Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Старасценка Т.Я. СТЫЛІСТЫКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ (дапаможнік)

.pdf
Скачиваний:
40
Добавлен:
04.01.2023
Размер:
4.46 Mб
Скачать

Апошні сказ няўласна-простага маўлення, якое з’яўляецца ключавым дыскурсіўным маркёрам у семантычным зруху (і ці не так трывожыць, гняце незразумелым нейкім сэнсам і самога чалавека тужлівая палоска расхінутай на захадзе вечаровай зары?), адлюстроўвае змену і апавядальнай асобы (адбываецца пераход да аб’ектыўнага аўтарскага аповеду), і часу (ужываюцца дзеясловы цяперашняга часу трывожыць, гняце, хоць у папярэднім кантэксце пераважаюць дзеяслоўныя формы прошлага часу). Філасофскае пытанне гэтага апошняга сказа стварае агульную аснову дыялогу паміж аўтарам і чытачом, яно адрасуецца найперш чытачу, які запрашаецца да пошуку адказу.

У мове беларускай мастацкай літаратуры пераважае прыхаваны аўтарскі дыялог, калі граматычна не выражаны прамы зварот да адрасата (інакш кажучы, адсутнічаюць “фатычныя” моўныя сродкі, а таксама формы ўмоўнага і загаднага ладу дзеясловаў). Такая імпліцытная форма прысутнічае не толькі ў

аўтарскім дыялогу з чытачом, але і ў аўтарскім дыялогу з персанажамі твора.

Другі варыянт найбольш поўна

рэалізуць

 

 

У

 

кампазіцыйныя прыёмы

суб’ектывацыі аўтарскага аповеду –

уяўленчы, выяўленчы і кампазіцыйны.

Прыклад рэалізацыі прыёму ўяўлення:

 

 

Г

 

 

Б

П

Пятрок вярнуўся ў станцыю, прылёг на лаўцы. Заснуў ён непрыкметна,

 

 

Й

 

 

 

забыўшыся на заўсёдны дарожны клопат: каб хаця не праспаць. Прачнуўся ад

 

И

 

 

 

адчування, што вельмі цёпла стала ў твар, быццам падзьмуў аднекуль

Р

 

 

 

 

цёплы вецер. Потым нехта далікатна правёў мяккім па шчацэ, па губах...

О

 

 

 

 

 

Пятрок расплюшчыў вочы: між лавак, пысай ля самага Петраковага твару,

стаяў Жулік. У слабым паўзмроку цьмянага святла, што ішло са столі ад

 

Т

дзвюх лямпачак у вялізным пяціражковым люстры, мокрымі крышталікамі

антрацыту блішчалі яго вочы (А.Кудравец. “Жулік”).

З

 

Для прыёму ўяўленняИхарактэрны сэнсавы рух ад невядомага да

вядомага. У прыведзенай макраструктуры праз аб’ектыўны аўтарскі аповед

(аповед ад 3-й асобы)Очытач выразна адчувае стан Петрака. Напачатку –

Е

да твару, потым яно трансфармуецца ў няпэўны

“неадушаўлёнае” дакрананнеП

Р

 

займеннік нехта і выразна акрэсліваецца ў знаёмым сабаку Жуліку. Поліфанія гатага мастацкага цэлага ў тым, што аўтарская пазіцыя дыялагізуецца з пазіцыяй персанажа, яго светаўспрыманнем.

Выяўленчы прыём:

Было гарачае лета, але Вера хварэла доўга. І з кожным днём заўважала ў сабе нейкія змены, бачныя толькі ёй адной. Тая сцяна пасталення як бы падсоўвалася да Веры ўсё бліжэй і бліжэй, дакранулася да грудзей і рук, а ноччу расплывалася, як вада, па яе гарачым сонным целе, налівалася яго пругкасцю і новай сілай. Хвароба адступала паволі.

Мяняліся дні, мільгалі перад вачамі ўзмахамі крылаў азёрнай чайкі, праляталі пад гарачымі стрэхамі ліпеня (В.Коўтун. “Пацеркі для Веры”).

Праз сродкі мастацкай выразнасці, асабліва ў апошнім сказе, перадаецца адчуванне пятнаццацігадовай Веры, якая любіла азёрныя хвалі ў летнюю спёку. Аўтарскі голас, такім чынам, дыялагізуецца з голасам персанажа.

Мантажны прыём:

Таццяна ўзгадала першы ягоны прыход у кафэ. Гэта было два тыдні таму. Быў поўдзень. Кафэ апусцела. Абапёршыся на прылавак, яна вяла гаворку з пажылой гаспадыняй Надзеяй Пятроўнай, якая жыла адна і таму была ахвочая на слоўца. Раптам рыпнулі дзверы і да прылаўка падышоў высокі статны мужчына ў сінім джынсавым касцюме. Ягоныя густыя валасы былі акуратна зачасаныя назад, мужны, крыху стомлены твар быў чыста паголены (А.Аляшкевіч. “Калі зацвітае папараць-кветка”).

