Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

T3

.pdf
Скачиваний:
8
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
265.04 Кб
Скачать

спрашчэннямі і агрубленнямі) і адпавядае патрэбнасці ў індэнтыфікацыі дакументаў канкрэтнага зместу2.

Яна будуецца ў адпаведнасці з прадметна-змястоўнай структурай гістарычнай навукі, адлюстроўвае ўсю складанасць унутраных сувязей паміж элементамі дакументных патокаў і ўключаць:

бібліяграфічныя дапаможнікі па гісторыі ў цэлым, бібліяграфічныя дапаможнікі па асобных гістарычных перыядах, бібліяграфічныя дапаможнікі па асобных тэмах, бібліяграфічныя дапаможнікі па асобных праблемах; бібліяграфічныя дапаможнікі па археалогіі і этнаграфіі;

бібліяграфічныя дапаможнікі па дапаможных гістарычных дысцыплінах;

бібліяграфічныя дапаможнікі па асобных галіновых раздзелах гістарычнай навукі;

бібліяграфічныя дапаможнікі па асобных гістарычных раздзелах навукі, тэхнікі, культуры.

У межах гэтага пераліку можна выдзеліць дзяржаўныя і рэгіянальныя зрэзы і згодна ім выдзеліць:

бібліяграфічныя дапаможнікі па гісторыі асобнай краіны, рэгіѐна (краю, горада, вѐскі і інш.),

бібліяграфічныя дапаможнікі па асобных гістарычных перыядах асобнай краіны, рэгіѐна (краю, горада, вѐскі і інш.),

бібліяграфічныя дапаможнікі па асобных тэмах, бібліяграфічныя дапаможнікі па асобных праблемах; бібліяграфічныя дапаможнікі па археалогіі і этнаграфіі;

бібліяграфічныя дапаможнікі па дапаможных гістарычных дысцыплінах;

бібліяграфічныя дапаможнікі па асобных галіновых раздзелах гістарычнай навукі;

бібліяграфічныя дапаможнікі па асобных гістарычных раздзелах навукі, тэхнікі, культуры.

2 Фокеев В.А. Отраслевая система библиографических пособий (опыт категориального анализа) //Теоретико-методологические проблемы отраслевой библиографии / МГИК. –

М., 1989. – С. 90–91.

Аднак у рэальна існуючай сістэме БІ па гісторыі і гістарычных навуках Беларусі не поўнасцю рэалізаваны мадэлюючыя магчымасці бібліяграфіі як грамадскай з’явы. Гэта адбылося пад уздзеяннем шэрагу фактараў: навуковых, сацыяльнага-палітычных, эканамічных, гістарычных, тэхналагічных, арганізацыйных, асобасных. Прычым гэтае ўздзеянне праяўляецца і непасрэдна на бібліяграфію як адну са сфер дзейнасці чалавека, уключаную ў гісторыка-культурны працэс, сацыяльна-палітычныя і эканамічныя адносіны, абумоўленую ўзроўнем развіцця навукі і тэхнікі, і апасрэдавана - праз ўздзеянне на навуку і адукацыю, якія яна абслугоўвае, на сацыяльныя інстытуты сістэмы дакументальных камунікацый, у межах якіх адбываецца мадэліраванне ДП і ДМ па гісторыі. Усѐ гэта абумовіла і сучасны стан забяспечанасці бібліяграфічнай базай беларускай гістарычнай навукі, адукацыі, папулярызацыі гістарычных ведаў, і патрабаванні, якім яна павінна адпавядаць.

Аналіз рэтраспектыўных крыніц БІ па гісторыі і гістарычных навуках Беларусі сведчыць аб тым, што мадэліраванне адпаведнага ДМ здзейснена не поўнасцю, фрагментарна, са значнымі прабеламі ўліку і першасных, і другасных дакументаў.

