Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Макарэвіч Веры Мікалаеўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бандарэнка І. (2000 г.)

Яна выглядае так: дявочыя валасы абматваюць всё яе цела, бальшы і длінны хвост. Глаза, як азёра, галубыя, галубыя, але пад ноч меняюцца ў чорныя. Русалка – гэ­та душы памерлых дзяўчат, якія ўтапіліся. Увечары ані выходзяць з вады на сушу і на­чы­на­юць хадзіць па лесу і полі, прыгаюць з веткі на ветку. Калі встрэцяць чалавека, асо­бен­на маладых хлопцаў яны любяць, стараюцца прывабіць яго, замучваюць да смер­ці. На сушу выходзяць таму, што ім вельмі холадна, грусна, адзінока. Яны чуюць га­ла­сы людей, успамінаюць час, калі яны тожэ былі такімі, але зараз ажыць яны не мо­гуць.

Запісана ў в. Клімаўка Гомельскага р-на

ад Данілавай Галіны Еўдакімаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Данілавай М. (2004 г.)

Русалкі – гэта дзяўчыны, якія ўтапіліся або памерлі нехрышчонымі. Русалкі – пры­го­жыя дзеўкі з доўгімі валасамі, а замест ног – хвост рыбін. Калі яны выходзяць на бераг, хвост ператвараецца ў ногі. Яны любяць сядзець на галінках. Русалкі могуць заш­чы­ка­таць да смерці або ўтапіць.

Запісана ў в. Яроміна Гомельскага р-на

ад Прымак Галіны Пятроўны, 1939 г.н.,

студэнткай Адаськовай Ю.

Русалка жыве ў вадзе. Еслі каго ўзлюбя і гэты чалавек дастоін гэтага, дак яна не тро­га­ла, а еслі абідзіцца, дык яна можа так схваціць і зашчыкатаць, што можна па­мер­ці.

Яна выглядае так: ног у яе няма, рыб’е такое, а так – дзяўчына, красівая, валасы ба­ль­шыя, ніколі яна іх не заплятала. Яна ніколі па зямлі не хадзіла, толькі па вадзе. Ха­ро­ша­га нічога не рабіла, пакажыцца і схаваецца.

Запісана ў г. Добруш

ад Канавалава Уладзіміра Уладзіміравіча, 1940 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Русалкі абітаюць у вадзе толькі з восені да русальнага тыдня. Тады яны вы­ходзяць з вады і пасяляюцца на ветках дрэў, асобенна на бярозах. Русалкі качаюцца на іх ветках, падзываюць прахожых: “Чалавек! Чалавек! Хадзі калыхацца!” А калі хто па­дый­дзе блізка, то яны зашчыкочуць яго да смерці. Прадстаўляліся яны красівымі жан­чы­на­мі, з распушчанымі дліннымі валасамі. Пака русалкі не выйдуць з вады, лі­чы­ла­ся апасным купацца, бо захварэеш, бо русалкі да сябе зацягнуць і ўтопяць. У ру­са­лак прэўрашчаюцца душы дзяцей, якія памерлі да хрышчэння.

Запісана ў г. Добруш

ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Антончыкавай Н. (2000 г.)

Русалка жыве ў вадзе. Еслі каго ўзлюбе і той чалавек дастоін гэтага, дык яна ж не трогала, а еслі абідзецца, прыходзілі ж да ракі і мацюглівыя людзі, і злыя і другія пла­хія купацца, дык яна можа так схваціць і зашчыкатаць, так шчыкоце, што ў ча­ла­ве­ка можа і сэрца астанавіцца. А харошым людзям яна нічога не дзелала, гэтыя ж людзі за­ходзі­лі ў ваду і хрысціліся. Вось чаму людзі топяцца, гэта тожа з-за яе – гэта яна шчы­пае. Яна выглядае так: ног ў яе не было – рыб’е такое, а так як дзеўчына: красівая, за­над­та красівая, волас бальшы, ніколі яна яго не заплятае. Яна ў сілах была, па зямлі не хадзіла, толькі па вадзе. Харошым нічога не рабіла – пакажацца і схаваецца.