За знешне аб’ектыўнай манерай аўтарскага аповеду выразна адчуваецца пункт гледжання персанажа – Таццяны. Напачатку даецца агульны план кафэ, далей – сярэдні (высокі статны мужчына ў сінім джынсавым касцюме), і ў канцы бачым канкрэтныя знешнія дэталі (густыя валасы, крыху стомлены твар і інш.). Дыялог аўтара з персанажам адбываецца, такім чынам, на ўзроўні

перамяшчэння пункту гледжання.

У

Як бачым, поліфанія мастацкага твора рэалізуецца праз пэўныя

дыскурсіўныя маркёры, якія дазваляюць устанавіць дыялог аўтара з чытачом і

персанажам.

 

 

 

 

 

 

 

П

 

 

 

 

 

 

 

Г

 

 

 

 

 

 

 

Б

 

 

 

 

Практычныя заданні

 

 

 

 

 

 

 

Й

 

 

 

 

 

 

 

И

 

1. Заканспектуйце тэарэтычны матэрыял “Дискурсивные маркеры

авторского диалога”

 

 

 

Р

Т.Ф.Пляханавай “Дискурс-анализ

з дапаможніка

 

 

 

 

 

О

 

 

 

текста” (Мінск: ТэтраСістэмс, 2011, С. 162 – 175).

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

2. Вызначце ў

И

 

 

мастацкіх тэкстах дыскурсіўныя

прыведзеных

 

 

З

 

 

 

 

 

 

маркёры аўтарскага дыялогу з чытачом.

 

Разгаралася цёплаяОкрасавіцкая раніца, калі я, закончыўшы службовыя

справы, вяртаўся

Пз гаспадаркі ў райцэнтр. Па-вясенняму зыркае сонца,

узнімаючыся надЕзямлёй, праз шкло аўтамашыны балюча сляпіла вочы. Абапал

дарогі падсыхала ралля, і толькі на ворыве блішчалі лужыны. Пачынаецца

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

сяўба – надзвычай адказны перыяд для вяскоўца, і было бачна, як, пускаючы

шызаваты дымок, па полі поўзалі трактары, пакідаючы за сабою шлейфы чорнай апрацаванай глебы. Бясконцыя хлебаробскія клопаты заўсёды турбуюць і хвалююць селяніна, але яны прыносяць і радасць, даюць надзею і веру ў жыццё (М.Кукуць. “Растаптаная ружа”).

Колькі радасці і колькі гора заўсёды дадаваў селяніну яго вялікасць Конь. А сёння ён ужо нібыта і не патрэбен. Божа мой, колькі коней мог бы купіць сёння кожны калгаснік! За год. І нават за адну сваю месячную зарплату. А колькі конскіх сіл прыручылі і прымусілі працаваць на сябе ў сваіх гарадскіх кватэрах нават мы, нашчадкі бясконных некалі сялян... (Я.Сіпакоў. “Згадка пра коней”).

Вось і ўсё. Скончылася маё шчасцейка, хоць рэдка размаўляць, глядзець на шчокі яго няголеныя, мілей за якіх не было, на рукі – дужыя, мужчынскія, натруджаныя, з блакітнымі пражылкамі вен... Пакінуў мяне, пакінуў, не прабачыў нізашто. Меў права – не прабачыць, а я не мела права рабіць тое, што зрабіла. Вось і сышліся на скрыжаванні любоў і смерць. Змоладу нітка разарвалася – звязвай, не звяжаш, па-жывому рвецца (Л.Бандарэвіч. “Смарагдавыя пацеркі”).

Палі даўно засеялі, пшаніца закаласілася, жніво скора... У калгасе рукі рабочыя патрэбны, а ён не ідзе... Рыбачыць лягчэй. Уцёк ад бацькоў, як парася з воза... Дзе быў, што рабіў? Беларусы не звыклі бадзяцца па свеце, не цыганы ж якія, што толькі і валочацца. Хіба зямля родная – зязюля, што раскідае, падкідае дзяцей у розныя чужыя гнёзды? (Л.Бандарэвіч. “Смарагдавыя пацеркі”).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У

3. Вызначце ў прыведзеных мастацкіх тэкстах дыскурсіўныя

маркёры аўтарскага дыялогу з персанажам.

