Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Майсеевічы Петрыкаўскага р-на

ад Белкавец Анастасіі Максімаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Шынкарэнка А. (2005 г.)

Русалкі – то дзеўкі красівыя. Косы ў іх доўгія, вочы галубыя. Кажуць, як па­падзеш ім у рукі, то жывым не вернешся. Казала мая пакойная жонка, што ішла яна це­раз поле неяк, а іх там багата-багата. Ды танцуюць, смяюцца, а як угледзелі яе, дык да­вай хавацца ў жыце ды плачуць, ды да сабе клічуць. Яна ходу з таго жыта, ды і з кан­ца­мі.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Мышкаўца Васіля Адамавіча, 1925 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Русалка жыве ў вадзе. Русалкамі становяцца дзеўкі, якія не выйшлі замуж, хто за­гу­біў сваё дзіця, каго пракляла маці. Кажуць, што яны крыжа святога баяцца.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Багачовай Веры Паўлаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Мне расказала мая мама, што яна жыла ў дзярэўні Махавая, дык там возера бы­ло. Ля якога бальшыя дрэвы раслі, дык на іх русалкі сядзелі ды калыхаліся. А як яны ту­ды забіраліся, не знаю. Гаварыла, што людзей даганялі, зашчакочвалі. Еслі чалавек па­бя­гіць удоль поля, то дагоняць, а еслі упоперак поля, тады не дагоняць. Казала, што быў такі хлопец Іван. Пайшоў купацца ноччу, адзін пайшоў. А зрання маць яго бегала па дзярэўні, галасіла, што хлопец дамой не прышоў. Пайшлі шукаць, дый знайшлі ля бе­ра­га мёртвага. Казалі, што ўдоль поля пабег ён, сляды бачылі ў полі. Дык і дагналі ру­сал­кі яго, утапілі. Русалкі на Купала заўсёды ў жыта хадзілі, весяліліся там.

Запісана ў в. Балотня Рагачоўскага р-на

ад Бравай Марыі Іванаўны, 1926 г.н.,

студэнткамі Хурсевіч Г., Бравай І. (2004 г.)

Гэта нечысць. Сіла нячыстая. Іх бачаць толькі ноччу. Жанчына ілі дзяўчына з доў­гі­мі распушчанымі косамі. У вадзе. А мая саседка бачыла ў полі голую, падобную на дзеўку.

Запісана ў в. Ціхінічы Рагачоўскага р-на

ад Каржовай М.П., 1934 г.н.,

студэнткай Новікавай Г. (2006 г.)

Калісьці русалку вадзілі ў лес, у вулачку. Русалкамі з’яўляліся вясковыя дзяў­чы­ны. Іх лавілі на вуліцы (адбывалася гэта на Купалле). Калі зловім, тады вазьмём цвяты і спляцем вянок, адзенем ёй. Завядзём у жыта, скажам словы, а тады ўцякаем.

Запiсана ў г. Рэчыца

ад Карбацянка Ганны Васільеўны, 1933 г.н.

(раней пражывала ў в. Свірыдавічы Рэчыцкага р-на),

студэнткай Хомчанка Г. (2006 г.)

Русалкамі становяцца непарочныя дзяўчаты. Калі ўбачыш русалку, нужна ўка­лоць сябе іголкай. Калі чалавек купаецца і яго бярэ сударага, эта яго русалкі шча­ко­цюць.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Зямляніка Віктара Сцяпанавіча, 1949 г.н.

У вёсцы, дзе я нарадзілася, іюньскімі вечарамі са стараны возера раздаюцца неў­цеш­ныя стогны. Калі спрашывала пра ніх у бабулькі, то яна мне расказала гэту гіс­то­рыю.

У даўнія часы адна паненка закахалася ў парабка. Празнаўшы пра гэта, пан за­га­даў завесці яго на возера і ўтапіць. А дачка яго кінулася ўслед за слугамі, каб вы­ра­та­ваць яго. Бацька адправіў за ёй пагоню. Бегла дзяўчына, не разбіраючы дарогі, а сцеж­ка за ёю ператваралася ў зыбкую трасіну, з-за гэтага пагоня не змагла іх дагнаць, а ў месцах, дзе яны правальваліся, абразоўваліся вокны з вадой, якія і ў наш час ёсць на берагах гэтага возера. Але не змагла спасці свайго любага дзяўчыначка і з роспачы ўта­пі­ла­ся. А гукі ўначы – гэта стогн той дзевушкі па свайму каханаму.