Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Астроўчыцы Светлагорскага р-на

ад Пазняк Надзеі Канстанцінаўны, 1942 г.н.,

студэнткай Варапаевай В. (2006 г.)

Мой бацька расказваў такі случай. З ночы на коні ехаў ён з Мозыра чэраз возера. Стаяць каля возера дзяўчаты ў белым. Коні сталі ды­бам, а дзяўчаты смяяліся, а потым пабеглі са смехам да вады і сталі купацца. Бацька па­чаў хрысціцца, і дзяўчаты зніклі. Русалкі з’яўляюцца ў поўнач (у дванаццаць ночы і ў час ночы).

Запісана ў в. Асташкавічы Светлагорскага р-на

ад Бельскай Зінаіды Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Завадскай М. (2004 г.)

Колісь казалі, русалкі хадзілі па дарозе, калыхалісь. Быў такі случай. Аднойчы жан­чы­на ехала на конях. Русалкі яе пазвалі: “Арына, хадзі к нам”. Жанчына ехала да­лей, а яе ўсё роўна гукалі. Жанчына вярнулася дадому. Казалі, што русалкі хадзілі го­лыя, у іх былі вялікія грудзі.

Запісана ў в. Асташкавічы Светлагорскага р-на

ад Пунтус Ірыны Сцяпанаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Завадскай М. (2004 г.)

А яшчэ яны, русалкі, маглі агарод порціць, парыць ці павырываць што-небудзь у гародзе.

Запісана ў в. Дуброва Светлагорскага р-на

ад Тукач Марыі Васільеўны, 1928 г.н.,

студэнткай Мітраховіч Ю. (2006 г.)

Гэта даўно было. Тады чагось часта з’яўляліся русалкі. Ой-я! Мужык мой пай­шоў па малако. Прышоў – ужо цёмна-цёмна і без малака. Кажа, русалку стрэў. Паўз лес трэба ісці было, а там і рака паблізу – Бярэзіна. Сыра было, халодна, туман вялікі. І там на берагу ўбачыў дзевак маладых. Кажа, яго ногі самі сабой туды павялі. Яны як мо манілі яго да сябе, песні прыгожыя спявалі. Дзеўкі былі голыя, валасы доўгія-доў­гія, праставалосыя. Адна на берагу сядзела, валасы часала, і да сябе вачамі цянула. Ой-я! Ён жа паплёўся! Дурань стары!

Старыя людзі казалі, што яны варажбіткі, што прыманьваюць толькі мужчын. Му­жы­ка майго цалаваць пачала, ой-я, дый у ваду цягнуць, дый казытаць. Ён і не па­мя­тае, як да хаты прысунуўся. Ад старой Гічыкіхі чула, што русалкі ў лесе жывуць на дрэ­вах, такія ж голыя. Срамата! Але ж во, стары мой бачыў, не ведаю... А дзе ж быў? Я ж сама іх не бачыла. Кажуць, толькі мужыкі бачылі іх, русалак етых.

Запісана ў г.п. Парычы Светлагорскага р-на

ад Скуднай Тамары Нілаўны, 1926 г.н.,

студэнткай Горскай Т. (2006 г.)

Мы, калі малыя былі, матка нас да 6 гадоў у поле, у жыта не пускала, русалкамі страш­чы­ла. Казала, што яны грымаснічаюць і калі дзіця пагледзіць на гэтую грымасу, дык і застанецца з такім тварам на ўсё жыццё сваё.

Запісана ў в. Краснаўка Светлагорскага р-на

ад Паўлаўцовай Людмілы Уладзіміраўны, 1950 г.н.

(раней пражывала ў г. Вялікі Усцюг Расійскай Федэрацыі),

студэнткай Горскай Т. (2006 г.)

Русалкі жывуць у возеры, разам з вадзянікамі, але не на дне. Яны, канешне, пры­га­жу­ні, але многа шкоды робяць: песні пяюць, каб заманіць чалавека да сябе, хлоп­цаў любяць заманіваць і з сабой у воду затасківаць. Яны адна на адну уж очэнь па­хо­жы: валасы длінныя з цвяткамі, кожа белая, гладкая і хвост вместа ног. Любяць не па адной быць, а разам, бо так легчэ чалавека заманіць да сябе. Сабіраюцца ў какі-та дзень на сушы і водзяць свае хараводы, песні спяваюць. Іх тагда нельзя трогаць, мя­шаць ім, бо гора будзе таму чалавеку, могуць навсегда за сабой уташчыць.

Запісана ў г.п. Парычы Светлагорскага р-на

ад Звягавай Алены Канстанцінаўны, 1938 г.н.

Чула я пра русалак. Бог ведае, што гэта за русалкі такіе. Кажуць, што жанчына. Са­ма голая, страшэнная, валасы доўгія ў яе.

Было ў нас возера (яно ўжо ссохла). Дык туя яны і гулялі. Гэта мне бацька рас­каз­ваў. Каля возера бярозы стаялі. Дык тая возьме і на бярозу ўлезе ды за галлё ва­ла­са­мі прывяжацца, уніз апусціцца ды калыхаецца, крычыць: “Уу-гу, уу-гу!”

Бацька казаў: “Во, дачка, каля бярозы трава не расце. Гэта тут русалкі скакалі. Тан­цу­юць тут, кружацца, за рукі пабраўшыся”. Нават гаварылі, што яны могуць ча­ла­ве­ка ўбіць.