Г

 

Дзіўную спустошанасць адчуў раптам у сабе ЯськаП, адчуў, як становіцца

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Б

 

чужою, абыякаваю да ўсяго душа. Ён нейкі час стаяў нерухома, як не верачы,

прыслухоўваўся да

 

 

 

 

 

 

 

Й

 

сябе і страпянуўся толькі, калі нечакана пачуў ціхае

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

крэканне. Ратуючыся ад бяды, старая качка вяла між куп’я качанят да рова.

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

Яны смешна валюхаліся, хуценька беглі за ёй, выцягвалі ўперад доўгія, тонкія

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

шыйкі. Ужо ладныя, сытыя ад багатага навакольнага корму, але яшчэ не

апераныя, убраныя ў мяккі шэры пушок... (Х.Лялько. “Касцы”).

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

Беражок канавы быў сухі, ад насыпанай калісьці зямлі крыху вышэйшы

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

за іншую паверхню ўзболатку. Тут весела зелянеў па-веснавому маладзенькі

 

 

З

 

 

 

 

 

 

 

муражок. У гэтым муражку і бегла ўсцяж канавы прамая, утаптаная

сцежка, па якой цяпер хутка

тупалі двое куранёўскіх прыяцеляў (І.Мележ.

“Здарэнне”).

О

 

 

 

 

 

 

 

 

У густым снежаньскімП

тумане бальнічны корпус, з акон якога падалі

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

слупы святла, здаваўсяЕ

велізарным караблём сярод цёмнага мора. А ў кожнай

каюце – гора, боль і бяда. Чаму яна, Верачка, ніколі не задумвалася пра тое, колькі існуе на свеце хворых дзяцей? Здавалася, само паветра вакол бальнічнага корпуса дзейнічае прыгнятальна на кожнага, хто знаходзіцца побач. Нібы той боль і тыя пакуты, якія перажылі тут людзі, змяняючы праз пэўны час адно аднаго ў палатах, пранізалі сцены, падлогу, столь, калідоры, палаты, перавязачныя, працэдурныя. Пранізалі і назаўсёды знішчылі радасць

(Т.Мушынская. “Верачка”).

4.УЗОРЫ СТЫЛІСТЫЧНАГА АНАЛІЗУ

4.1.Стылістычны аналіз верша “Наведвайце бацькоў...” Рыгора Барадуліна.

Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя,

 

 

 

Пакуль дымяцца коміны – пагрэйцеся ў бацькоў.

 

Калі адчай вякоў гайнёй ваўкоў завые,

 

 

 

Не трэба анікому ён, сум ля сляпых слупкоў.

 

 

Пішыце ім часцей, спакоем ахінайце,

 

 

 

Як ахіналі некалі яны ўсе вашы сны.

 

 

 

 

Без бацькавых надзей, без ціхай ласкі маці,

 

 

 

Куды б ані заехалі, вы будзеце адны.

 

 

 

Вы маладыя ўсе, пакуль бацькі старыя

 

 

У

Жывуць няўмольным клопатам, каб вам лягчэй было.

А на глухой страсе, якую вецер крые,

Г

 

Бацян забытым клёкатам нясе ў гняздо цяпло.

П

 

 

 

 

 

 

 

Б

 

 

Бацькі глядзяць на свет шпакоўнямі пустымі,

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Й

 

 

 

Адкуль у вырай вымкнулі вясёлыя шпачкі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

И

 

 

 

А крылаў лёткі след трывогай жалю

стыне,

 

 

 

 

 

 

 

 

Р

 

 

 

 

І выбягаюць дымкія сцяжынкі нацянькі.

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

Спяшайцеся паспець душою разгавецца,

 

 

 

Пакуль, спагады просячы, на выстылым галлі

 

 

 

 

 

Т

 

 

 

 

 

 

Трымціць лісток ледзь-ледзь бяссонніцай на вейцы,

 

 

 

И

 

 

 

 

 

 

 

Пакуль завеі ў роспачы шляхоў не замялі.

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

 

 

 

 

Гэта верш-зварот даЗчытача, насычаны дзеясловамі загаднага ладу

 

П

 

 

 

 

 

 

 

 

наведвайце, пішыце, ахінайце, спяшайцеся. Такія дзеяслоўныя формы часта

Е

 

 

 

 

 

 

 

 

 

выкарыстоўваюцца ў публіцыстыцы для ўзмацнення функцыі ўздзеяння.

Р

 

 

 

 

 

 

і яго асноўнай функцыяй выступае

Аднак верш – жанр мастацкага стылю,

эстэтычная. Найперш праз вобразныя сродкі мовы паэт уплывае на думкі і пачуцці чытача.

