- •ПЕРШАБЫТНАЯ
- •Першабытнасць – гістарычна першы і самы працяглы этап развіцця чалавечай культуры.
- •АСНОЎНЫЯ РЫСЫ ПЕРШАБЫТНАЙ КУЛЬТУРЫ
- •CІНКРЭТЫЗМ першабытнай культуры азначае нерасчлененасць розных сфер
- •Cінкрэтызм грамадства і прыроды
- •Cінкрэтызм асабістага і грамадскага.
- •Cінкрэтызм розных сфер культуры
- •Cінкрэтызм як прынцып мыслення
- •АНТРАПАМАРФІЗМ (ад грэч. антрапас – чалавек,
- •ТРАДЫЦЫЯНАЛІЗМ – сталае прытрымліванне традыцый. Традыцыя ў архаічнай культуры разумеецца як першапачаткова ўсталяваны
- •РЫТУАЛ – сродак далучэння індывіда да сацыяльнага і культурнага досведу, рэгламентаваў паводзіны людзей,
- •Міф – асноўная форма архаічнай свядомасці
- •Функцыі міфа
- •Першабытныя формы рэлігійных вераванняў
- •МАГІЯ – сістэма абрадаў, з дапамогай якіх чалавек можа звышнатуральным чынам уздзейнічаць на
ПЕРШАБЫТНАЯ |
КУЛЬТУРА |
Першабытнасць – гістарычна першы і самы працяглы этап развіцця чалавечай культуры.
Палеаліт (800-13 тыс. гадоў да н.э.) Мезаліт (13-6 тыс. гадоў да н.э.) Неаліт (6-2 тыс. гадоў да н.э.).
АСНОЎНЫЯ РЫСЫ ПЕРШАБЫТНАЙ КУЛЬТУРЫ
Сінкрэтызм
Антрапамарфізм
Традыцыяналізм
CІНКРЭТЫЗМ першабытнай культуры азначае нерасчлененасць розных сфер
із'яў культуры.
Cінкрэтызм грамадства і прыроды.Cінкрэтызм асабістага і грамадскага.Cінкрэтызм розных сфер культуры.Cінкрэтызм як прынцып мыслення.
Cінкрэтызм грамадства і прыроды
Першабытны чалавек успрымаў сябе як арганічную частку прыроды, адчуваючы сваё сваяцтва з усімі жывымі істотамі.
Cінкрэтызм асабістага і грамадскага.
На духоўным узроўні першабытны чалавек атаясам- ліваў сябе не з самім сабою, а з суполкай, да якой належаў, гэта значыць, заўсёды тлумачыў і ацэньваў сябе вачамі суполкі.
Cінкрэтызм розных сфер культуры
Мастацтва, рэлігія, медыцына, паляванне не былі аддзеленыя адно ад аднаго. Прадметы мастацтва доўгі час выкарыстоўваліся галоўным чынам як магічныя сродкі, а практычная дзейнасць была звязаная з магічнымі рытуаламі.
Cінкрэтызм як прынцып мыслення
У мысленні першабытнага чалавека адсутнічалі выразныя апазіцыі паміж катэгорыямі суб'ектыўнае – аб'ектыўнае; рэальнае – уяўнае; знешняе – унутранае; жывое – мёртвае; матэрыяльнае – духоўнае; адзінае - шматлікае.
АНТРАПАМАРФІЗМ (ад грэч. антрапас – чалавек,
морфэ – форма) – наданне чалавечых уласцівасцей прадметам і з'явам нежывой прыроды, раслінам і жывёлам.
ТРАДЫЦЫЯНАЛІЗМ – сталае прытрымліванне традыцый. Традыцыя ў архаічнай культуры разумеецца як першапачаткова ўсталяваны парадак, што ўзняў грамадства са стану хаосу.