Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпора к экзамену по истории Беларуси / ШПОРАпоИсторииБеларуси.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
20.06.2014
Размер:
595.46 Кб
Скачать

3.Перыядызацыя.

Сярод археолагаў пануючай думкай аб падзеле дапісьмовай гісторыі чалавяцтва з’яўляецца яе падзел на каменны, бронзавы і жалезны вякі. Асноўным крытэрыем, які пакладзены ў дадзеную перыядызацыю з’яўляецца матэрыял, з якога былі зроблены прылады працы1.

Камены век.

Палеаліт (100–10 тыс. да н.э.)

Сярод археолагаў няма адзінага пункта гледжання па праблеме з’яўлення першых людзей на тэрыторыi Беларусi. Умоўна іх погляды можна падзяліць на тры плыні.

Першы погляд звязаны з магчымым з’яўленнем чалавека на тэрыторыі сённяшняй Беларусі прыкладна 300 тысячаў гадоў таму назад. Прамых доказаў гэтаму пакуль няма. Магчыма, сляды чалавека знішчаны ледавіком. Прыхільнікі гэтай думкі абапіраюцца на ўскосных сцвярджэннях: спрыяльнымі прыродныі ўмовамі для існавання чалавека, што пацвярджаецца знаходкамі рэшткаў цёплалюбівай флоры і фауны (напрыклад, у Віцебскай вобласці былі знойдзены рэшткі паўднёвага слана) і археалагічнымі знаходкамі ў суседніх рэгіёнах (Польшчы і на Валыні).

У 30-ыя гг. ХХ ст. беларускi археолаг К.М. Палiкарповiч выказаў думку аб магчымасцi засялення тэрыторыi Беларусi ў эпоху сярэдняга палеалiта (100-30 тыс. г. да н.э.). Сваю выснову ён падмацаваў археалагiчнымi знаходкамi, зробленымi каля в. Бердыж (Падлужжа-1,Чачэрскага р-на), Сцвярджэнне Палiкарповiча перакачавала ў падручнiкi па гiсторыi i з цягам часу стала дагматычным.

З думкай Палiкарповiча аб з’яўленнi чалавека на тэрыторыi Беларусi 100-30 тыс. г. да н.э. нязгодны беларускія археолагі В.Д. Будзько i Е.Г. Калечыц, якія звязваюць першыя сляды чалавека на Беларусi з эпохай поздняга палеалiта.

Сёння большасць беларускіх археолагаў схіляецца да высновы Палікарповіча. Асобныя знаходкі крамянёвых вырабаў мусцьерскага вобліка зроблены ў г.п. Свяцілавічы (Гомельская вобласць, Веткаўскі р-н), в. Клеявiчы (Магілёўская вобласць, Касцюковiцкi р-н) i Абiдавiчы (Магілёўская вобласць, Быхаўскі р-н). Аднак з упэўненасцю гаварыць аб тым, што гэтыя знаходкі могуць падцвердзіць тэзіс аб з’яўленні першых людзей на тэрыторыі сённяшняй Беларусі ў сярэднім палеаліце (100-35 тыс. г. да н.э.) пакуль рана.

На сённяшні час можна з упэўненасцю казаць толькі аб існаванні двух стаянак, якія храналагічна адносяцца да эпохі позняга палеаліту. Гэта Юравіцкая і Бердыжская (Падлужжа-1) стаянкі. Абедзве знаходзяцца на паўдневым усходзе Беларусі ў Гомельскай вобласці: Юравічы – у Калінкавіцкім раёне, Бердыж – у Чачэрскім.

Размешчаная ў цэнтры сучаснай вёскі, на левым беразе Прыпяцi, Юравiцкая стаянка лiчыцца самым старажытным паселішчам на Беларусі.2. Упершыню аб iснаваннi гэтай стаянкi першабытнага чалавека навуковы свет даведаўся ў 1929 г., дзякуючы археолагу Ю.Ю. Попелю. Некаторыя знаходкі звязаны з мастацтвам верхнепалеалітычнага чалавека. Напрыклад, пласціна з біўня маманта з геаметрычным арнаментам у выглядзе шасцівугольнікаў і зігзагаў (нагадвае луску рыбы). Гэтая знаходка дае падставу рэлігіяведам сцвярджаць аб тым, што магчымым татэмам Юравіцкай абшчыны была рыба.

