Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Жлобін

ад Казловай Эльвіры Паўлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Ульянкінай Ю. (2004 г.)

Мара – міфічная істота. Вельмі бальшая, чорная, на кароткіх лапах з жалезнымі кап­цю­ра­мі. Прыходзіць мара да тых, хто плахое зрабіў. Ходзіць за такім чалавекам і му­чае яго, пакуль той не сазнаецца людзям.

Мара можа прыйсці ва сне і задушыць. Можа ператварацца.

Запісана ў в. Лужок Кармянскага р-на

ад Гапеенка Марыі Яўменаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Мельчанка Т. (2004 г.)

Мара – злы дух, увасабленне смерці, мору. Усе дрэнныя справы рабіла ноччу, а днём была нябачнай. Мара маленькая, як дзіця, але ўся пакрыта поўсцю або пёрамі. Яна вельмі надаедлівая істота. Мара насылала на чалавека трывожны, неспакойны сон, непрыемныя адчуванні. Яна перашкаджае дыханню ў час сну, цісне на грудзі і гор­ла. Пудзіла мары спальвалі ў купальскую ноч або тапілі ў вадзе.

Запісана ў в. Раманаўка Мазырскага р-на

ад Аляксеевай Марыі Іванаўны, 1921 г.н.,

студэнткамі Аскерка М., Громавай К. (2003 г.)

Мара – гэта прывід з маленькімі ножкамі. Чалавек спіць, а яна сядзіць на грудзі і пачынае душыць, толькі не сразу, а памучае беднага. Нада праснуцца, тады яна іс­ча­зае. Рукі будуць мокрыя і ўвесь мокры.

Запісана ў в. Азершчына Рэчыцкага р-на

ад Пяшук Вольгі Іванаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Згурскай Т. (2005 г.)

Мара можа замарыць чоловека. У старыну людзі стараліся звечара не весяліцца, та­му што калі хто перад сном набегаўся, нагуляўся, то яму спакойна не будзе. Мара за­му­чыць, сядзе на грудзі і пачне душыць. Еслі ў чоловека млеюць ва сне рука ці нага – гэта дзела мары. Обычна, ек у чоловека “забівае” дыханне, ёму сняцца страшныя сны. Хочэш перахрысціцца, а рука нямее, нячысты не дае перахрысціцца. Екая яна, ніх­то не знае і не бачыў, бо ек чоловек открывае очы – усе чары пропадаюць і злы дух от­ле­тае от ёго. Еслі кого мара ў сне мучае, няма другога спосабу, ек іці до знахаркі – зні­маць чары, насланыя скарэй усяго другой знахаркай. Но проста так гэтая нечысць не прывязваецца. Кажуць, мара мучыць – грэх мучыць. Не пакаешся Богу – от нечысці і знахары не збавяць.

Запісана ў в. Сямігосцічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Баган Наталлі Сцяпанаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Тарасевіч М. (2003 г.)

Начніцы

Начніцы – ета вялікае гора. Трэба сцерагчыся ад етай пачварыны. Начніца, калі ў дом увойдзе, будзе старацца к сабе дзяцей перацягнуць. Мужык вечарам з работы ва­ро­чаў­ся і набраў вады чыстай. А дзіцёнак наш той вады выпіў і пасля таго забалеў сі­ль­на. Добра, што знаюшчыя людзі падказалі, як нада сына лячыць. А так бы няш­час­це вялікае было: начніцы сабе дзіцёнка перацягнулі.

Запісана ў в. Глыбаўка Веткаўскага р-на

ад Яфрэмавай Таццяны Антонаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Начніца – то такая жэншчына, што не мела пры зямным жыцці дзяцей, а зараз пом­с­ціць шчаслівым маткам. Яна насылае на іх дзетак розныя хваробы. Ежалі начніца на­по­іць якога малога сваім малаком, дык можна з тым дзіцёнкам прашчацца. Рэдка хто потым рабёнка гэтага адратуе. Толькі знахары і памогуць.

Каб начніцу з хаты звезці, трэба наступнае дзеянне рабіць. Нада дзіцёнка на ад­ну ноч з хаты вынесці, а ў каляску кукалку падлажыць. Матка павінна сесці ды качаць та­ко­га «дзіцёнка». А потым сказаць: “Надаеў ты мне, хай начніца цябе забірае!” Пасля етых слоў куклу нада ў акно кінуць, а потым хутчэй акно зачыніць, пакуль начніца пад­ме­ны не ўбачыла.