Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Сярэднявечча.ppt
Скачиваний:
2
Добавлен:
18.02.2023
Размер:
140.29 Кб
Скачать

Культура эпохі Сярэднявечча

Сярэднявечча

Сярэднявечча ахоплівае тысячагоддзе: V-XV стст.

Падзенне Рымскай імперыі ў канцы V ст. - гэта адначасова і пачатак эпохі Сярэднявечча, фарміравання заходнееўрапейскай культуры на аснове хрысціянства. Заканчэнне супадае з пачаткам Адраджэння (XV ст.).

Культура Візантыі

Першыя стагоддзі існавання Візантыйскай дзяржавы можна разглядаць як важнейшы этап у фарміраванні светапогляду візантыйскага грамадства, які абапіраецца на традыцыі паганскага элінізму і

прынцыпы хрысціянства.

Уранняй Візантыі новы росквіт перажывае філасофія неаплатанізму. З'яўляецца шэраг філосафаў- неаплатонікаў - Прокл, Дзіадох, Плацін, Псеўда- Дыянісій Арэапагіт.

Неаплатанізм суіснаваў з ранневізантыйскай філасофскай думкай, але патрабаваў ад сваіх прыхільнікаў спецыяльнай філасофскай падрыхтоўкі, ён быў элітарны, недаступны шырокім масам, таму быў асуджаны на знікненне.

Культура Візантыі

Працэс станаўлення сталага феадальнага грамадства суправаджаўся абвастрэннем класавай барацьбы, якая выявілася ў форме рэлігійных рухаў: іканаборства і іконапрыхільнікаў (ў 8-9 стст.).

Іконапрыхільнікі выступалі супраць сацыяльнай няроўнасці, патрабавалі адмены царкоўнай іерархіі, іконашанавання.

Іканаборства, адмаўляла рэлігійныя выявы, як перажытак ідалапаклонства, мела глыбокія карані ў ідэалогіі, распаўсюджанай ва ўсходніх абласцях імперыі.

Калі іканаборцы вынішчылі многія творы хрысціянскага мастацтва, то іконапрыхільнікі, якія перамаглі ў 9 ст. у сваю чаргу знішчылі помнікі мастацтва сваіх супернікаў.

Культура Візантыі

У пераходную эпоху станаўлення феадальнага грамадства карэнныя зрухі адбываюцца ва ўсіх сферах духоўнага жыцця Візантыі. Нараджаецца новая эстэтыка, новая сістэма духоўных і маральных каштоўнасцяў, больш адпаведная складу думак і эмоцый сярэднявечнага чалавека.

Патрыстычная літаратура, біблейская касмаграфія, літургічная паэзія, манаская аповесць, сусветная хроніка, хрысціянская агіяграфія, працятыя рэлігійным светасузіраннем, мала-памалу авалодваюць розумамі візантыйскага грамадства і прыходзяць на змену антычнай культуры.

Візантыйскае мастацтва

УIV-V стст. у мастацтве Візантыі былі яшчэ моцныя позднеантычныя традыцыі.

УVI-VII стст. візантыйскія мастакі здолелі не толькі ўвабраць разнастайныя ўплывы, але і, пераадолеўшы іх, стварыць свой уласны стыль у мастацтве.

З гэтага часу Канстанцінопаль ператвараецца ў славуты мастацкі цэнтр сярэднявечнага свету.

За ім ідуць Равена, Рым, Нікея, Фесалоніка, што сталі цэнтрамі візантыйскага мастацкага стылю.

Мастацтва Візантыі

Росквіт візантыйскага мастацтва ранняга перыяду звязаны з умацаваннем магутнасці імперыі пры Юстыніяне.

У Канстанцінопалі ў гэты час ўзводзяцца цудоўныя палацы і храмы. Шэдэўр - пабудаваны ў 30-х гг.

VI ст. храм святой Сафіі.

Іншы шэдэўр візантыйскай архітэктуры - царква св. Віталя ў Равене - здзіўляе вытанчанасцю і элегантнасцю архітэктурных формаў. Асаблівую славу гэтаму храму прынеслі яго знакамітыя мазаікі не толькі царкоўнага, але і свецкага характару.

Мастацтва Візантыі

УIX-X стст. істотна ўзбагаціўся і ўскладніўся дэкор рукапісаў, багацей і разнастайней сталі кніжныя мініяцюры і арнамент. Аднак сапраўды новы перыяд у развіцці кніжнай мініяцюры прыпадае на XI-XII стст., калі перажывала росквіт канстанцінопальская школа майстроў у гэтай галіне мастацтва.

Утую эпоху наогул вядучую ролю ў жывапісе ў цэлым (у іканапісе, мініяцюры, фрэсцы) набылі сталічныя школы, адзначаныя пячаткай асаблівай дасканаласці, густу і тэхнікі.

Мастацтва Візантыі

У VII-VIII стст. у храмавым будаўніцтве Візантыі і краін візантыйскага культурнага кола панавала тая ж крыжова-купальная кампазіцыя, якая ўзнікла ў VI ст. і характарызавалася слаба выяўленым знешнім дэкаратыўным афармленнем.

Вялікае значэнне дэкор фасада набыў у IX-X стст., калі ўзнік і атрымаў распаўсюджанне новы архітэктурны стыль.

Еўрапейская сярэднявечная культура

Перыядызацыя:

-Ранняе (V-IX стст.),

-Сталае (X-XIII стст.),

-Позняе (XIV-XV стст.).

Соседние файлы в предмете История мировой культуры