Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Вылева Добрушскага р-на

ад Разрашэнка Лізаветы Пятроўны, 1932 г.н.,

студэнткай Смяглікавай В. (2004 г.)

У вадзе жывуць і русалкі. Русалкі – ета топленіцы, дзеці, якія раждаюцца не­жы­вы­мі, якія памерлі нехрышчонымі. Усе яны кажуцца адзінакавымі, пахожымі і не ат­лі­ча­юц­ца па гадах. Русалкі без вады доўга не могуць. Яны рэдка з яе выходзяць. Толькі для таго, каб заманіць жэртву.

У русалак е царыца, якую яны слухаюць. Царыцу прыводзіць вадзяны. У Ру­са­ль­ную нядзелю русалкі выходзяць з вады надаўжэй. Яны ідуць на поле, на луг. Там яны весяляцца, пяюць песні, танцуюць. Калі нячаяна ўбачылі русалку, то трэба ўця­каць, а сначала ўкалоць сябе іголкай. Тады русалкі ўцякуць назад ў ваду. Калі так не зро­біш, то яны пачынаюць злакатаць чалавека, пака той не памрэ. Нельга ў Русальную нядзе­лю быць блізка окала вады, лавіць рыбу. Еслі дажа здалёку пабачыш русалак ілі па­чу­яш іх голас, то чалавека жджэ бяда. Ён можа пацяраць слух, можа рагатаць без пе­ра­ры­ва. Русалкі могуць абмануваць рыбакоў: выпускаць з сетак рыбу, цягаць за ву­дач­кі. Русалкі збіраюць вёслы і раскачуюць лодкі так, што яны пераварачваюцца. Ру­сал­кі ўсягда таскуюць, яны завідуюць людзям, што жывуць на зямлі.

Запісана ў в. Вішава Гродзенскай вобл.

ад Азарка Н.В., 1929 г.н.

Русалкі – дзеўкі, што маладымі патанулі. У вадзе цела не засталося, а душы ў вадзе жывуць.

Запісана ў в. Крупец Добрушскага р-на

ад Мішуравай Сцепаніды Архіпаўны, 1914 г.н.,

студэнткай Яфрэменка В. (2000 г.)

Русалкі – гэта красівыя дзяўчыны, якія ўтапіліся. Жывуць яны ў жыце, але бліз­ка каля вады. Спяць у вадзе, а днём бегаюць па жыце, ламаюць яго. Калі каго ўбачаць, то бягуць да яго, пачынаюць шчакатаць. Гэта так весяляць людзей. Бабы казалі, што гэ­тая русалка – гэта дзяўчо, што тутака раней жыло, але ўтапілася, з таго, што за­гу­ля­ла­ся. З таго часу і бегае непрытомная.

Запісана ў в. Дуброва Ельскага р-на

ад Гуд Любові Ігнатаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Яцухна Т. (2006 г.)

Русалкі – дзяўчаты з амаль празрыстымі целамі, прыкрытымі толькі доўгімі рас­пуш­ча­ны­мі валасамі, з блакітнымі прыгожымі вачамі. Русалкі – гэта дарослыя дзяў­ча­ты і маладыя дзяўчынкі. Імі сталі ў выніку ператварэння маладых утопленіц, са­ма­за­бой­цаў, утопленых немаўлят, дзяцей, што нарадзіліся мёртвымі ці былі задушаны. Ру­сал­кі стараліся нашкодзіць маладым парам, завабіць у ваду і не адпусціць, бо самі яны паз­баў­ле­ны шчасця кахання, мацярынства.

Запісана ў в. Роза-Люксембург Ельскага р-на

ад Вярбіцкай М.Л., 1942 г.н.,

студэнткай Новікавай Г. (2006 г.)

Русалкі – ета дзеўкі незамужнія, якія ўтапілісь. Яны заўлякаюць хлопцаў і цяг­нуць да сябе ў ваду. Чула я, што багата маракоў патапілась за іх. А шчэ чула, што адзін хлопец узяў да жаніўсь на ёй. Кожэн раз прыходзіў на бераг і яна выплывала, па­лю­бяц­ца і зноў разыходзяцца. Так і жылі. Е добрыя русалкі, а е паганыя. Дак добрых не трэ баяцца, а тых, паганых, дак, барані, Божа, не трэ чапаць, а то зразу на той свет звядзе.

Запісана ў в.Стара-Высокае Ельскага р-на

ад Клімкавецкай Соф’і Іванаўны, 1929 г.н.,

студэнткай Кошаль С. (2004 г.)

У нашай вёсцы было такое: маладая пара Іван і Вулляна ішлі дахаты разам і пас­ва­ры­лі­ся. Вулляна пабегла дахаты, а Іван пайшоў, куды вочы глядзяць. Ішоў, ішоў, ду­маў­шы сваю думку, пакуль не апынуўся ля ракі. Сеў там на беразе.

Было паўналунне. Рака іскрылася срэбрам. Ледзь слышна шамацеў камыш, цвыр­ка­лі кузнечыкі ды квакалі жабы. Іван не заўважыў, як задрымаў. Прачнуўся ад та­го, што нейкія халодныя рукі абхапілі яго за шыю. Ён павярнуў галаву і ўбачыў ве­ль­мі прыгожую незнаёмую дзяўчыну. У яе былі доўгія валасы незвычайнага зе­ле­на­ва­та­га колеру. Вочы былі вялікія-вялікія. Твар бледны, губы таксама бледныя. Адзенне яе пералівалася ўсімі колерамі. Іван недоўга думаючы, працягнуў руку, каб абхапіць дзяў­чы­ну, але яна хутка апынулася ў вадзе і паплыла. Іван таксама прыгнуў у ваду. Дзяў­чы­на нырнула, ляпнуўшы па вадзе перад самым тварам Івана велізарным ры­бі­ным хвастом. Хлопец перапалохаўся і пабег дахаты. Толькі там ён зразумеў, што гэта бы­ла русалка, і яго стала трэсці.