Бердыжская стаянка знаходзіцца на правым беразе р.Сож у 3 км на поўдзень ад вёскі Бердыж і ў 0,5 км. ад вёскі Падлужжа (таму другая умоўная назва гэтай верхнепалалалітычнай стаянкі – Падлужжа-1). Упершыню яе адкрыў знакамiты археолаг К.М. Палікарповіч. На сённяшнi дзень выяўлены рэшткі 4 жытлаў і 5 гаспадарчых ям, пабудаваныя прыкладна 23 тыс. г. да н.э.3 Па падліках В.Ф. Ісаенкі, усё насельніцтва Беларусі эпохі позняга палеаліта магло складаць некалькі соцен чалавек.

Мезаліт (IX–V тыс. да н.э.)

Пачалася новая спроба засялення Беларусі і на гэты раз паспяховая. 3 поўдня і з захаду на сённяшнія землі Беларусі пранікаюць рухомыя групы паляўнічых. У новых прыродных умовах адступлення ледавіка сухі кантынентальны клімат сярэдняй паласы Еўропы змяніўся цёплым і вільготным. Змены клімата выклікалі змены ў раслінным і жывёльным свеце. Былыя тундры пакрыліся лясамі. Выміраюць альбо знішчаюцца такія жывёлы, як мамант, калматы насарог, пячорны леў і інш. У лясах з'яўляюцца новыя віды жывёл: алень, лось, зубр, буры мядзведзь, бабёр.

Змены ў жывёльным свеце прымусілі чалавека выпрацаваць новыя прыёмы палявання, вынайсці новую зброю, якая была б прыгоднай для здабычы дробнай жывёлы.

Менавіта з’яўленне лука і стрэлаў знамянуе сабой наступленне мезаліта. 3 паляваннем пачынае спаборнічаць рыбалоўства, бо адступіўшы ледавік стварыў мноства буйных і дробных рэк і азёр. З'явіліся рыбалоўныя кручкі, сеткі, былі вынайдзены човен і вясло. У эпоху мезаліта чалавек прыручыў першую жывёлу – сабаку, якая дапамагала яму на паляванні.

У мезаліце адбываюцца далейшыя прынцыповыя змены ў тэхніцы вырабу прыладаў працы. Чалавек упершыню навучыўся рабіць прылады такіх формаў, якія не залежалі ад памераў каменя. З'явілася так званая ўкладышавая тэхніка вырабу прыладаў працы: нажоў, кінжалаў, наканечнікаў, вастрыёў. Сутнасць яе ў тым, што крамянёвыя прылады рабілі маленькімі (папярэчнікам 2-3 см) у выглядзе сегментаў, трапецый, трохвугольнікаў4. Выкарыстоўвалі іх у якасці ўкладышаў у касцяную ці драўляную аснову, расчэпленую ўздоўж. Потым замацоўвалі якім-небудзь вяжучым рэчывам, напрыклад, смалою ці перавязкамі. Атрымлівалася рэжучая прылада, якая па сваіх якасцях не адрознівалася ад прылады, цалкам зробленай з крэменю. Побач з тонкімі і лёгкімі ўкладышавьші прыладамі ў мезаліце з'яўляюцца масіўныя прылады5, якія былі папярэднікамі сякер і значна паскорылі апрацоўку дрэва, пабудову жылля.

Новыя вынаходніцтвы пацягнулі за сабой змены ў гаспадарцы. Больш стабільнае і трывалае забеспячэнне ежай прывяло да росту колькасці насельніцтва. Пераход ад загоннага палявання на буйную жывёлу вялікімі калектывамі да палявання на невялікую статкавую жывёлу групамі і ў адзіночку, пацягнуў за сабою драбленне родавых абшчын. Такім чынам, лік родавых абшчын павялічваецца, а колькасць кожнай з іх скарачаецца. Разрастанне мноства абшчын, якія ўзнікалі з адной буйной, стала асновай узнікнення плямёнаў.