На сѐняшні дзень ў беларускай ГБ адсутнічае асноўны сістэмаўтваральны кампанент гістарычнай бібліяграфіі Беларусі поўны

агульнагаліновы рэтраспектыўны ўлік дакументаў (бібліяграфічныя дапаможнікі па гісторыі Беларусі ў цэлым), які неабходны для паспяховага развіцця сістэмы наогул і здзяйсненне якога, дарэчы, лічыцца прыярытэтным на пачатковай стадыі фарміравання сістэмы галіновай бібліяграфіі. Пры наяўнасці добра развітага гэтага звяна сістэма дапаможнікаў у стане забяспечыць асноўныя характэрныя для большасці спецыялістаў інфамацыйна-дакументальныя патрэбнасці3. Неабходна адзначыць, што ў айчынным бібліяграфазнаўстве былі спробы агульнагістарычнага ўліку дакументаў. Так, у 1940-1941 гг. беларускім гісторыкам Б. Златаустаўскім пры ўдзеле прафесара У.Пічэты (рэдактар) былі падрыхтаваны рукапісы двух бібліяграфічных паказальнікаў па гісторыі Беларусі (“История Белоруссии (за период XІV в. – 1940 г.” і “История Западной Белоруссии с древнейших времѐн”). Яны мадэліруюць вялікую па аб’ѐму частку рускамоўнага масіву

3 Соколова Т.Н. Белорусское литературоведение и проблемы его информационнобиблиографического обеспечения: Дис. ... канд. филолог. наук. - Мн., 1987. - С.165.

дакументаў. Аднак моўныя абмежаванні, у шэрагу выпадкаў недастатковая паўната бібліяграфічнай характарыстыкі, недасканаласць даведачнага апарату значна прыніжаюць іх мадэлюючыя і даведачныя магчымасці. Да таго ж гэтыя паказальнікі так і засталіся ў чарнавых варыянтах (іх машынапісныя копіі захоўваюцца ў ЦНБ НАН Беларусі). Па словах М.І. Савачкінай, гэтыя паказальнікі можна разглядаць, як першы незавершаны вопыт складання навукова-дапаможных дапаможнікаў абагульняючага зместу па гісторыі Беларусі4.

У1959 г. кафедра гісторыі БССР БДУ падрыхтавала і выпусціла першы агульнагістарычны рэтраспектыўны паказальнік па айчыннай гісторыі (Гісторыя БССР: Тэматычны паказ. сав. літ. 1945–1958 / БДУ; Склад.: У.А. Ціток, А.П. Ігнаценка, Я.І. Шапчыц. – Мн., 1959. – 110 с.).

Уім былі адлюстраваны дакументы, выдадзеныя ў азначаны перыяд па ўсяму комплексу гістарычных дысцыплін і гістарычнаму развіццю Беларусі са старажытнасці да 1958 г. Аўтары імкнуліся да ўключэння ў дапаможнік усѐй сукупнасці дакументаў па гісторыі Беларусі (кніг, брашур, артыкулаў са зборнікаў, часопісаў і газет, аўтарэфератаў дысертацый, рэцэнзій). І гэта забяспечыла станоўчую ролю паказальніка ў мадэліраванні адпаведнай храналагічнай часткі дакументных патокаў, у бібліяграфічным забеспячэнні гістарычнай навукі і вучэбнай дзейнасці таго часу, падагульненні дакументнай забяспечанасці галіны ведаў і праз гэта спрыяла вызначэнню ступені даследаванасці пэўных тэматычных накірункаў, гістарычных перыядаў. Разам тым існуе шэраг недахопаў, якія значна прыніжаюць мадэліруючыя магчымасці паказальніка: адмаўленне ад уключэння замежных выданняў па гісторыі Беларусі; невялікія храналагічныя межы (толькі 14 г.) адлюстравання матэрыялаў; беднасць даведачнага апарату (Спіс зборнікаў, часопісаў і газет; Алфавітны паказальнік аўтараў, рэдактараў, складальнікаў і рэцэнзентаў). Аднак пры гэтым нельга забываць пра тое, што названы паказальнік быў створаны ў межах сацыяльнага інстытута, бібліяграфічная дзейнасць якога носіць спадарожны характар, для забеспячэння патрэб вучэбнага працэсу, а не з мэтай мадэліравання ДМ па гісторыі і гістарычных навуках.

