура гэтага часу была рытуальнай і міфалагічнай.
Няма звестак пра яе кананічнасць і ўпарадкаванасць.
У архітэктуры і жывапісе панавала асіметрыя.
Гамераўскі перыяд
Называецца так, бо пра культуру гэтага часу вядома з вуснага гераічнага эпаса пра Траянскую вайну, апрацаванага і выкладзенага ў VI ст. да н.э. У паэмах Гамэра «Іліяда» і «Адысея».
Тыпы ордараў
Дарычны – калона без базы, з утанчэннем, упрыгожана неглыбокімі канелюрамі з вострымі гранямі, узнік у VI ст. да н.э. (Парфенон)
Іанічны – лёгкасць прапорцый, капітэль аформлена валютамі, узнік у VI ст. да н.э. (храм Геры на Самосе, Эрехтейон).
Карынфскі – больш насычаны дэкорам варыянт іанічнага ордэра, капітэль з лісцямі аканта, узнік у 2пал. V ст. да н.э. (калона храма Апалона ў Басах, Зеўса ў Афінах).
Формы кіравання
Угарадах-полісах (акрамя Спарты) зацвердзілася рэспубліканская форма дзяржаўнага кіравання.
Дэмакратыя выяўлялася ва ўдзеле свабодных грамадзян у народных сходах, у абранні суддзяў, у зацверджанні законаў. Бацькам грэчаскай дэмакратыі лічыцца Салон - стваральнік канстытуцыі.
Яго паслядоўнік Перыкл ўвёў у Афінах суд прысяжных, адмяніў маёмасны цэнз пры атрыманні дзяржаўных пасад.
Эпоха архаікі
Выдатнымі помнікамі архітэктурнага і скульптурнага мастацтва з'яўляюцца творы Ікціна, Каліктрата, Полігнота, Мірона, Паліклета, Фідзія і інш.
Аснова грэчаскага мастацтва – міфалогія. Яна злучана з літаратурай, музыкай, тэатрам, архітэктурай, скульптурай.
Грэчаская літаратура
Стваральнікамі радаводу багоў, іх вобразаў, функцый лічацца Гамер і Гесіёд.
Міфалагічная спадчына Грэцыі выкладзена ў творчасці Еўрыпіда, Эсхіла, Сафокла, а таксама рымскіх антычных паэтаў Вяргілія, Авідзія.
Бацька камедыі – Арыстафан.
Класічны перыяд
Трагедыі і драмы на міфалагічны сюжэт аўтары класічнага перыяду пісалі не толькі літаратурнай паэтычнай мовай, а яшчэ і музыкай для тэатральных пастановак з танцамі. У гэтым праяўляецца сінкрэтызм антычнага мастацтва.
Музыка («мастацтва муз») у Старажытнай Грэцыі - гэта усёабдымнае паняцце, якое ахоплівае лірыку і танец, камедыю і трагедыю, гісторыю і астраномію.