Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г.П. Новае Жыццё Гомельскага р-на

ад Якімцовай Валянціны Сцяпанаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Смольскай К. (2004 г.)

Як я была маладая, так сільна вадзяны бальшой быў. Так роў, дужа сільна. Ка­за­лі, што вадзяны роў, падобны на жабу, чэрапаху. Bадзяны тапіў людзей у возеры, за­цяг­ваў пад ваду. Такі быў шум, як у бутылку дуе. Як вуж, страшны, з нагамі, на пя­рэд­ніх нагах маленькія ногці. А як балота асушылі – знік ён.

Запісана ў в. Прыбар Гомельскага р-на

ад Дамадзелавай Галіны Раманаўны, 1935 г.н.,

студэнткамі Герасіменка В., Майсеевай С., Цярэнцьевай І. (2002 г.)

Вадзянік – хазяін вады. Ён не адзін там. Рака бальшая. У кожнай вадзе должан быць хазяін, свой хазяін у вадзе. Хазяін вады не злы. Ён нікому нічога не дзелаў.

Запісана ў г. Добруш

ад Канавалава Уладзіміра Уладзіміравіча, 1940 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Ёсць у вадзе хазяін – вадзянік. Выглядае, як чалавек, як у вачках, волас длінны, ён дужа чысценькі, бо знаходзіцца ў вадзе. Ён без ціны і ўсякай гразі. У людзі па­каз­ва­ец­ца. Хоча паказаць, які ён чысценькі.

Запісана ў в. Вылева Добрушскага р-на

ад Разрашэнка Лізаветы Пятроўны, 1932 г.н.,

студэнткай Смяглікавай В. (2004 г.)

Вадзянік – гэта дзядок, які пакрыты водараслямі. Калі вада ў пруду была спа­кой­ная, то ішлі купацца, калі шумела, то казалі, што вадзяны зацягне.

Запісана ў в. Карма Добрушскага р-на

ад Сакаловай Алены Ігнатаўны, 1917 г.н.,

студэнткай Уласавай Н. (2000 г.)

Вадзянікі вадзіліся ў рэчцы, маглі ў балоце быць і ў возеры. Зялёны ён такі быў, кас­ма­ты і валасаты, страшны. Зліўся, што калі кідалі нешта ў ваду, ноччу рыбу лавілі.

Запісана ў в. Крупец Добрушскага р-на

ад Мішуравай Сцепаніды Архіпаўны, 1914 г.н.,

студэнткай Яфрэменка В. (2000 г.)

У майго дзеда ў гародзе быў калодзеж. Ён быў невялічкі і неглубокі. З яго бралі ва­ду толькі для таго, каб паліваць гарод. Дзед забараніў дзецям адкрываць калодзеж, бо ў ім, казаў, жыве вадзянік. Ён хапае дзяцей і цягне ў ваду.

Але дзецям было цікава, і адзін паціху адкрыў крышку калодзежа. Акрамя зя­лё­най вады, там нічога не было. Яны пачалі гукаць у калодзеж. Раптам вада забурліла і ўсп­лы­ла лахматае зялёнае чудзішча з хвастом, як у рыбы. Яно ўхмылялася сваім шчар­ба­тым ротам. Дзеці пачалі крычаць. Прыбегла бабуля і начала хрысціцца. Тады вадзя­нік нырнуў пад ваду.

Запісана ў г. Жлобін

ад Казловай Эльвіры Паўлаўны, 1936 г.н.

студэнткай Ульянкінай Ю. (2004 г.)

Вадзянік – эта стары чалавечак з дліннай-дліннай барадой, якім-та клінам, ва­ла­са­мі на галаве. Усё яго цела, гаварылі, пакрыта не то валоссем, не то травой вадзяной, а между пальцамі на руках і нагах – перапонкі, точна як у жабы. Рукі такія доўгія, чуць не да полу.

Ён можа жыць толькі ў вадзе, на зямлі ён памірае і астаўляе на сваім месці то­ль­ка адну ціну. І калі гэтую ціну кінуць назад у ваду, то вадзянік яшчэ раз ажыве і будзе памагаць этаму чалавеку. Шчэ гэты чалавек можа лавіць купальніц і ку­па­ль­ні­каў. Кагда зловіць некага, дык так мучаецца, пакуль чалавек на дно не пойдзе.

Дзеўка пад вадой становіцца тады русалкай, а хлопец – вадзяніком.