4 Савочкина М.И. Белорусская советская историческая библиография// Сов. библиогр. – 1977. – № 4. – С.

4950.

Да агульнагістарычных бібліяграфічных дапаможнікаў адносіцца рэкамендацыйны паказальнік “Падарожжа ў гісторыю Беларусі” (Мн., 1974), створаны ў навукова-бібліяграфічным аддзеле Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (сѐння – Нацыянальная Бібліятэка Беларусі).

Недахоп тэматычных навукова-дапаможных паказальнікаў часткова кампенсуецца несамастойнымі формамі існавання БІ (прыкніжнымі і прыартыкульнамі спісамі). Грунтоўнымі бібліяграфічнымі спісамі літаратуры суправаджаюцца працы М.Ермаловіча, прысвечаныя старажытнай гісторыі Беларусі (Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і авагародскі перыяды. – Мн., 1990; Ермаловіч М. Па слядах аднаго міфа. – Мн., 1991; Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд. – Мн.,1994). Агульная колькасць спасылак складае амаль паўтары тысячы адзінак. Яны складаюць значную бібліяграфічную базу для даследавання названага перыяда. Аднак спасылкі даюцца, як правіла, у парадку іх цытавання ў манаграфіях, неаднаразова паўтараюцца. Прыкніжным бібліяграфічным спісам аздоблена манаграфія А.М. Кушнярэвіча "Культавае дойлідства Беларусі ХІІІ–ХVІІ стст.: гісторыя і архітэктурна-археалагічнае даследаванне" (Мн., 1993). У ім даецца грунтоўная падборка архіўных крыніц і друкаваных выданняў (кніг, дысертацый, часопісных артыкулаў) па вузкай і мала распрацаванай тэме без храналагічных, моўных, тэрытарыяльных абмежаванняў. Несамастойныя формы існавання БІ з"яўляюцца крыніцай пошуку дакументаў БІ па гісторыі Беларусі. Аднак гэтыя формы існавання БІ не здольны замяніць асобна выдадзеныя рэтраспектыўныя навукова-дапаможныя паказальнікі. Гэта абумоўлена тым, што, па-першае, ў гэтых спісах адлюстраваны толькі дакументы, вядомыя аўтару, па-другое, часцей за ўсѐ ў іх прадстаўлены толькі цытуемыя, а не дакументы па тэме працы наогул, па-трэцяе, групоўка матэрыялаў пераважна фармальная (у парадку цытавання, радзей па асноўных раздзелах тэксту). Іншымі словамі, гэтыя спісы не даюць вычарпальнай паўнаты уліку БІ па пэўнай тэме і ў іх немагчымы хуткі і шматаспектны пошук інфармацыі.

Неабходна адзначыць таксама складанасць вызначэння змястоўных межаў гістарычнай бібліяграфіі як галіновай сістэмы

Агульнагістарычны характар маюць бібліяграфічныя спісы да 5- томнага выдання "Гісторыя Беларускай ССР" і да артыкулаў па кожнаму гістарычнаму перыяду, спецыяльных гістарычных навуках, дапаможных гістарычных дысцыплінах у 12-томнай "Беларускай Савецкай

энцыклапедыі". Аднак (і гэта абумоўлена характарам падобных работ) у вышэйназваныя спісы ўвайшлі толькі найбольш буйныя айчынныя даследаванні. Гэта прывяло да таго, што па-за ўлікам аказаліся цэлыя пласты гістарычных дакументаў, надрукаваных у айчынных зборніках, часопісах і газетах, дакументаў, якія выдадзены за мяжой.

Агульнагістарычнымі бібліяграфічнымі спісамі суправаджаюцца працы “Нарысы па гісторыі Беларусі”, у 2-х ч. (Мн., 1994–1995). і інш. У гэтыя спісы ўключаецца, як правіла, невялікая частка ДМ, толькі найбольш грунтоўныя працы, са значнымі храналагічнымі, моўнымі, тэрытарыяльнымі абмежаваннямі. Да таго ж часам яны ўяўляюць сабой часцей за ўсѐ фармальна ўпарадкаваны спасылачны апарат і існуюць у непарыўнай сувязі з выданнем. Усѐ гэта значна прыніжае іх мадэліруючыя магчымасці ў адносінах да ДМ.