Моўныя сродкі верша ствараюць псіхалагічны вобраз вяртання і памяці. На стылістычным узроўні вызначаюцца мастацкія дэталі, якія адлюстроўваюць агульнае ў прыватным. Прычым некаторыя з іх аўталагічныя (выкарыстаны ў прамым значэнні): коміны, слупкі, страха, бацян, гняздо, галлё, лісток. У

аснове металагічных мастацкіх дэталей – пераноснае ўжыванне: вецер,

шпакоўні, шпачкі, сцяжынкі, бяссонніца, завеі. Вобразнасць металагічных дэталей выяўляецца ў кантэксце: вецер крые страху – метафарычнае асэнсаванне нямогласці бацькоў, якім патрэбны ўвага і клопат; бацькі глядзяць на свет шпакоўнямі пустымі – метафара шпакоўні рэалізуе сему ‘бацькоўскі дом’, а слова з эмацыянальна-экспрэсіўнай канатацыяй шпачкі сімвалізуе дзяцей, абагрэтых утульным бацькоўскім жытлом. Азначэнне вясёлыя

падмацоўвае станоўчую ацэнку такога ўспрымання дзяцінства. Сцяжынка – сімвал вяртання, аднак паэт падбірае да гэтай мастацкай дэталі азначэнне дымкія ‘туманныя, цьмяныя’, якое выражае няўпэўненасць. Ці вернецца калінебудзь сын ці дачка? Ці наведае старэнькіх бацькоў? Трымціць лісток ледзьледзь бяссонніцай на вейцы – праз параўнанне выяўляецца сема ‘пастаянная трывога’. У лексеме завеі сімвалічна асэнсоўваецца ідэя бяспамяцтва. Заўважце: завея ў вершы замятае шляхі. Гэта шляхі не толькі да бацькоўскага дома, але і да ўласнага “я”, здольнага разумець і спачуваць. Дымкія сцяжынкі паступова трансфармуюцца ў завейныя шляхі – сведчанне дынамікі паэтычнай думкі, якая праз канкрэтнасць мастацкіх дэталей стварае агульны псіхалагічны вобраз.

У вершы ўжываюцца тропы: метафары адчай вякоў завые, вецер крые,

бацян нясе цяпло, шпакоўні, след стыне, выбягаюць сцяжынкі, завеі ў роспачы; эпітэты сляпыя слупкі, ціхая ласка, старыя бацькі, няўмольны клопат,

глухая страха, забыты клёкат, пустыя шпакоўні, вясёлыя шпачкі, лёткі след,

 

 

 

 

 

 

У

дымкія сцяжынкі, выстылае галлё; параўнанні гайнёй ваўкоў, бяссонніцай. Як

бачым, металагічныя мастацкія дэталі – структурныяПкампаненты тропаў –

 

 

 

 

 

Г

 

узмацняюць эстэтычную функцыю мастацкага тэксту.

 

 

 

 

 

 

Б

 

Вы маладыя ўсе, пакуль бацькі старыя

 

 

 

 

 

Й

 

Жывуць няўмольным клопатам, каб вам лягчэй было

 

 

 

 

И

 

 

 

 

Р

 

 

антытэза маладыя старыя ў сваёй аснове мае моўныя антонімы, але ў

 

 

О

 

 

 

кантэксце слова маладыя абазначае не проста ўзрост, а пэўны ўнутраны стан –

 

 

Т

 

 

 

 

бадзёрасці, упэўненасці, аптымізму.

 

 

 

 

Верш уключае фраземуИдушою разгавецца. Вядомае выслоўе душой

 

З

 

 

 

 

 

загавець размоўнае, абазначае ‘памерці, загінуць’. Сінанімічныя фразеалагізмы

адкідваць хвост, адпраўляццаО

на той свет, адыходзіць у вечнасць,

Е

дуба, дух выпусціць, заснуць вечным сном, складваць

выпростваць ногі, давацьП

Р

 

 

 

 

 

 

рукі, трапіць да абрама на піва. Антанімічная фразема душой адгавець мае значэнне ‘ажыць’. Паэтычны кантэкст выяўляе ў выслоўі душою разгавецца сэнсавае пашырэнне ‘духоўна адрадзіцца’.

На стварэнне адпаведнага вобраза ўплываюць абстрактныя назоўнікі твора (адчай, сум, спакой, ласка, цяпло, трывога, жаль, душа і інш.). Іх стылістычная функцыя – перадаць насычаную разнастайнымі пачуццямі дынаміку чалавечага “я”.

