Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Рэчыца

ад Скроб А.І., 1961 г.н.,

студэнтам Парфёнавым Д. (2006 г.)

Русалкі – гэта дзяўчыны, якія памерлі нехрышчонымі ці ўтапіліся. Жывуць у вадзе. У лесе сядзяць на дрэвах. Яны прыгожыя, песні пяюць. Чалавек, каторы відзел ру­сал­ку ці выратаваўся ад яе, стане глухім ці сляпым.

Запісана ў в. Азершчына Рэчыцкага р-на

ад Пяшук Вольгі Іванаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Згурскай Т. (2005 г.)

Купалу водзяць русалку па жыту. Збіраюцца дзеўкі і плятуць вянкі з хмеля. Ну, і по­тым ідуць па жыту і песні пяюць. Потым трэба было з галавы ўкрасці хмель і бегці да хаты. Калі каго паймаюць русалкі, дык начынаюць шчыкатаць. Мяне раз паймалі, я яш­чэ малая была, дак штоб не Галя, зашчакаталі б. Хмель, які ўкралі ад русалак, ла­жы­лі на капусту, каб не было мядведкі.

Запісана ў в. Белае Балота Рэчыцкага р-на

ад Грышкавец Вольгі Ільінішчы, 1931 г.н.,

студэнткай Асадчанка А. (2010 г.)

Русалкі ў розных абліччах бываюць. Але больш за ўсё яны людзям відзяцца як ма­ла­дыя дзяўчаты. У нас жа колісь ета русалка ўсім бачылася ў выглядзе жэншчыны ў бе­лым плацці. Яшчэ мая матка казала, што була такая дзевушка, якая сабіралась вый­с­ці замуж за афіцэра, але ў дзень свята ён не прыехаў да нявесты, бо яго забілі. Але ж ёй ніхто етага не сказаў і яна змеціла па-свойму. Падумала, што ён яе абмануў і па­ве­сі­ла­ся.

Вось, ага, з тых самых пор яна ператварылася ў русалку. Яе багата хто бачыў у дры­му­чым лесе пасля 12. Колісь лес, лес був. Густы, густы… А ў лесе том, па­ся­рэдзі­не, вырыты такі катлаванчык, чы копанка, я ўжэ не помню добра сама. Дык казалі, што пасля паўночы яе бачылі на беразе катлавана ў лодцы. Стаіць прыгожая такая, ко­сы доўгія-доўгія, ліца не відна як бы, а ўлыбаецца табе. Лодка гойдае яе туды-сюды. А раз яна да пайшла за маладзёжжу. Ой, як яны спужаліся!

У нас русалка даходзіць толькі да апрадзялённага месца. Як ідзе за кім, за ёю сле­дам совы ляцяць і так жалобна галосяць, бы дзіцятка плача. Даходзіць да тога мес­ца, а далей стаіць, як укопаная. Гавораць, што ёй туды няльзя, нешта ёй мяшае, зна­чыц­ца.

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Сыч Сафіі Барысаўны, 1911 г.н.,

студэнткай Іётка І. (2004 г.)

Адзін мужык, падвыпіўшы, ішоў з вяселля з Перасвятога ў Гарываду, а гэта бы­ло перад Купалам, яны тады найбольш гарцуюць, шукаюць над кім пазабавіцца, ну, дык вось, яны яго і клічуць, зазываюць, ды і імя яго ўжо знаюць, хадзем, мол, у ка­ра­год к нам, мы табе паспяваем, а ён уцякаць, дзе і хмель дзеўся, доўга пасля таго ён не піў, а потым усё раўно пачаў, доўга баяўся і днём па тому полю адзін прайсціся.

Гавораць, што трэба, каб русалкі цябе не забралі, не зашчакаталі, быстрэй круг на­ры­са­ваць, ды пабольшы, каб рукі не працягнулі, яны яго баяцца, пасмяюцца, па­ра­го­чуць ды і пабягуць.

Запісана ў в. Гарывада Рэчыцкага р-на

ад Грабцэвіч Раісы Ульянаўны, 1937 г.н.,

студэнткай Сакалюк А. (2006 г.)

Хто ведае, што гэта за яны? Кажуць, што русалкі – жанчыны. Сама голая, страшная, ва­ла­сы доўгія, аж то па зямлі цягнуцца. Бачылі іх ці ў гаі, ці на возеры. У іх там гульбішча бы­вае. Прывяжа космы да галля дрэва і калыхаецца. А то з нябожчыкам, бачылі, ходзіць, гуляе, пачвара. Казалі, што калі ля нейкага дрэва не расцe лебяда, то яны ска­ка­лі тут. Старыя казалі, каб не хадзілі ў адзіноце, бо як пойдзе хто адзін, яна як на­падзе, ды як пачне біць, аж няможна, і пух ляціць з цябе. Аж паміраеш.