Рэгіянальны зрэз Новая литература о Гомельщине : информационно-библиографический указатель / Гомельская областная объединенная универсальная библиотека имени В.И. Ленина, Справочнобиблиографический отдел. – 1967–1991. – Гомель : ГОУС, 1967–1991.

1 раз в год. – Часть текста на белорусском языке. – С 1990:(1991) заглавие: Новая літаратура аб Гомельшчыне.

Літаратура аб Магілѐўскай вобласці / Магілѐўс. абл. б-ка імя У.І.Леніна, Аддз. беларус. і краязн. літ. – Магілѐў, 1971–1974.

1969–1970 і з 1975 загал.: Новая літаратура аб Магілѐўскай вобласці.

Па Новая літаратура аб Гродзенскай вобласці : бібліягр. паказ. / Гродзен. абл. навук. б-ка імя Я.Ф. Карскага, Аддз. краязн. работы. – Гродна,

1973-.

Заходняя Беларусь: гісторыя і сучаснасць : (рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс) / складальнік Н. І. Бягун ; рэдактар Т. Р. Мацвеева // Новыя кнігі : Па старонках беларус. друку : Штомес. бібліягр. бюл. / Нац. б- ка Беларусі. – 1996. – № 6. – 16 с. – Дадатак.

Залеўскі, Я. Бібліяграфія літаратуры аб Польшчы, Заходняй Украіне і Заходняй Беларусі выданай у СССР у 1930 г. на польскай, расійскай, беларускай і ўкраінскай мовах / Бел. акад. навук, Пол. ін-т пралетар. культуры. – Мн., 1933. – 31, [1] с.

бібліяграфічныя дапаможнікі па асобных гістарычных перыядах,

Гісторыя Беларусі савецкага перыяду ў перыядычным друку : бібліягр. паказ. арт. з газ. і часоп… / Гродзен. дзярж. ун-т імя Я.Купалы ; Склад.: Г.М. Таюрская, Э.С. Ярмусік. – Гродна : ГрДУ, 1997.

Ч. 1 выйшла без звестак аб нумары часткі.

Ч. 2 : … за 1992–1994 г. – 87 с. – 40 экз. – Б.ц.

бібліяграфічныя дапаможнікі па асобных тэмах,

Беларуская ССР у Вялікай Айчыннай вайне Савецкага Саюза (1941– 1945 гг.) : бібліяграфічны паказальнік літаратуры (1941–1971 гг.) / Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У.І. Леніна, Інстытут гісторыі Акадэміі навук БССР ; складальнікі: Р.М. Чыгірова, Э.І. Ляўко ; [пад рэдакцыяй Р. Р. Кручка]. – Мінск : Дзяржбібліятэка БССР, 1980. – 298, [1] с. ;

Беларуская ССР у Вялікай Айчыннай вайне Савецкага Саюза (1941– 1945 гг.) : бібліяграфічны паказальнік / Міністэрства культуры БССР, Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У.І. Леніна ; [складальнікі: Э.І. Ляўко, С.А. Пугачова, З.А. Сядая ; навуковы рэдактар: А.М. Літвін]. – Мінск : [б. в.], 1990. – 295, [1] с.

Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне (1941–1945) [Электронны рэсурс] / Нацыянальная бібліятэка Беларусі ; складальнікі: С.А. Анохін [і інш] ; навуковы рэдактар Т.В. Кузьмініч. – Мінск : НББ, 2005. – 1 электронны аптычны дыск (CD-ROM) ; 12 см. – (60-годдзю Перамогі прысвячаецца).

Гісторыя Камуністычнай партыі Беларусі: рэкамендацыйны паказальнік літаратуры / Міністэрства культуры БССР, Дзяржаўная бібліятэка імя У.І. Леніна, Аддзел рэкамендацыйнай бібліяграфіі ; [складальнікі: Т.Я. Мамедава, А.І. Леў, М.А. Каваленка ; навуковы рэдактар І.П. Хаўратовіч]. – Мінск : Дзяржбібліятэка БССР, 1981. – 201 с.

