Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Свяцілавічы Веткаўскага р-на

ад Шалюта Марыі Якаўлеўны, 1931 г.н.,

студэнткай Карніеўскай Т.

Русалкі – гэта маладыя дзеўкі з хвастамі рыб па 3 метры, з лахматымі косамі і го­лыя. Русалкі жывуць у лесе. Ноччу калышуцца на дрэвах. Хапаюць людзей і пу­жа­юць. Абед нясла жанчына праз лес на поле, а яна спрыгнула з дрэва, абед абернула і зноў на дрэва скокнула.

Запісана ў в. Старое Сяло Веткаўскага р-на

ад Бондар Івана Іванавіча, 1930 г.н.,

студэнткай Кірчанка Н.

Русалкі – то ж дзеўкі – самагубкі і сталі русалкамі. Голыя, яны з такімі даў­жэн­ны­мі ды прыгажэннымі валасамі. Дзень на ветках качаюцца, а то бывае і паш­ча­ко­цяць. А так шкоды не рабілі, не.

Запісана ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на ад Зуевай Марыі Лаўрэнаўны, 1926 г.Н.,

студэнткай Казюкінай Т. (2004 г.)

Русалка – ета маладая дзеўка, якая ўтапілася, з зялёнымі косамі і белым целам. Ру­сал­кі – тожа людзі. Яны жылі ў дзярэўні, умелі закалдоўваць. Была ў нас хатка ста­рэ­нь­кая, у ёй ужо ніхто не жыў, яна была пустая. Дык там жыла русалка. Яна ўлю­бі­ла­ся ў суседа. Яе ніхто не бачыў і не чуў, а Пятро бачыў яе, разгаварываў. Яна яго на гу­лян­ку праважала і з гульні страчала. Яна ішла потым лажыцца з ім спаць. Ён так і не ажа­ніў­ся, бо жыў з той русалкай.

Запісана ў в. Чамярня Веткаўскага р-на

ад Грамыка Марыі Піліпаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Недалёка ад нашай вёскі рос дуб, якому было гадоў дзвесце, і ў гэтым дзераве, ка­жуць, жыла русалка. І калі наступала поўнач, яна выходзіла з гэтага дрэва і купалася ў рацэ. Заўлякала маладых хлопцаў у раку, і яны потым знікалі.

Над русалкамі ўсімі стаіць вадзянік. Ён ім прыказвае, што рабіць. А тыя па­він­ны слухацца, бо не хочуць прагнявіць хазяіна. Той можа за непаслушэнства выкінуць ру­сал­ку, а тая пагібне на сонцы. Таго русалкі і гнуцца, як зняволеныя, усё жыццё, каб то­ль­кі хоць так пажыць.

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослікавай Ніны Канстанцінаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Адна жанчына выбралась дамоў позна вечарам. А ісці трэба было праз поле. І вось яна чуе: у жыце плача маленькі дзіцёнак. Яна пайшла на плач, а ён ўсё далей і да­лей. Так доўга яна хадзіла, потым стамілася і астанавілася. І ўбачыла русалку. Яна бы­ла ўся касматая і громка хахатала. Тады жанчына перахрысцілася і русалка знікла.

Запісана ў г. Гомель ад Сычовай Тамары Адамаўны, 1932 г.Н.,

студэнткай Сычовай Т. (2004 г.)

У нашай дзярэўні іх, русалак, не бачылі. Но я чула, што жывуць яны ў вадзе і людзей топяць ці шчакочуць да смерці. Караблі раней тапілі і золата на дно забіралі. У іх хвасты, як у рыбы, і валасы зялёныя.

Запісана ў г. Гомель

ад Лашкінай Яны Ігнатаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Чэкан М. (2008 г.)

Эта русыя женшчыны, дзевушкі. Стройныя, з дліннымі валасамі, у белых пла­ць­ях, красівыя. Жывуць у вадзе з вадзяным. Выходзят немнога паіграцца перад Ку­па­лам. Іграюць у ігры, танцуют, пают. Могут утапіць ілі спасці. Када людзі ідуць у воду ку­пац­ца ілі сціраюць бельё, оні всегда далжны гаварыць малітву, чтобы нічога не слу­чы­лась, ілі заклінаніе.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

Русалкі – гэта прыгожыя дзяўчаты з доўгімі валасамі і хвастом замест ног, на кан­цы якога рыбін плаўнік. Іх цела пакрыта рыбяй чашуёй, і каб схаваць яе, яны часта зак­руч­ва­юц­ца ў водараслі. Яны вельмі злыя. Пераварочваюць лодкі, рвуць сеткі ры­ба­коў, пужаюць рыбу, заманьваюць рознымі падманамі і топяць людзей. Найболей апас­на падыходзіць да ракі з русалкамі маладым парам, бо русалкі з-за зайздрасці могуць за­гу­біць абодвух.

Былі выпадкі, калі русалкамі ра­бі­лі­ся дзяўчынкі, якія не згаджаліся выходзіць замуж за чалавека, выбранага іх ба­ць­ка­мі і казалі, што лепш быць жаной вадзянога, чым яго. Такія дзяўчынкі раптоўна зні­ка­лі, а потым рыбакі сустракалі іх з другімі русалкамі. Многія з іх скардзіліся ры­ба­кам на сваю долю, хацелі вярнуцца назад, але гэта ўжо было немагчыма.