Носьбітам індывідуальна-аўтарскага стылю найперш выступае сказ. Менавіта сінтаксіс дазваляе зразумець адметнасць пісьменніцкага “почырку” ў стварэнні мастацкай карціны свету, адлюстраванні светапогляду апавядальніка або лірычнага героя. На думку М.Я.Цікоцкага, “кожны пісьменнік мае свой “сінтаксічны код”, сваю ўласную сістэму граматычнай арганізацыі моўных сродкаў у адно арганічнае мастацкае цэлае” [49, с.116]. Ёсць такая сістэма і ў вершы “Наведвайце бацькоў...”. Увесь твор арганізаваны

са складаназалежных сказаў, апрача аднаго. Як зазначае А.А.Каўрус, “мастацкая мова аддае перавагу складаназалежным сказам з даданымі месца, часу і даданымі азначальнымі і параўнальнымі” [24, с.191]. У вершы ўжываюцца сказы з даданымі часу, параўнальнай, месца, мэты, азначальнымі. Іх стылістычная функцыя – не толькі ў перадачы рознабаковых сувязей паміж з’явамі, але і ў разгорнутым разважанні над спрадвечнымі жыццёвымі каштоўнасцямі.

Такі ж “сінтаксічны код” прысутнічае і ў вершы “Трэба дома бываць часцей...” Р.Барадуліна, тэматычна і эмацыянальна вельмі блізкім да “Наведвайце бацькоў...”. Прывядзём пачатковыя строфы:

Трэба дома бываць часцей,

 

 

 

 

 

Трэба дома бываць не госцем,

 

 

 

 

 

Каб душою не ачарсцвець,

 

 

 

 

У

Каб не страціць святое штосьці.

 

Г

 

 

Не забыць, як падвялы аер

 

 

 

 

 

Б

П

На памытай падлозе пахне,

 

 

 

 

 

 

Й

 

 

Як у студню цыбаты асвер

 

 

 

 

 

И

 

 

Запускае руку да пахі...

 

 

 

Р

 

 

 

 

 

 

 

О

 

 

 

 

Супастаўляльна-стылістычны метад аналізу выяўляе спецыфіку стылёвай

танальнасці вершаў Р.Барадуліна, прысвечаных бацькоўскаму дому. Як відаць

Т

 

 

роздум паэта ўдала перадаецца

з прыведзеных прыкладаў, няспешны

складаназалежнымі сказамі. Адпаведнае моўнае афармленне спрыяе глыбіні

З

 

філасофскага зместу твораў.

И

 

Такім чынам, верш як жанр мастацкага стылю рэалізуе эстэтычную

функцыю. Яна ўздзейнічаеО

на пачуцці

чытача праз тропы, стылістычныя

Е

вобразнасці.

У гэтым тэксце паэт звяртаецца да

фігуры і сродкі стварэнняП

Р

 

 

разнастайных тропаў – метафар, эпітэтаў, параўнанняў. Яны, відавочна, актывізуюць асацыятыўны пошук, дазваляючы тварыць разам з пісьменнікам. Нават стылістычна нейтральная лексема ў кантэксце мастацкага цэлага можа набываць камбінаторныя прырашчэнні сэнсу, станавіцца эмацыянальна значнай і актывізаваць эстэтычную функцыю мастацкага твора. Такая асаблівасць паэтычных тэкстаў заўважаецца і ў вершы “Наведвайце бацькоў...”. У прыватнасці, слова шлях са значэннямі ‘шырокая, прыстасаваная для руху транспарту дарога’, ‘месца для праходу, праезду’, ‘вялікі перыяд, этап развіцця’, ‘орган у выглядзе каналаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць арганізма’, ‘падарожжа, перамяшчэнне’, ‘напрамак, маршрут’, ‘напрамак, дзейнасць, учынкі’, ‘жыццёвы лёс’ [ТСБМ, т.5, кн.2, с. 375 – 376] выяўляе сімвалічнае напаўненне ‘вяртанне да ўласнай душы, да найлепшых чалавечых якасцей’. Шлях дадому, да бацькоў па-мастацку трансфармуецца ў шлях да самога сябе. Менавіта сімвалічны вобраз шляху паглыбляецца ў вершы,

поўніцца новымі адценнямі сэнсу дзякуючы тропам, стылістычна нейтральным словам, якія ў кантэксце твора набываюць камбінаторныя прырашчэнні сэнсу, фраземе, а таксама пэўнаму сінтаксічнаму афармленню. Як бачым, выяўленне ў знешне простых жыццёвых фактах падвойнага сэнсу, псіхалагізму – спецыфіка індывідуальна-аўтарскага стылю Р.Барадуліна.

4.2. Стылістычны аналіз нарыса “Пошукі слова” Янкі Брыля

Дубовыя бочкі – звонкія, літыя – моцна стаяць на зямлі. Кошыкі зялёныя, лазовыя, і белыя, з карэння. Рашоты напамінаюць духмянасць свежай мукі, ражкі – гарачы, масляны пах аладак. Вазы, скрынкі, мяхі, у якіх парасяты. Несціханы, няўмольны парасячы віск. Грузавыя машыны стаяць асобна, легкавыя і матацыклы – таксама. Сельпоўскія грузавікі з каляровай

--Яно ў вас смачнае? БГПУ

--Не-а. Й

--Я на нюх пазнаю. И

--А я дык яго ні на нюх ні на слухРне ведаю. От, ем сабе, колькі жыву, ад аднае каровы.