XXІ-ая гадавіна вызвалення Беларусі ад белапалякаў : рэк. спіс літ. / Дзярж. б-ка і Бібліягр. ін-т імя У.І. Леніна ; [Склад. Е. Цвейфель]. – Мн.,

1941. – 18, [1] c.

Жанчыны ў гісторыі Беларусі: славутыя і… невядомыя : бібліяграфічны спіс / складальнік Г.В. Брага ; рэдактар Т.Я. Мамедава // Новыя кнігі : Па старонках беларус. друку : штомес. бібліягр. бюл. / Нац. б-ка Беларусі. – 1998. – № 10. – 16 с. – Дадатак.

Супраць крыжацкай навалы : інфармацыйна-бібліяграфічны даведнік / Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная бібліятэка імя

Ф. Скарыны ; [складальнік Л.Б. Дзедзюліна]. – Полацк, 2002. – [24] с. ; 21 см. – (Праз мінулае ў будучыню).

Барацьбіты за савецкую ўладу ў Беларусі : рэк.бібліогр.паказ. / Дзярж.б-ка імя У.І. Леніна ; Склад. А.І. Леў. – Мн., 1987. – 48с.

История Холокоста на территории Беларуси : библиогр. указ. / Науч.-просветит. центр. истории евреев Беларуси и Холокоста им. С. Дубнова, Евр. общин. центр, г. Минск ; Сост.: И.П. Герасимова, С.М. Паперная. – Витебск : УПП "Витеб. обл. тип.", 2001. – 103, [1] с. ; 20 см.

Бібліяграфічныя

дапаможнікі

прысвечаныя

асобным

гістарычным дзеячам

 

 

 

Кастусь Каліноўскі : бібліягр. паказ. / Бел. дзярж. ун-т, Фундам. б- ка ; [Склад.: Л.С. Бункевіч, В.Ф. Шалькевіч ; Пад рэд. Т.І. Міцюхінай, Р.І. Пустаход]. – Мн. : БДУ, 2000. – 82, [2]

Митрополит Филарет (Вахромеев) : К 60-летию : биобиблиогр. справ. / Сост.: Т.А. Самойлюк и др. – Мн., 1997. – 292, [1] с.

бібліяграфічныя дапаможнікі па асобных праблемах;

Нацыянальныя супольнасці ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць : (бібліяграфічны спіс) / складальнік Г. В. Брага ; рэдактар К.Дз. Варанько // Новыя кнігі : Па старонках беларус. друку : Штомес. бібліягр. бюл. / Нац. б- ка Беларусі. – 2004. – № 6. – 16 с.

бібліяграфічныя дапаможнікі па археалогіі і этнаграфіі;

Матэрыялы да беларускай бібліяграфіі [Мікрафільм] / Ін-т бел. культуры, Бібліягр. каміс. – Мн. : ІБК, 1927.

Т. 4. : Этнаграфія / Падрыхт. А.Шлюбскі. – 54 кадра (XІ, 90, [2] с.). – (Беларуская этнаграфія ў доследах і матэрыялах ; … ; Кн. 3)) (…)-Прадм. парал.: бел., ням. – Бібліягр.: с. ІX-XІ. – Паказ. прозвішч, мясцовасцей: с. 8290. – Негатыў.

Дубінскі, С. А. Бібліяграфія па археалогіі Беларусі і сумежных краін = Bіblіographіe der archaologіe Weіssrusslands und der angrenzenden lander / С.А. Дубінскі ; Бел. акад. навук, Ін-т гісторыі, Секцыя археалогіі. – Мн., 1933. – 216, [8] с.

Археология Белоруссии : библиогр. указ. (1932–1975) / Сост.Т.Н. Коробушкина ; Гос. б-ка БССР им. В.И. Ленина, АН БССР, Ин-т истории. – Мн., 1988. – 163с.

Археалогія Беларусі : паказ. літ… / Акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі, Цэнтр. навук. б-ка імя Я. Коласа. – Мн. : ІГ АНБ, 1997.