Менавіта ў мезаліце была заселена асноўная тэрыторыя Беларусі. Сёння на Беларусі вядома каля 120 мезалітычных стаянак. Але гэта не азначае, што ўсе яны існавалі адначасова. Па падліках Э.М. Загарульскага агульная колькасць насельніцтва Беларусі эпохі мезаліта не перавышала 4,5-6 тыс. чалавек.

Археолагі вылучаюць 7 археалагічных культур эпохі мезаліта ў Беларусі. Гэта: свідэрская, нёманская, яніславіцкая, кудлаеўская (на захадзе і поўдні Беларусі), грэнская і сожская (на ўсходзе), кунда культура (на поўначы). Неабходна сказаць, што такія культуры, як свідэрская і грэнская, пачалі фармавацца яшчэ ў эпоху фінальнага палеаліту.

Такім чынам, эпоха мезаліта ў Беларусі ахоплівае храналагічныя рамкі з IX па V тыс. да н.э. Найбольшым вынаходніцтвам, зробленым чалавекам у гэты перыяд з’яўляецца лук і стрэлы.

Неаліт (V тыс. да н.э.–канец III тыс. да н.э.)

Плямёны, якія насялялі Беларусь, уступілі ў апошні каменны перыяд у канцы 5 тысячагоддзя да н.э. Тут эпоха неаліту працягвалася да пачатка 2 тысячагоддзя да н.э.

Вызначальнай сутнасцю неаліта з’яўляецца так званая «неалітычная рэвалюцыя» – пераход ад прысвойваючай формы гаспадаркі (палявання, рыбалоўства, збіральніцтва) да вытворчай (земляробсятва і жывёлагадоўля).

У эпоху неаліту былі зроблены шэраг тэхналагічных адкрыццяў. Па-першае, быў знойдзены спосаб вырабу глінянага посуду. Ён меў канічнае, вострае днішча і пашырэнне сценкі ўверсе. Такая форма посуду тлумачыцца тым, што вастрадонныя гаршкі было зручна ставіць паміж камянямі альбо ў ямке, вакол якой разводзілі вогнішча. Па-другое, чалавек навучыўся ткаць. Валакно для прадзіва выраблялі з раслін каноплі ці крапівы. Па-трэцяе, адбываецца далейшае ўдасканаленне тэхнікі вырабу каменных прылад. Людзі навучыліся шліфаваць, піліць і свідраваць адтуліны. У пошуках матэрыяла чалавек упершыню пранiкае ў недра зямлi. Унікальнымі помнікамі эпохі неаліту і бронзы з'яўляюцца крэменездабыўныя шахты ў наваколлі г.п. Краснасельскі і вёсцы Карпаўцы (Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён)6.

На тэрыторыі Беларусі ў неаліце жылі плямёны днепра-данецкай, верхнядняпроўскай, нёманскай, нарвенскай культур (уваходзілі ў этнакультурную вобласць плямён з грабеньчата-накольчатай керамікай), а таксама лейкападобных кубкаў, шарападобных амфар, грабеньчата-ямкавай керамікі і некаторых іншых. Асноўным крытэрыем для выдзялення неалітычных культур служыць кераміка, якая характарызуецца знешнімі формамі посуду, элементамі і матывамі арнаментацыі, а таксама тэхналогіяй вытворчасці. Агульная колькасць насельніцтва Беларусі эпохі неаліта складала каля 27-36 тыс. чал.,колькасць вядомых паселішчаў – больш за 500.

