БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАÝНЫ УНIВЕРСIТЭТ
Л. В. Казлоýская
Эканомiка-геаграфiчнае раянаванне беларусi
Вучэбны дапаможнiк па курсу "Сацыяльна-эканамiчная
геаграфiя Беларусi" для студэнтаý спецыяльнасцi
Н. 05.01.00 - „Геаграфiя"
Мiнск
1998
УДК 911.3(476) (075.8)
ББК 65.04 (4 Бел) я73
К 14
Рэцэнзенты:
У.С. Фацееý, д-р экан. навук; А.У. Тамашэвiч, д-р экан. навук
Рэкамендаеана да выдання вучоным саветам геаграфiчнага
факультэта Белдзяржунiверсiтзта
Казлоýская Л. В.
К14 Эканомiка-геаграфiчнае раянаванне Беларусi: Вучэб. дапам.
па курсу "Сацыяльна-эканамiчная геаграфiя Беларусi" для студ. спецыяльнасцi Н.05.01.00. – «Геаграфiя» - Мн.: Белдзяржунiверсiтэт, 1997. - 40 с.
ISBN 985-6144-90-6
Вучэбны дапоможнiк асвятляе найбольш складаны i актуальны раздзел сацыяльна-эканамiчнай геаграфii Бeлapyci. У першай частцы на канкрэтных прыкладах ахарактарызаваны розныя падыходы да комплекснага эканомiка-геаграфiчнага раянавання Беларусi (эканамiчнага, прыродна-гаспадарчага, дробнага сацыяльна-эканамiчнага, селектыýнага). У другой частцы падрабязна разгледжана сучаснае сацыяльна-эканамiчнае раянаваянне рэспублiкi i напрамкi яго ýдасканалення.
УДК 91 1.3 (476) (075.8)
ББК 65.04 (4 Бел) я73
ISBN
985-6144-90-6
©Л.В.Kазлоýская,
1998
3 М е с т
Стар.
Прадмова……………………………………………………………….. |
4 |
1. КАНЦЭПЦЫİ ЭКАНОМİКА-ГЕАГРАФİЧНАГА РАЯНАВАННЯ БЕЛАРУСİ……………………………………………………………………… |
5 |
Эканамiчнае раянаванне………………………………………. |
6 |
Прыродна-гаспадарчае раянаванне………………………….. |
16 |
Дробнае сацыяльна-эканамİчнае раянаванне ……………………… |
20 |
Селектыýнае раянаванне…………………………………………. |
21 |
2. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМIЧНАЕ РAЯНABAННЕ БЕЛАРУСI…………… |
24 |
Мэты i прынцыпы раянавання…………………………………….. |
24 |
Сiстэма сацыяльна-эканамiчных раёнаý Беларусi……………. |
26 |
Праблемы ýдасканалення сацыяльна-эканамiчнага раянавання Беларусi ……………………………………………………………. |
34 |
Лiтаратура…………………………………………………………… |
38 |
Прадмова
Вучэбны дапаможнiк асвятляе адзiн з самых складаных i актуальных у сучасных умовах раздзел сацыянльна-эканамiчнай геаграфii Беларусi - яе эканомiка-геаграфiчнае раянаванне.
Выдадзеныя да гэтага часу падручнiкi па эканамiчнай геаграфii Беларусi устарэлi i прапануюць студэнтам па сутнасцi толькi адзiн падыход да эканамiчнага раянавання рэспублiкi – на аснове яе абласнога падзелу i вылучэння ý межах абласцей эканамiчных падраёнаý. Сучасны працэс сацыялагiзацыi i экалагiзацыi геаграфiчных ведаý, а таксама змяненнi у сацыяльна-эканамiчным развiццi суверэннай Беларусi у сувязi з пераходам да сяцыяльна-арыентаванай рыначнай эканомiкi патрабуюць вывучэння розных (асаблiва сучасных, канструктыýных) падыходаў да комплекснага эканомiка-геаграфiчнага раянавання. Таму у першай частцы дапаможнiка характэрызуецца сутнасць розных канцэпцый раянавання: эканамiчнага (на прыкладах раянавання a.P.Лica i калектыву эканомiка-географаý БДУ); прыродна-гаспадарчага (на прыкладзе раянавання С.I. Ciдора); дробнага сацыяльна-эканамiчнага; селектыýнага (на аснове вылучэння праблемных рэгiёнаý).
У другой частцы дапаможнiка больш падрабязна разгледжана дробнае сацыяльна-эканамiчнае раянаванне у Генеральнай схеме комплекснай тэрытарыяльнай арганiзацыi Беларусi, распрацаванай Беларускiм навукова-даследчым i праектным iнстытутам горадабудаýнiцтва паводле задання Савета Мiнiстраý рэспублiкi. Менавiта у гэтым раянаваннi найбольш поýна адлюстравана канструктыýная мэта эканомiка-геаграфiчнага раянавання - аптымiзацыя прасторавай арганiзацыi грамадства шляхам дасягнення збалансаванага сацыяльна-эканамiчнага i экалагiчнага развiцця кожнага яе тэрытарыяльнага падрздзялення .У сувязi з тым, што гэта раянаванне было зроблена да чарнобыльскай катастрофы, другая частка дапаможнiка завяршаецца разглядам праблем удасканалення дробнага сацыяльна-эканамiчнага раянавання Беларусi з улiкам наступстваý гэтай катастрофы, якiя закранулi амаль чвэрць тэрыторыi рэспублiкi.