… за 1976-1990 гг. : … за 1976–1990 гг. / [Склад. А.У. Ільюцік ; Навук. рэд. Т.М. Каробушкіна. – 611 с. – Паказ. імян., геагр.: с. 521-584. – Бібліягр.: с. 585-610. – 2000 экз. – Б.ц.

бібліяграфічныя дапаможнікі па дапаможных гістарычных дысцыплінах;

Адкуль пайшлі назвы і імѐны : рэкамендацыйны бібліяграфічны спіс / складальнік Н. І. Бягун ; рэдактар Т.Я. Мамедава // Новыя кнігі : Па старонках беларус. друку : Штомес. бібліягр. бюл. / Нац. б-ка Беларусі. – 1992. – № 10. – 16 с.

Па старонках старых фаліянтаў : (бібліяграфічны агляд) // Новыя кнігі : Па старонках беларус. друку : Штомес. бібліягр. бюл. / Нац. б-ка Беларусі. – 1993. – № 2. – 16 с. – Дадатак.

Библиографический указатель литературы по истории города Гродно / Гродненский государственный университет ; [составители: Е.М. Таюрская, Г.М. Регилевич]. – Гродно, 1978. – 38 с.

Межов, В.И. (1830–1894).

Русская историческая библиография = Bіblіographіe des lіvres et artіcles russe d'hіstoіre et scіences auxіlіaіres de 1800–1854 іncl. : указатель книг и статей по русской и всеобщей истории и вспомогательным наукам за 1800–1854 вкл. : [в 3 т.] / составил В.И. Межов. – С.-Петербург : издал И.М. Сибиряков, 1892–1893. – 26 см.

Изд. не закончено.

Т. 2 : Биографии и некрологи русских деятелей. Вспомогательные науки по русской истории: Генеалогия. Геральдика. Хронология. Археология. Палеография. Нумизматика. Сфрагистика. Медальерное искусство. Мифология. – 1893. – VІІ, 377 с.-3 р.

У іх ліку бібліяграфічныя дапаможнікі прысвечаныя гісторыкам, архівістам і інш. :

Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі : біябібліягр. паказ. / Гомел. дзярж. ун-т ім. Ф. Скарыны і інш. ; [Уклад.: В.У.Скалабан (кіраўн.) і інш.]. – Мн. : НББ, 2001. – 120 с.

Міхась Мялешка : Доўгае вяртанне ў Беларусь : кат. выст. / Аўт. навук. канцэпцыі і склад.: Г.В. Запартыка (кіраўн.) і інш. – Мн. : Бел. навук.- даслед. ін-т дакументазнаўства і арх. справы, 1999. – 12 с., уключ. вокл.

Кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права : інфармацыйнабіябібліяграфічны даведнік / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Я.Купалы" ; [аўтар-складальнік М.У. Сільчанка]. – Гродна : ГрДУ, 2005. – 153 с.

Кірыла Тураўскі : бібліягр. паказ. / Беларус. дзярж. ун-т трансп., Т- ва Кірылы Тураўскага ; [Склад.: С.М. Лазарава, Г.С. Макеранкава]. – Гомель

: БелДУТ, 1996. – 34 с.

Земляки : [История Светлогорска в лицах : библиогр. слов. / Сост. Г.И.Захаренко. – Мозырь : КПУП "Колор", 2001. – 145, [6] с. ; 20 см.

Даследчыкі роднага краю : Краязнаўцы і гісторыкі - уражэнцы Магілѐўшчыны : біябібліягр. паказ. / Магілѐўс. абл. б-ка імя У.І. Леніна, Аддз. краязн. літ., Магілѐўс. абл. краязн. музей ; [Склад.: Л.Я. Гурковіч, З.М. Украінка]. – Магілѐў, 1995. – 68 с.

Анатоль Пятровіч Грыцкевіч : бібліягр. паказ. / Беларус. ун-т культуры, Бібліятэка ; [Склад. Т.А. Самайлюк]. – Мн., 1994. – 77 с., 1 л. партр. – (Дзеячы навукі і культуры Беларусі).

