Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Куты Веткаўскага р-на

ад Талкачовай Антаніны Мікалаеўны, 1942 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Начніцы ў хату залятаюць толькі да плахіх бацькоў. Яны тады стараюцца дзя­цей прыгалубіць, але з гэтага нічога добрага не выходзя. Чым больш начніца дзіцёнка жа­лее, тым яму горш становіцца. І калі бацькі не ўбачаць, што з дзіцёнкам робіцца, то мо­гуць яго пацяраць. Малога, каторага начніцы прыгалубілі, нада адзець у вы­вер­ну­тую сарочку. Толькі тады яны ад яго адстануць.

Запісана ў в. Чамярня Веткаўскага р-на

ад Грамыка Марыі Піліпаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Чула пра начніц шчэ ў маладосці. Многа ў нас чаго расказвалі, але я адну іс­то­рыю запомніла. Маладая дзеўка радзіла хлопчыка, а сама з ім мала была. Маладая, дык на танцы яшчэ бегала, а дзіцё дома плакала. Туды к ім у хату і забралася начніца. На­вер­на, накарміла таго хлопца ядам, дык той з кожным днём пачаў хірэць. От тады то­ль­кі матка яго даглядаць пачала. Ды куды там, аніякія лекі не памагаюць. Добра хоць баба ў іх разумная, то здагадалася, што ета за хвароба.

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослікавай Ніны Канстанцінаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Калі начніца прапаўзе пад калыскай або залезе туды, то дзіця будзе цэлую ноч пла­каць.

Запісана ў в. Пабядзіцель Лоеўскага р-на

ад Гаўрыленка Тамары Мікалаеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Марчанка В. (2004 г.)

Палявік

Палявік – гэта істота, якая жыве на полі. Яна таксама памагае добрым людзям, ас­це­ра­гае ўраджай. А дрэнным людзям палявік навядзе шмат пустазелля на пасевы.

Запісана ў в. Гаць Акцябрскага р-на

ад Будкоўскай Ніны Антонаўны, 1936 г.н.

(раней пражывала ў в. Маскалёўка Нараўлянскага р-на),

студэнткай Носка Г. (2005 г.)

Ідзе мая матка па полю і бачыць: стаіць чалавек маленькі. Маці ніяк не магла ўга­даць, хто ж там стаіць. Яна гукнула чалавека, аж тут чалавек прысеў, і на яго мес­цы з’явіўся ці то кот, ці то сабака.

Вельмі правільна людзі кажуць: “Добры гаспадар – добры палявік!” Калі ча­ла­век свой надзел даглядае, то і палявік яму памагаць будзе. А на плахога гаспадара па­ля­вік і не глядзіць. У такіх людзей адзін бур’ян расце.

Запісана ў г. Ветка

ад Кузьменка Людмілы Аляксееўны, 1926 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

На кожным полі ёсць свой палявы. Ён пахож на малога мужыка, у якога свет­лыя валасы і кожа. Палявы можа на людзей зліцца, ураджай адбіраць. У нас такое і бы­ло. Узлаваўся аднаго разу палявы на майго бацьку, а чаму, мы сваім розумам ніяк не дойдзем, бо татка быў добрым гаспадаром. А тут не ўзлюбіў яго палявы і няшчасце ў нас: то ўраджай пасохне, то папорчаны стаіць. І як мы ні стараліся, а ўсё галоднымі сядзе­лі, бо не было ўраджаю. Тады старыя людзі параілі бацьку сабраць палявому па­да­ру­нак. Сабралі мы хлеба, яек, масла ды панеслі ў поле пад вялікі дуб. Бацькі яшчэ аб нечым папрасілі палевіка. І што вы думаеце, усё ета памагло.

Запісана ў в. Старое Сяло Веткаўскага р-на

ад Кавалёвай Валянціны Іванаўны, 1946 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Палявік у полі жыхарыць. Ён там можа пад каменем жыць, пад дрэвам вялікім. Іду раз і бачу, што на полі вялізны камень шэры. І здаецца, што гэты камень двігаецца. Па­ды­шоў я бліжэй, і сапраўды нешта бегае вакол валуна, нібы цень які. Я прыг­ля­даў­ся, прыглядаўся, ды так нічога і не поняў. Тады крыкнуў на ўсю сілу: «Хто тут?» Пас­ля майго крыку цень стаў, а потым зусім прапаў. Добрыя людзі казалі, што гэта быў па­ля­вы.