На пытанне, кім было ў этнічных адносінах старажытнае насельніцтва Беларусі, адказаць складана. Большасць даследчыкаў схільна лічыць яго папросту даіндаеўрапейскім. Антрапалагічнае вывучэнне касцякоў з пахаванняў днепра-данецкай культуры дазволіла прыйсці да высновы аб вельмі старажытных мясцовых каранях гэтага насельніцтва і лічыць яго прамым нашчадкам познепалеалітычных краманьёнцаў. З'яўленне першай хвалі індаеўрапейцаў на тэрыторыі Беларусі вучоныя звязваюць з пранікненнем сюды культур лейкападобных кубкаў і шарападобных амфар. Носьбітаў культуры тыповай грабеньчата-ямкавай керамікі болышасць археолагаў ідэнтыфікуе з фіна-уграмі ці продкамі сучасных фіна-угорскіх народаў7.

Бронзавы век (рубеж III-II тыс. да н.э. – VII ст. да н.э.)

Адкрыццё спосабу атрымання бронзы адбывалася ў многіх краінах, але распаўсюдзіўся бронзавы век перш за ўсё там, дзе меліся ў наяўнасці абодва кампаненты бронзы – медзь і волава. На тэрыторыі Беларусі няма ні аднаго, ні другога. Бронзавы век тут пачаўся на мяжы ІІІ і ІІ тысячагоддзя да н.э. Аддаленасць ад старажытных цэнтраў металургіі была прычынай захавання тут на больш працяглы час каменных прыладаў працы, але апрацоўваліся яны лепш; шырока ўжывалася шліфаванне, свідраванне, пілаванне, апрацоўка крэменю струмяністай рэтушшу. Недахоп бронзы і патрэбы ў больш якасным матэрыяле для вырабаў прывялі да росквіту менавіта ў перыяд бронзы Краснасельскіх і Карпаўскіх шахтаў па здабьгчы крэменю. Крэмень здабывалі таксама каля абрывістых берагоў Сожа, Беседзі, Нёмана, Ясельды.

У эпоху бронзы земляробствам і жывёлагадоўляй на Беларусі пачалі займацца паўсюдна. Спачатку пад пасевы гатавалі невялікія дзялянкі зямлі, пераважна ў поймах рэк. Апрацоўваліся яны каменнымі і рогавымі матыкамі (матычнае земляробства). 3 пашырэннем і развіццём земляробства людзі перайшлі да ляднай (падсечна-агнявой) сістэмы. Пры такім спосабе атрымліваўся не толькі пажаданы па памерах вольны ад раслін участак, але ён адначасова угнойваўся попелам. Часам чалавек увогуле не рыхліў выгарышча. Дастаткова было ўкінуць зярняты ў попел і прабаранаваць сукаватым комлем дрэва. Зерне прарастала і давала ўраджай. Асноўнымі культурамі былі пшаніца, ячмень, проса, лён, канопля. Ураджай збожжавых культур збіраўся крамянёвымі сярпамі розных тыпаў, вымалачанае зерне размолвалася на зернацёрках.

Людзі яшчэ ў неаліце прыручылі амаль усе вядомыя сёння свойскія жьтвёлы. Разводзілі буйную і дробную рагатую жывёлу, каней, свіней, авечак, коз. Трэба адзначыць, што спачатку ўдзельная вага жывёлагадоўлі была больш значная, чым земляробства. Паколькі жывёлагадоўля і земляробства ў той час яшчэ не маглі задаволіць усе патрэбы ў харчаванні першабытнага чалавека, значную увагу ён удзяляе традыцыйным заняткам – паляванню, рыбалоўству, збіральніцгву.

Характэрнейшай адзнакай матэрыяльнай культуры бронзавага веку стала паўсюднае распаўсюджванне пласкадоннага посуду, рознага па памерах і формах, што сведчыць пра з'яўленне ў інтэр'еры жытлаў агнішчаў з роўным полам, дашчатых сталоў і паліц.

Развіццё прадукцыйных сіл, зручнае геаграфічнае становішча Беларусі садзейнічалі даволі шырокаму развіццю абмену. Так з Прыбалтыкі да нас трапляў бурштын, а ў адваротным кірунку ішоў крэмень. Бурштын праз тэрыторыю Беларусі трапляў нават у далёкія паўднёвыя краіны. Пераважна каўказкага і прыкарпацкага паходжання былі першыя металічныя вырабы, а шкляныя ўпрыгожванні - усходняга Міжземнамор'я.

Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі., пачатак апрацоўкі металаў, далейшае распаўсюджванне абмену выклікалі значныя змены ў грамадскім жыцці. У першую чаргу гэта выявілася ў складванні і развіцці патрыярхальных адносін у родзе, у парушэнні былой маёмаснай роўнасці, калі ў руках асобных родаў або нават сем'яў канцэнтраваліся багацці. У адпаведнасці з ростам гаспадарчага значэння мужчыны вырастала яго роля ў жыцці грамадскім. Асноўная ўлада ў родзе і племені пераходзіць да мужчын.

На мяжы неаліту і бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі адбываюцца вызначальныя этнакультурныя змены.

У бронзавым веку тэрыторыю Беларусі засялялі шматлікія плямёны, якія адносіліся да розных археалагічных культур8. У пачатку 2 тыс. да н.э. тут з'явіліся плямёны культур шнуравой керамікі (або баявых сякераў): сярэднедняпроўскай (у Падняпроўі і на Ніжняй Прыпяці), прыбалтыйскай (на паўночным захадзе). На поўначы ў гэты час існавала паўночнабеларуская культура, а на паўднёвым захадзе жыло насельніцтва асобнай заходнепалескай групы культуры шнуравой керамікі. У сярэднім бронзавым веку Падняпроўе засялялі плямёны сосніцкай культуры, басейн Прыпяці і значную частку Панямоння – тшцінецкая культура. У бронзавым веку на нашу тэрыторыю пранікалі і носьбіты іншых археалагічных культур, асноўныя тэрыторыі рассялення якіх знаходзіліся за межамі сучаснай Беларусі.

У гэты час у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе пачынаецца экспансія насельніцтва культуры шнуравой керамікі ці баявых сякер, якая захапіла і Беларусь. Плямёны "шнуравікоў" распаўсюдзіліся ад Рэйна да Верхняй Волгі і ад Прыкарпацця да Паўднёвай Фінляндыі. Археолагі атаясамляюць культуру шнуравой керамікі з індаеўрапейцамі. У адрозненне ад аседлага неалітычнага насельніцтва плямёны культур шнуравой керамікі былі болыш рухомымі. Іх спосаб гаспадарання – у асноўным жывёлагадоўля – рэзка адрозніваўся ад прысвойваючай гаспадаркі (рыбалоўства і палявання) мясцовых жыхароў, таму карэнныя супярэчнасці паміж імі развіцця не атрымалі. Напэўна, адбываліся рэдкія сутычкі ў далінах рэк за лугавыя ўчасткі.

Жалезны век (VII-VI ст. да н.э.– V-VI ст.н.э.)

Найбольш раннія сведчанні з'яўлення тут жалеза адносяцца да VII–VI стст. да н.э. амаль адначасова з многімі іншымі рэгіенамі Еўропы і сустракаюцца ў паўднёвай Беларусі. Тлумачэнне гэтаму – наяўнасць, асабліва на Палессі, шматлікай сыравіны ў выглядзе балотных ды азерных рудаў. Жалезную руду пераплаўлялі пры тэмпературы 1100 – 1350◦С у спецыяльных невялікіх паўшарападобных печах-домніцах9, пасля чаго атрыманы цестападобны кавалак – крыца – пасля пракоўкі ў кузне ператвараўся ў жалеза.

Вынаходніцтва жалеза справакавала імклівыя змены ў матэрыяльнай культуры. Жалезная сякера дазволіла значна павялічыць пасяўныя плошчы. Падсечна-агнявое (ці ляднае) земляробства (лес высякалі і спальвалі) у гаспадарцы балцкіх культур поўдня Беларусі заняло дамінуючае становішча, ствараючы на новых землях лішкі прадукцыі. З ростам прадуктовых лішкаў у асобных родаў назапашвалася маёмасць. Звыклай з’явай сталі войны з мэтай грабежніцтва і заняволення. Насельніцтва пачынае хаваць вёскі ў цяжкадаступных месцах, сярод балот і лясоў, ці размяшчаць іх на ўзгорках, скрыжаваннях рэк, з адкрытага боку абносячы драўлянымі сценамі, валам ды рвом. Так узнікаюць гарадзішчы – асноўны тып паселішчаў у ранім жалезным веку.

