Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
1-170.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
11.02.2015
Размер:
1.01 Mб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»

В. А. Белазаровіч

ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Дапаможнік

па аднайменнаму курсу

для студэнтаў спецыяльнасці

1 – 21 03 01 – 01 – Гісторыя,

1 – 02 01 02 – 04 – Гісторыя. Замежная мова

Гродна 2006

УДК 303.446.4(476)

ББК 63.1(4 Беі)

Пад агульнай рэд. кандыдата гістарычных навук, прафесара І.П. Крэня,

доктара гістарычных навук, прафесара А.М.Нечухрына

Рэцэнзенты: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Н.У.Казлоўская,

кандыдат гістарычных навук А.І.Шаланда.

Рэкамендавана саветам гістарычнага факультэта ГрДУ імя Я.Купалы

Белазаровіч В.А.

Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: Дапаможнік / Склад. В.А.Белазаровіч. – Гродна: ГрДУ, 2006. – 309 с.

ISBN

Дапаможнік змяшчае разгорнутую панараму развіцця гістарыяграфіі гісторыі Беларусі ад з’яўлення першых гістарычных звестак пра Беларусь па сённяшні дзень. Выданне ўтрымлівае тэматыку і планы заняткаў, спіс літаратуры, тэматыку рэфератаў, тэсты для самаправеркі.

УДК 303.446.4(476)

ББК 63.1(4 Беі)

ПРАДМОВА

Пераход да нацыянальнай гістарычнай канцэпцыі ў Беларусі, які быў здзейснены ў першай палове 90-х гг. ХХ ст., прадвызначыў увядзенне ў праграмы ВНУ курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі». Гэтая спецыяльная гістарычная дысцыпліна прадугледжвае вывучэнне творчасці гісторыкаў, навуковых накірункаў, вызначэнне іх ролі ў айчыннай гістарыяграфіі. Асобная ўвага надаецца аналізу дзейнасці навуковых і навучальных устаноў гістарычнага профілю ў Беларусі. У дапаможніку ахопліваецца перыяд гісторыі гістарычнай думкі Беларусі ад яе вытокаў па сённяшні дзень.

Выкладанне курса пабудавана на аснове праграмы «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі» для студэнтаў гістарычных спецыяльнасцей, зацверджанай Саветам Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы. Выданне ўтрымлівае тэматыку і планы лекцыйных і практычных заняткаў, літаратуру да іх. Для паглыбленага вывучэння прапануюцца прыкладныя тэмы рэфератаў па асобных пытаннях гістарыяграфіі гісторыі Беларусі. Кожнае тэма мае тэкставае суправаджэнне. Да кожнай тэмы ёсць праверачныя тэсты, разлічаныя як на веданне фактычнага матэрыялу, так і на яго аналіз.Адказваючы на іх, студэнты могуць ацаніць ступень засваення і разумення той ці іншай тэмы айчыннай гістарыяграфіі.

У працэсе падрыхтоўкі да семінарскіх заняткаў спачатку неабходна праглядзець канспект лекцый выкладчыка, прысвечаных вывучаемай тэме. Затым – прачытаць тэкст дапаможніка, прааналізаваць спіс рэкамендуемай літаратуры, які складаецца з манаграфій, вучэбных дапаможнікаў, абагульняючых навуковых прац, навуковых артыкулаў. Заключным момантам з'яўляецца вывучэнне літаратуры і работа з праверачным тэстам.

Тэма 1

Уводзіны

План

1. Прадмет курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі».

2. Задачы курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі».

3. Прынцыпы і метады гістарыяграфічнага пазнання.

4. Гістарыяграфічны факт і гістарыяграфічная крыніца

5. Праблема перыядызацыі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.

6. Станаўленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі як навукі.

Літаратура

1. Барг М.А. Категории и методы исторической науки. – М.: Наука, 1984. – 342 с.

2. Белазаровіч В.А. Асноўныя этапы гістарыяграфіі гісторыі Беларусі (да праблемы перыядызацыі) // Подготовка педагогических и научных кадров историков и развитие исторической науки в Беларуси: материалы респ. науч.-практ. конф., 30 сент. 2004 г., Гродно / под ред. Е.А.Ровбы, А.Н.Нечухрина, И.П.Креня. – Гродно: ГрГУ, 2005. – С. 131 – 134.

3. Біч М.В. Гістарыяграфія // Беларуская Энцыклапедыя: У 18 т. – Мн.: БелЭн, 1997. – Т. 5. – С. 273 – 274.

4. Дербов Л.А. Введение в изучение истории. – М.: Высш. шк., 1981. – 184 с.

5. Достижения исторической науки в БССР за 50 лет (1919 – 1969 гг.). Краткий очерк / Под ред. И.С.Кравченко и З.Ю.Копысского. – Мн.: Наука и техника, 1970. – 96 с.

6. Достижения исторической науки в БССР за 60 лет / Поболь Л.Д., Копысский З.Ю., Бич М.О. и др. Под ред. З.Ю.Копысского и П.Т.Петрикова. – Мн.: Наука и техника, 1979. – 80 с.

7. Дьяков В.А. Методология истории в прошлом и настоящем. – М.: Мысль, 1974. – 190 с.

8. Завелев А.И. Историографическое исследование: методологические аспекты. – М.: Высш. шк., 1987. – 159 с.

9. Игнатенко А.П. Введение в историю БССР. – Мн.: Высш. шк., 1965. – 48 с.

10. Историография истории России до 1917 г.: Учеб. для студ. высш. учеб. заведений: В 2 т. / Под ред. М.Ю.Лачаевой. – М.: ВЛАДОС, 2003. – Т. 1. – С. 12 – 25.

11. Методологические вопросы истории. – Мн., 1996. – 103 с.

12. Михнюк В.Н. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919 – 1941 гг.) / Под ред. П.Т.Петрикова. – Мн.: Наука и техника, 1985. – 286 с.

13. Михнюк В.Н., Петриков П.Т. Историческая наука Белорусской ССР, 80-е годы. – Мн.: Наука и техника, 1987. – 120 с.

14. Могильницкий Б.Г. Введение в методологию истории. – М.: Высш. шк., 1989. – 174 с.

15. Наука в БССР за 30 лет. – Мн., 1949.

16. Навука ў Беларускай ССР за 40 год. – Мн.: Выд. АН БССР, 1958. – С. 64 – 89.

17. Навука БССР за 50 год. – Мн.: Навука і тэхніка, 1968. – С. 52 – 78.

18. Наука Беларуси в ХХ столетии. – Мн.: Белорусская наука, 2001. – С. 49 – 91.

19. Очерки истории исторической науки в СССР / Под ред. М.Н.Тихомирова. Т. 1. – М.: Изд. АН СССР, 1955.

20. Петрыкаў П.Ц. Перыядызацыя гісторыі гістарычнай навукі ў БССР // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. – 1990. - №6. – С. 52 – 65.

21. Петрыкаў П.Ц. Асноўныя этапы гістарыяграфіі Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. – 2003. - №4. – С. 34 – 42.

22. Сахаров А.М. Методология истории и историография. – М., 1981.

23. Шаўчук І.І. Гістарыяграфія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Мн.: БелЭн, 1996. – Т. 3. – С. 15 – 16.