Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Пушчавік

Сам ён высачэзны, а цела ўсё ў кары. Ды і сам ён пахож на дзерава. Еслі па­падзеш туды, дзе пушчавік жыве, то не адрозніш яго ні ад сосен, ні ад бяроз. А ета та­му, што ён увесь карой зарос. Ды і я некалькі разоў бачыла пушчавіка. Ета летам бы­ло, калі я па ягады ў наш лес хадзіла. Раз зашла на нейкую паляну, села і ягады бяру. Ад­нак мне казалася, што за мной хтосьці падглядвае. Я хутчэй адтуль пайшла. А дома ўжо агледзіла, што ягады дужа кіслыя, горкія. Ета мне такія ягады пушчавік падсунуў.

Запісана ў в. Глыбаўка Веткаўскага р-на

ад Гулевіч Кацярыны Фёдараўны, 1947 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Ежалі к пушчавіку пападзеш, то, лічы, што дамоў не вернешся. Баба раз карову выг­на­ла ў поле, а тую ці то авадні закусалі, ці то аса ўжаліла, дык яна ў лес пабегла. Зла­ві­ла баба карову, аж глядзіць: дрэва на карову падае. Тады яна зразумела, што з ка­ро­вай жывой не выбрацца. Кінула жывёліну, а сама ўратавалася. А яшчэ знаю, што пуш­ча­вік не любіць крыку ў лесе, песняў людскіх. Сільна яму не нравіццца, што людзі пра сваё жыццё песні спяваюць. Тады пушчавік будзе старацца гэтаму чалавеку што-не­будзь плахое здзелаць. А чалавек, калі не ўцячэ, можа калекай астацца, бо пушчавік абі­ды не даруе.

Запісана ў в. Куты Веткаўскага р-на

ад Талкачовай Антаніны Мікалаеўны, 1942 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Пушчавік вельмі высокі. Ён можа быць ростам з самае бальшое дзерава ў пуш­чы. Не любіць ён людзей, а за што, не знаю. Людзі кажуць, што пушчавік дзелае мно­га гора тым, хто пападае ў тое места, дзе яго дом стаіць. Можа так разбушавацца, што дрэ­вы з карэннем будзе вырываць і ў людзей кідаць. Паспрабуй тады схавацца ад яго.

Запісана ў в. Новыя Грамыкі Веткаўскага р-на

ад Пракопчык Надзеі Мікалаеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Калі лесавіка шчэ можна ўмасліць, то пушчавік цябе жывым не выпусціць, асаб­лі­ва калі ты з тапаром прыйшоў у пушчу. Тады лічы, што жывым не вернешся. То­ль­кі тады ён цябе пажалее, калі ты яму паклонішся. А старыя шчэ кажуць, што спа­сеш­ся ад пушчавіка, калі зможаш хутка з лесу выскачыць.

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослікавай Ніны Канстанцінаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Расамаха

Гэта быў канец лета. Працавалі на полі. І сусед расказаў, што калісьці ў нашых ля­сах вадзіліся звяры расамахі. Напэўна, памыляліся, бо гэта не звер, а нячыстая сіла, па­доб­ная на жанчыну з доўгімі валасамі. Кожная з іх забіла сваё дзіця пры жыцці, а са­ма ўтапілася.

Аднойчы, працуючы ў полі, захацелася суседу папіць. Пабег ён на вуліцу, глядзіць, а торбачкі з ежай няма. Замёр на хвіліну і чуе, што дзесьці недалёка чуецца плач дзіцяці. Ён да яго, а яно ўсё аддаляецца і аддаляецца. Вельмі ён здзівіўся ўсяму гэ­та­му. Вырашыў пайсці да ракі, пахадзіць, а там жанчына сядзіць, а на руках у яе ма­ле­нь­кае дзіця.

Тым часам жанчына паклала дзіця і пачала расчэсваць шчупаковым грэбнем рас­пуш­ча­ныя валасы свае. Здалёк пачуліся галасы людзей, яны таксама пачулі плач і прый­ш­лі. Як толькі расамаха пачула людзей, адразу ўзяла сваё дзіцятка і збегла ў ва­ду.

Прыбеглі людзі, пытаюцца, што здарылася, але сусед маўчаў. Перахрысціўся ён пе­рад абедам, і з таго часу расамаха больш не трывожыла іх.