Хітрая, спраўная, стрыманаОвясёлая жанчына. Амаль маладзіца, а ўжо чырвоныя боцікі хоча купіць неТсабе, а дачцэ.

Яблыкі, грушы, слівы!..ИКладучы на вагу, цётка (другая ўжо, старэйшая) не вельмі каб спрытна стараеццаЗ выбіраць драбнейшыя. Дый важыць пааптэчнаму. А ў дзядзькіО – менш дамавітага, больш бывалага – больш паэтычных адносін даПжыцця.

--Я што – заЕяблыка ці за грушу буду дрыжаць? На табе, браце, і перавес. Ясны і цёплыР верасень. Дзень, што пачаўся туманам, а потым, -- калі нам

здарогі, з дубовага гаю адкрыўся горад з чырванадахім касцёлам і бурацагляным агрызкам руінаў на замчышчы, -- стаў неяк раптам сонечны. Ажно стары, маўклівы шафёр не вытрымаў:

--Навагрудак у аб’яціях сонца!..стракатасцю шырпатрэба – ад газавай хусцінкі да чорных, непераможных

Апоўдні, калі мы вярталіся ў Мінск, туманец яшчэ слаўся, поўз над свежай раллёю, каля маладога, густога ельнічку прыдарожнай ахоўнай паласы. Радасны сум асенняга, небезнадзейнага завядання, пра які яшчэ трэба бясконца пісаць.

Любуючыся красой палёў, думаў пра нейкага дзядзьку з вунь таго хутара ці з гэтай во вёскі: як жа ён успрымае ўсё гэтае хараство? Проста жыве ў ім, у спакоі шчаслівага спажыўца? Як птушка?

Ахто ж тады песні складаў народныя?

Амы адкуль узяліся – тыя, што пішам?..

Рашоты – назоўнік множнага ліку ад рэшата – ‘рэч хатняга ўжытку для прасейвання мукі і пад. у выглядзе шырокага абруча з сеткай’ (ТСБМ, т.4, с.766). Ражкі – назоўнік множнага ліку ад ражка – ‘драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай, прызначаная для розных гаспадарчых патрэб’ (ТСБМ, т.4, с.562). Цэбрык – памяншальная форма да цэбар ‘шырокая круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі’ (ТСБМ, т.5, кн.2, с.264). Сала аполкамі – вялікімі кавалкамі.

Твор Я.Брыля публіцыстычнага стылю (мастацка-публіцыстычны жанр

– нарыс). Пісьменнік перадае асабіста ўбачанае, перажытае. У нарысе выразна адчуваецца аўтарская пазіцыя праз словы і выразы са станоўчай ацэнкай

(духмянасць; краса; моцны, здаровы; буйныя; жоўценькае; спраўная; ясны і цёплы і інш.), праз ужыванне “мы”. Яно не з’яўляецца стылізацыяй, як у мастацкім творы. “Мы” нарыса – гэта сам пісьменнік і яго спадарожнікі. Твор

Янкі Брыля ўключае моўныя сродкі мастацкага і гутарковага стыляў.

 

У

Мастацкага – вобразы лексічнага і сінтаксічнага ўзроўняў. Уплыў гутарковага

стылю адчуваецца ва ўжыванні адпаведных формаўПслова (от, аднае, за

Г

 

яблыка, браце і інш.). Слова браце – клічная форма, якая ўжывалася яшчэ ў

Б

 

агульнаўсходнеславянскай мове, калі існавала сістэма сямі склонаў назоўніка.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове значэнне клічнага склону маюць

 

 

 

 

 

Й

назоўнікі мужчынскага роду 2-га скланення. Клічны склон – “прыналежнасць

 

 

 

 

И

гутарковай і паэтычнай мовы” [55, с. 147].

 

 

 

 

Р

і публіцыст. У сваіх нарысах ён

 

Янка Брыль вядомы як пісьменнік

 

 

О

 

 

выступае пранікнёным знаўцам чалавечай душы, прыроды і роднага слова. Як

 

 

Т

 

 

 

зазначае С.А. Андраюк, “Брыля ўсё цікавіць, прыцягвае ўвагу, хвалюе,

прымушае думаць. ПрыродаИ, побыт,

людзі самага рознага ўзросту,

 

З

 

 

 

 

сацыяльнага статусу, прафесійнай прыналежнасці, гісторыя народа, грамадска-

палітычная сітуацыя ўОкраіне, моўная сітуацыя, літаратура – сусветная і

нацыянальная, -- Пуласная творчасць. Жыццёвы кантэкст, гістарычны,

прыродны, неабдымны. І што істотна: больш бачыцца як бы Брылёў свет, чым

 

Е

 

 

 

 

непасрэдна сам Брыль. Ці не ў гэтым магія сапраўднага мастацтва?!” [4, с.

