Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Антычнасць.ppt
Скачиваний:
0
Добавлен:
18.02.2023
Размер:
148.99 Кб
Скачать

Антычная культура

Антычнасць

Тэрмін з'явіўся ў эпоху Адраджэння ў дачыненні да грэка-рымскай культуры, якая складае класічную спадчыну сусветнай культуры.

Культура Старажытнай Грэцыі

Перыядызацыя:

Крыта-мікенскі перыяд (ІІІ-ІІ тыс. да н.э.); Гамераўскі перыяд (ХІ-VІІІ ст.ст. да н.э.) Перыяд архаікі (VІІ-VІ стст. да н.э.) Класічны перыяд (V-ІV стст. да н.э.) Элінізм (ІІІ-І стст. да н.э.)

Крыта-мікенскі перыяд

Культура гэтага часу была рытуальнай і міфалагічнай.

Няма звестак пра яе кананічнасць і ўпарадкаванасць.

У архітэктуры і жывапісе панавала асіметрыя.

Гамераўскі перыяд

Называецца так, бо пра культуру гэтага часу вядома з вуснага гераічнага эпаса пра Траянскую вайну, апрацаванага і выкладзенага ў VI ст. да н.э. У паэмах Гамэра «Іліяда» і «Адысея».

Тыпы ордараў

Дарычны – калона без базы, з утанчэннем, упрыгожана неглыбокімі канелюрамі з вострымі гранямі, узнік у VI ст. да н.э. (Парфенон)

Іанічны – лёгкасць прапорцый, капітэль аформлена валютамі, узнік у VI ст. да н.э. (храм Геры на Самосе, Эрехтейон).

Карынфскі – больш насычаны дэкорам варыянт іанічнага ордэра, капітэль з лісцямі аканта, узнік у 2пал. V ст. да н.э. (калона храма Апалона ў Басах, Зеўса ў Афінах).

Формы кіравання

Угарадах-полісах (акрамя Спарты) зацвердзілася рэспубліканская форма дзяржаўнага кіравання.

Дэмакратыя выяўлялася ва ўдзеле свабодных грамадзян у народных сходах, у абранні суддзяў, у зацверджанні законаў. Бацькам грэчаскай дэмакратыі лічыцца Салон - стваральнік канстытуцыі.

Яго паслядоўнік Перыкл ўвёў у Афінах суд прысяжных, адмяніў маёмасны цэнз пры атрыманні дзяржаўных пасад.

Эпоха архаікі

Выдатнымі помнікамі архітэктурнага і скульптурнага мастацтва з'яўляюцца творы Ікціна, Каліктрата, Полігнота, Мірона, Паліклета, Фідзія і інш.

Аснова грэчаскага мастацтва – міфалогія. Яна злучана з літаратурай, музыкай, тэатрам, архітэктурай, скульптурай.

Грэчаская літаратура

Стваральнікамі радаводу багоў, іх вобразаў, функцый лічацца Гамер і Гесіёд.

Міфалагічная спадчына Грэцыі выкладзена ў творчасці Еўрыпіда, Эсхіла, Сафокла, а таксама рымскіх антычных паэтаў Вяргілія, Авідзія.

Бацька камедыі – Арыстафан.

Класічны перыяд

Трагедыі і драмы на міфалагічны сюжэт аўтары класічнага перыяду пісалі не толькі літаратурнай паэтычнай мовай, а яшчэ і музыкай для тэатральных пастановак з танцамі. У гэтым праяўляецца сінкрэтызм антычнага мастацтва.

Музыка («мастацтва муз») у Старажытнай Грэцыі - гэта усёабдымнае паняцце, якое ахоплівае лірыку і танец, камедыю і трагедыю, гісторыю і астраномію.

Соседние файлы в предмете История мировой культуры