Агульная колькасць насельніцтва Беларусі эпохі жалезнага веку набліжаецца да 75 тыс. чалавек.

У жалезны перыяд на тэрыторыі Беларусі існаваў шэраг археалагічных культур: мілаградская, днепра-дзвінская, культура штрыхаванай керамікі, зарубінецкая, паморская, культура тыпу Абідня, вельбарская, кіеўская.

Ахарактарызуем найбольш значныя з ніх.

Мілаградская культура (VII-III ст. да н.э.)

На Беларусі першымі распачалі выраб жалеза плямены мілаградскай культуры Сваю назву культура атрымала ад вялікага гарадзішча каля в.Мілаграды Рэчыцкага раёна. Сёння на тэрыторыі Беларусі вядома каля 200 помнікаў мілаградскай культуры. Пераважная колькасць гарадзішчаў сканцэнтравана ва ўсходняй частцы арэала, па рэках Дняпра і Сожа. Гэта было балцкае насельніцтва, якое займала тэрыторыю на паўдневым усходзе Беларусі з VIІ ст. да н.э. - ІІІ ст. да н.э. Мілаградцы жылі ў спецыфічных слупавых пабудовах конусавіднай формы (у іх цэнтры ставіўся вертыкальны слуп, для дадатковай падтрымкі даху). Займаліся ў асноўным земляробствам і буйной жывелагадоўлей. Яшчэ адна сваеасаблівая рыса мілаградскай культуры – гліняныя фігуркі каней і каровы, якія мелі рэлігійны характар. Менавіта, знаходкі гліняных жывёл лічацца “візітнай карткай” мілаградскай культуры.

Металічныя вырабы мілаградцаў нясуць у сабе яскравы адбітак узаемадзеяння са скіфамі – вандроўнымі пляменымі вялізных абшараў Украіны. Паўночных суседзяў скіфаў пад назвай “неўры” апісаў грэцкі гісторык V ст.да н.э. Герадот. На поўдні Беларусі да гэтага часу існуюць назвы паселішчаў тыпу “Неўры”, “Наўране”, “Наўрышкі і г.д. Герадот апавядае, што неўры апранаюцца па-скіфску, але маюць уласныя звычаі і мову. Ен жа прыводзіць лягенду, як кожны неўр раз на год ператвараецца на некалькі дзен у ваўкалака. Сувязь гэтае лягенды з пазнейшым фальклерам беларусаў дае даследчыкам дадатковую падставу атаясамляць “неўраў” з насельніцтвам часткі мілаградскай культуры.

Культура штрыхаванай керамікі (VII ст. да н.э.-IV ст. н.э.)

Сваю назву культура атрымала дзякуючы своеасаблівай "арнаментацыі" глінянага посуду, калі вонкавая, а часта і ўнутраная паверхня пакрывалася штрыхамі10. Сёння цяжка адказаць, чым гэта было выклікана і для якіх мэтаў рабілася. Першапачаткова штрыхі на сасудах з'явіліся ў выніку апрацоўкі іх сценак, а потым пераўтварыліся ў малюнак па невядомых прычынах. Надумку буйнейшага даследчыка гэтай культуры А.Р.Мітрафанава, не выключана, што штрыхі на вонкавыя і ўнутраныя бакі сасудаў наносіліся з нейкімі практычнымі мэтамі, напрыклад, для надання ім большай трываласці, альбо каб зрабіць іх воданепранікальнымі, альбо схаваць буйныя зерні жарствы, якія вытыркваліся з вонку. Магчыма, гэты прыём быў звязаны і з магічнымі ўяўленнямі – гліняны посуд прыкрывалі штрыхамі, каб аберагчы іх змесціва ад злых духаў.