138].

Р

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Асноўнымі структурнымі адзінкамі тэксту Я.Брыля з’яўляюцца празаічная страфа і фрагмент. Празаічная страфа (звышфразавае адзінства, складанае сінтаксічнае цэлае) – адзінка тэксту, у якой рэалізуецца пэўная мікратэма. Структура страфы звычайна ўключае сказы (два і больш), звязаныя сэнсава і граматычна. Класічная кампазіцыя звышфразавага адзінства мае зачын, які афармляе мікратэму (першы сказ), сярэднюю частку (яна развівае, паглыбляе тэму) і канцоўку-выснову (апошні сказ). Аднак такая класічная кампазіцыя не заўсёды вытрымліваецца. Дзве і больш празаічных строф, аб’яднаных агульнай тэмай, утвараюць семантыка-сінтаксічную адзінку маўлення – фрагмент. Страфа і фрагмент звязаны з адзінкай кампазіцыйнастылістычнага ўзроўню – абзацам. Яго ўнутраная сутнасць спасцігаецца пры

параўнанні са страфой. Як правіла, межы абзаца і складанага сінтаксічнага цэлага могуць супадаць і не супадаць [40, c. 4].

Твор Янкі Брыля складаецца з двух фрагментаў. Тэма першага фрагмента -- “На рынку”. Ён уключае дзве празаічныя страфы з мікратэмамі “Здаровы водар” і “Гандаль”. Тэма другога фрагмента -- “Ясны верасень” -- рэалізуецца ў мікратэмах трох празаічных строф: “Сонечны дзень”, “Вяртанне”, “Думкі ў дарозе”.

У звышфразавых адзінствах гэтага нарыса адсутнічаюць некаторыя складнікі класічнай кампазіцыі – зачыны і канцоўкі (“Здаровы водар”, “Гандаль”), канцоўкі (“Сонечны дзень”, “Вяртанне”, “Думкі ў дарозе”). Прычым сегментацыя празаічных строф на абзацы звязана пераважна з лагічна-паслядоўным разгортваннем пісьменніцкай думкі. Межы абзацаў і складаных сінтаксічных цэлых пераважна супадаюць. У апошняй страфе вылучаюцца тры абзацы. Функцыя такога абзацнага падзелу экспрэсіўна-

эмацыянальная. Пісьменнік выносіць у абзац адзін сказ, каб прыцягнуць

 

 

 

У

 

чытацкую ўвагу да асабліва значных, на яго погляд, праблем. Шматкроп’е ў

канцы апошняга сказа – своеасаблівы прыём, які дазваляеП

тварыць разам з

 

 

Г

 

 

майстрам слова. У самастойным пошуку адказаў на спрадвечнае пытанне пра

 

 

Б

 

 

сутнасць чалавечага пачатку (і якога пачатку!) выяўляецца актыўная пазіцыя

чытача, неабыякавага да публіцыстычнага слова.

 

 

 

 

Й

 

 

Нарыс як мастацка-публіцыстычны жанр мае прыметы двух стыляў –

 

И

 

 

мастацкага і публіцыстычнага. Асноўная функцыя публіцыстычнага стылю –

Р

 

 

 

О

 

 

 

 

функцыя ўздзеяння – рэалізуецца ў гэтым творы праз ацэначныя адзінкі, а таксама праз вобразныя сродкіТмовы. У першым фрагменце -- “На рынку” --

ўжыты сказы, якімі пісьменнікИадлюстроўвае шматаблічча рыначнага “свету” і перадае сваё захапленне. ЧытачЗ нібы адчувае прысутнасць самога пісьменніка, настрой “здаровага водаруО”. Станоўчаацэначныя лексемы надаюць асаблівы каларыт пачатку нарысаП, быццам ахутваюць непаўторнай атмасферай рынка. Элементы мастацкагаЕ стылю выразна адчуваюцца ў другім фрагменце нарыса. Яго аснова – кантрастР тэматычных палёў “Святло” і “Цемра”, якія ўключаюць моўныя адзінкі прамога і пераноснага значэння. Тэматычнае поле “Святло” рэалізуецца ў словах ясны, цёплы, сонечны, сонца, хараство. Тэматычнае поле