Илларион Мефодьевич Игнатенко : Биобилиорг. указ.: (К 70-летию со дня рождения) / АН БССР, Ин-т истории ; [Н.В. Кузнецов и др.]. – Мн. : Навука і тэхніка, 1990. – 62 с., 1 л. портр. – (Ученые Советской Белоруссии).

История белорусской сельскохозяйственной академии (1836-1995) : библиогр. указ. / Сост.: И.В. Грядовкина, Т.Ф. Золотарская. – Горки : БСХА,

1996. – 165 с.

бібліяграфічныя дапаможнікі па асобных галіновых раздзелах гістарычнай навукі;

бібліяграфічныя дапаможнікі па асобных гістарычных раздзелах навукі, тэхнікі, культуры.

Педагагічная навука і народная асвета ў БССР : бібліягр. паказ., 1968–1982 / Рэсп. навук.-пед. б-ка ; [Склад.: М.С. Лукошюс, Т.С. Гурына ; Пад рэд. В.У. Чэчата]. – Мн., 1987. – 605, [3] c.

Асвета і педагагічная думка на Беларусі : бібліягр. паказ. / Нац. ін-т адукацыі ; Пад рэд. С.В. Снапкоўскай. – Мн. : НІА, 2001.

Ч. 3 : 1917-1945 гг. / А.Л. Еўдакімава і інш. – 327 с.-400 экз. – ІSBN 985-6627-48-6 : Б.ц.

На службе роднаму слову : біябібліягр. давед. : Да 10-годдзя каф. гісторыі беларус. мовы / Беларус. дзярж. ун-т , Філал. фак. ; [Рэдкал.: М.Р. Прыгодзіч і інш.]. – Мн. : БДУ, 2003. – 47, [2] с

Нам засталася спадчына… : (з гісторыі беларускага мастацтва) / складальнік Н.І. Бягун ; рэдактар Т.Р. Мацвеева // Новыя кнігі : Па старонках беларус. друку : Штомес. бібліягр. бюл. / Нац. б-ка Беларусі. – 1992. – № 2. – 16 с. – Дадатак.

Рэлігійнае жыццѐ на Беларусі: гісторыя і сучаснасць / складальнік Н. І. Бягун ; рэдактар Т.Р. Мацвеева // Новыя кнігі : Па старонках беларус. друку : штомес. бібліягр. бюл. / Нац. б-ка Беларусі. – 1993. – № 6. – 16 с. – Дадатак.

Из истории грампластинки : обзор-беседа / Гомел. обл. б-ка им. В.И. Ленина, Отд. искусств. – Гомель, 1971. – 6 с.

Пичета, В. Современная литература по истории народного хозяйства / В. Пичета. – Мн., 1927. – 14 с.

Исторические аспекты медицины и здравоохранения Беларуси : указ. лит., 1994-1998 : К VІІІ науч. респ. конф. по истории медицины "Медицина Беларуси XX века", г. Витебск, 29-30 окт. 1998 г. / Респ. науч.- мед. б-ка ; Сост. Н.Д. Гололоб ; Ред. И.В. Пантюк. – Мн. : РНМБ, 1998. – 31, [1] с.

Православная церковь на Белостотчине в работах протоирея Григория Сосны / Ин-т славяноведения и балканистики РАН и др. ; Сост.: Ю.А. Лабынцев, Л.Л. Щавинская. – Мн., 1994. – 78 с. – (История книжной культуры Подляшья : Вспом.информ : библиогр.материалы).

Гісторыя развіцця вынаходніцтва на Беларусі = История развития изобретательства в Беларуси : рэтраспект. паказ. літ. : У 2 ч. / Рэсп. навуч.- тэхн. б-ка ; [Склад.: Н.В. Несцяронак і інш.]. – Мн., 1997.

Ч. 2 : 1945-1995 гг. – 170 с.- Выпускнікі і навучэнцы Магілѐўскай мужчынскай гімназіі, 1809–2009 :

біябібліяграфічны даведнік / Установа культуры "Магілѐўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна", Аддзел беларускай і краязнаўчай літаратуры ; [складальнікі: Л.Я. Гурковіч, Т.М. Калініна]. – 2-е выд., дапоўненае і

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]