Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослікава Івана Дзмітрыевіча, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Палявік жыве ў полі. Ён забоціцца аб ураджаі. Но калі ён без настраення, тады ён порціць збожжа, іздзеваецца над людзьмі, жывёлай. Палявік баіцца мокрага, па­э­та­му жыве на вазвышэннях. Таму не любя ён восень і вясну.

Запісана ў в. Салтанаўка Жлобінскага р-на

ад Паўлюковай Валянціны Мікалаеўны, 1930 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Жыве ў полі. Абычны чалавек. Вельмі мудры, хітраватый трошкі. Вельмі лю­біць, кагда ў полі ўсё воврэмя прыбрана, усё чыста. А калі не воврэмя ўбірают уражай, то вельмі злуецца.

Запісана ў в. Уборак Лоеўскага р-на

ад Бярнацкай Валянціны Мікалаеўны, 1953 г.н.,

студэнткай Грыб М. (2006 г.)

Палявік – гэта дамавы, які жыве ў полі. Ён дапамагае добрым людзям вырасціць і сабраць ураджай. А дрэнным людзям пасылае засуху ці патоп на палі.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Палявік – гэта той, хто ў полі водзіцца. Пахожы на лесавіка, ды толькі ма­ладзей­шы. Гуляць любя ў жыці, пшаніцы. Калі гэта яму не нравіцца, дык пужае. З ру­сал­ка­мі любіць вадзіцца. Зла проста нікому не робіць. Абараняе палі ад ведзьмаў.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Багачовай Веры Паўлаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Выглядзіць як маленькі чалавечак з хітраю ўхмылкай. Знаходзіцца часцей за ўсё ў жытнім полі. Кажуць, што ахраняе зямлю да самага Благавешчання, каб яе ніхто не варочаў, а хто будзе капаць зямлю да гэтага свята, то не жджы ўраджаю, бо той, хто яе ахраняе, цябе і накажа.

Запісана ў г.п. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Сохар Алены Марцінаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Сопат І. (2006 г.)

Палявік – добры дух. Мы яго называем яшчэ агароднік. Ён нізенькі дзядок з ба­ра­дою, чысты, у светлай адзёжы. Жыве ў полі, на лугу, у агародзе. Палявік выпрамляе ка­лос­сі на лугу, траву з іх выплятае. У агародзе гуляе з бульбай, буракамі, капустай, бо бач­на, як яна зямлёй прысыпана. Гэта мне яшчэ маці расказвала, а цяпер пра яго ні­чо­га не чутна, мо яны, гэтыя палявікі, вывеліся. Но я чула, што ён нічога плахога не ро­біць, любіць, каб у агародзе парадак быў, усё паполана, падвязана.

Запісана ў в. Перасвятое Рэчыцкага р-на

ад Грабок Анастасіі Паўлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Сакалюк А. (2006 г.)

Палявік жыве ў полі. А калі мы ў маладосці ішлі ў поле, то чулі свісты і пе­рад­раж­ні­ван­не. Ён такій жа шкоднік, як і ўсе. Ён прыгінае збожжа, адхіляе дождж, на­сы­лае шкодных насякомых.

Запісана ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

ад Петуховай Кацярыны Піманаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данілавай А. (2006 г.)

Паморак

Шчэ расказваў мне дзед, што ў іх вёску паморак прыехаў з нашым ад­на­ся­ль­ча­ні­нам. Васіль ехаў на возе і ўбачыў чалавека, а той быў такім змораным, што мужык яго пажалеў і прапанаваў да сваёй вёскі падвезці. Во так паморак у вёску і забраўся к нам. Сяльчане яго жалелі, к сабе ў госці звалі. Але потым прымецілі, што пасля таго, як у іх пабыў еты чалавек чужы, у сям’і няшчасці пачыналіся. Людзі зразумелі, што ета быў паморак.

Запісана ў в. Глыбаўка Веткаўскага р-на

ад Гулевіч Кацярыны Фёдараўны, 1947 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Яго амаль ніхто не бачыў. Аднак старыя казалі раней, што выгляд ён мае старой ска­ле­ча­най бабы, якая ходзіць у лахманах. Яна прытворваецца бальной для таго, каб усе яе пашкадавалі. А калі ёй павераць, пусцяць у сваё жытло, яна тады бальшую шко­ду робіць. Усю жывёлу звядзе, хваробу нашле, без грошай аставіць. Спасці можа тады то­ль­кі агонь.

Запісана ў в. Куты Веткаўскага р-на

ад Азарушкінай Аляксандры Анатольеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

У вёску адзін раз хтось ката прывёз. Бегаў ён па вёсцы, а ніхто яго к сабе не браў. Можа таму, што ён сільна страшны быў: вочы дзікія, шэрсць уся паклычана. І ско­ра ў нас беды пачаліся. Дык адзін чалавек разумны замеціў, што кот нічыйны тоў­с­тым стаў. Здагадаліся тады людзі, што то паморак быў. Сабраліся тады ўсёй вёскай людзі, пагаманілі і знайшлі выйсце з етага гора.

Запісана ў в. Новыя Грамыкі Веткаўскага р-на

ад Пракопчык Надзеі Мікалаеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Паморак заўжды выглядае як стары дзед. Ён худы-худы, аж косці тырчаць. А ба­ра­да ў яго такая длінная, што ўдзівіцельна, як ён не запутаўся. Гэты паморак ходзіць па вёсках, шукае сабе добрую здабычу. Калі знойдзе сабе ахвяру, то не адпусціць, а ўсе сокі і здароўе выцягне. Вёскі паморак сам кідае, калі ўжо няма чым пажывіцца. А са­мім людзям яго сільна трудна выгнаць з вёскі.

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Лутковай Алены Пятроўны, 1928 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)