“Цемра” – у адзінках туман, бура-цагляны агрызак руінаў, туманец. Аўтарская метафара агрызак руінаў перадае адносіны да занядбанай спадчыны, якая абавязкова павінна адрадзіцца. Кантраснасць фрагмента ўзмацняецца ўжываннем аксюмаранаў на ўзроўні словазлучэнняў радасны сум (заснаваны на моўных антонімах радасць і сум) і небезнадзейнае завяданне (заснаваны на кантэкстуальных апазіцыях, у якіх рэалізуюцца патэнцыяльныя семы ‘жыццё’ і ‘смерць’). Сапраўды, верасень – асенні месяц, але ў ім яшчэ гучаць ноты цяпла і надзеі. Выраз спакой шчаслівага спажыўца набывае ў кантэксце фрагмента адмоўную ацэнку, адлюстроўваючы стан абыякавасці і пасіўнасці. Рытарычныя пытанні адмаўляюць такі “спакой”, упэўніваючы ў сіле народнага

слова і народнай душы. Таму мікратэма “Вяртанне” набывае сімвалічны характар набліжэння да ўласных вытокаў.

4.3. Стылістычны аналіз апавядання “Страта” Генрыха Далідовіча

З літаратуразнаўчага падыходу кампазіцыя твора празрыстая: вылучаецца шэсць частак, кожная з якіх раскрывае тэму апавядання. Архітэктоніка (знешняя форма пабудовы) і сюжэт развіваюцца паралельна, бо паслядоўнасць частак адпавядае паслядоўнасці апісаных падзей.

Сутнасць моўнай кампазіцыі апавядання, якая і будзе зместам даследавання, -- у змене і чаргаванні розных тыпаў маўлення, што сінтэзуюцца ў “вобразе аўтара”. Гэты вобраз уяўляе слоўна-маўленчую структуру і вызначае ўзаемадзенне ўсіх моўных элементаў макракантэксту.

Твору характэрна набліжанасць “вобраза апавядальніка” да “вобраза

аўтара”. Яна выражаецца ў адсутнасці адметных стылістычна афарбаваных

 

 

 

 

 

 

У

 

сродкаў. Пры чытанні тэксту ўяўляеш самога аўтара, які дзеліцца з чытачом

асабістымі дзіцячымі ўспамінамі і

перажытым болемП

страты. Аднак “я”

апавядальнага

твора

адназначна

ўказвае

Г

 

 

апавядальніка”.

на

“вобраз

Апавядальнікам

бывае

 

Б

 

і сам

аўтар. У творы

хто заўгодна, у тым

ліку

 

Г.Далідовіча “Страта” моўнымі сродкамі выражэння “вобраза апавядальніка”

 

 

 

 

 

Й

 

 

з’яўляюцца займеннік “я” і формы 1-й асобы дзеяслова.

 

 

Пачатак твора сведчыць

 

 

И

Стася

як носьбіта

 

пра апавядальніка

 

 

 

Р

 

 

 

літаратурнай мовы і паэтычна адораную натуру:

 

 

 

 

О

 

 

вёску

ўвосень. У

Як цяпер, помню: Бокуці

прыехалі ў нашу

 

Т

 

 

 

 

 

разлагоджаную, ціхую і сонечную часіну – у самае красаванне бабінага лета.

Казалі, дагэтуль БокуцьИ-бацька працаваў у горадзе, быў на добрай

З

 

 

 

 

 

 

 

пасадзе, але сам папрасіў, каб яго назначылі дырэктарам нашага саўгаса.

Разам з ім заявіліся ягоОжонка і двое дзяцей, хлопчык і дзяўчынка.

Ужыты элементПэкспрэсіўнага сінтаксісу – парцэляваная канструкцыя (У

разлагоджаную, ціхую і сонечную часіну...), эпітэт разлагоджаная, ацэначны

Е

 

 

 

 

 

 

 

аддзеяслоўны назоўнік красаванне, які ўзмацняе сэнсавае напаўненне фраземы

Р

 

 

 

 

 

 

ключавая для

бабіна лета. Дэталь разлагоджаная, ціхая, сонечная часіна

наступнага разгортвання вобразаў. Дзеяслоў заявіліся выражае няпэўнае стаўленне апавядальніка да навічкоў, але нечаканасць іх прыезду напружвае. Што будзе далей?

Апавядальны характар пачатку твора змяняецца апісаннем з ацэначнай лексікай. Дзеці Бокуцяў – трохгадовая Валя і пяцікласнік Міця. Пры іх характарыстыцы ўжываюцца словы з эмацыянальна-экспрэсіўнай канатацыяй маленькая, плашчык, кепачка. Прыметнікі са значэннем колеру таксама выкарыстоўваюцца ў партрэтнай характарыстыцы персанажаў: у Міці руды плашчык, карычневая кепачка, чорны гузік, чорны партфель. Выразная мастацкая дэталь (яна скразная ў творы, яднае тэматычнае поле апавядальніка і тэматычныя палі іншых персанажаў) – белізна твару хлопчыка. Міця быў