Арэал культуры штрыхаванай керамікі ахоплівае значную частку Беларусі, Усходнюю Літву, Латвію і частку Эстоніі. На 1994 год на тэрыторыі Беларусі вядома каля 250 археалагічных помнікаў, якія адносяцца да культуры штрыхаванай керамікі (найбольш знакаміты – гарадзішча Малышкі, Вілейскі раён, Мінская вобласць). Гэта выключна паселішчы: гарадзішчы і каля 40 селішчаў. Абсалютна не прасочваюцца археалагічна і таму невядомы пахавальныя помнікі "штрыхавікоў". Адметная рыса жытлаў - усе яны наземныя і вялікія, падзеленыя на некалькі (ад 3 да 6 жылых памяшканняў, плошчай 22 - 25 кв.м). Доўгія дамы мелі слуповую канструкцыю. Сцены даволі часта абмазваліся глінаю. Насельніцтва культуры штрыхаванай керамікі не ведала жытлаў зямляначнага і паўзямляначнага тыпу.

Этнічная прыналежнасць: балты.

Днепра-дзвінская культура (VIII ст. да н.э.-IV ст. н.э.)

На поўначы Беларусі (у басейне Заходняй Дзвіны) у раннім жалезным веку складваецца своеасаблівая група плямёнаў, якія разам з плямёнамі Смаленскага Падняпроўя і поўдня Пскоўшчыны. Тэрыторыя распаўсюджвання гэтай культуры ў межах Беларусі ўключае амаль поўнасцю Віцебскую вобласць На пачатак 90-х гадоў XX ст. у Беларускім Падзвінні і часткова Падняпроўі налічваецца каля 250 гарадзішчаў.

Тагачаснае насельніцтва Беларусі актыўна ўключылася ў агудьнаеўрапейскія этнатворчыя працэсы, для якіх было характэрна фармаванне старажытнейшых славян і балтаў (разам з іншымі этнасамі). Пацвярджэннем таму служыць гідранімія, бо па назвах рэк і азёр можна меркаваць аб мове насельніцтва, якое тут жыло. На большай частцы тэрыторыі Беларусі на поўнач ад Прыпяці старажытнымі індаеўрапейскімі гідронімамі з'яўляюцца балцкія - Цна, Арэса, Клева, Брожа, Лосвіда, Ула, Гаўя, Рэста, Эса і іншыя. Гэтыя абставіны дазваляюць зрабіць выснову, што на большай частцы тэрыторыі Беларусі ў гэты час рассяліліся і жылі балты. На поўдзень ад Прыпяці шырока распаўсюджаны славянскія гідронімы – Стыр, Стубла, Стубень, Сваротаўка, Родча, Рубча. Можна меркаваць, што індаеўрапейскае насельніцтва гэтай мясцовасці было славянскім.

У параўнанні з поўднем Беларусі балцкае насельніцтва сярэдняй і паўночнай Беларусі адставала ў развіцці. Працэс авалодання жалезам тут затрымаўся. Большае месца займалі каменныя вырабы і прысвойваючая гаспадарка. Назіралася і адставанне ў сацыяльным развіцці. Доўгія вялізныя дамы сведчаць пра захаванне на большасці тэрыторыі Беларусі вялікай патрыярхальнай сям’і, тады як на Палессі актыўна ідзе працэс падзелу вялікіх сем’яў на маемасна няроўныя малыя сем’і.

Вялікая патрыярхальная сям’я аб’ядноўвала 4 пакаленні бліжэйшых суродзічаў колькасцю 50-70 чалавек, якія месціліся ў асобным гарадзішчы ці неўмацаваным селішчы.

Две-тры патрыархальныя сям’і аб’ядноўваліся ў кроўны род, некалькі родаў утваралі племя, а некалькі плямен – племяны саюз.

Перамножым лічбу паселішчаў (каля 1500), якія існавалі напачатку жалезнага веку, з прыкладнай колькасцю насельніцтва ў кожным з іх – і атрымаем, што на Беларусі ў гэты час жыве 50-75 тыс.чалавек.