Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Літаратура:

1. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С. Санько [і інш.]; склад І. Клімковіч. – 2-ое выд., дап. – Мн. : Беларусь, 2006. – 599 с.

2. Власова, М. Русские суеверия: Энциклопедический словарь / М. Власова. – СПб. : Азбука, 1998. – 672 с.

3. Никифоровский, М.Я. Нечистики, свод простонародных в Витебской Белоруссии сказаний о нечистой силе / М.Я. Никифоровский. – Витебск: Издатель Н.А. Паньков, 1995. – 88 с.

4. Міфалогія. Духоўныя вершы / А.М. Ненадавец, А.У. Марозаў, Л.М. Салавей, Т.А. Івахненка; Навук. Рэд. А.С. Фядосік. – Мн. : Бел. Навука, 2003. – 471 с.

5. Богданович, А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов / А.Е. Богданович. – Гродно: Губернская типография, 1895. – 186 с.

6. Власова, М. Новая АБЕВЕГА русских суеверий. – СПб. : Северо-Запад, 1995, 383с.

7. Левкиевская, Е. Мифы русского народа. – М. : Астрель, АСТ, 2005. – 526 с.

Хлеўнік

У нас яго дамавіком называлі. Прынёс мой Вася авёс каню, паставіў, а сам вый­шаў, а калі вярнуўся, то хтосьці гэтага аўса ўжо каню ў карыта насыпаў.Вася прый­шоў, кажа: “Чаго ты аўса каню багата дала?” А я кажу, што не давала нічога. То ж, на­вер­на, дамавік быў. Бывае, у каня і грыва, і хвост пазаплятаны. Гэта дамавік любіць эта рабіць. Эта мог здзелаць такое ён. Калі ён узлюбіць скаціну, то не будзе яе чапаці, а не то – ждзі бяды. Нада, штоб у хляве чыста было. Ён можа шкодзіць скаціне.Бувала, ка­ро­ва мычыць. Зойдзеш – няма нікога. Ён можа на ёй ездзіць. Тады яна малака мала да­ваць можа. Васіль казаў, што дамавік сарок баіцца. Калі паселіцца злы дамавік, то ўжэ нада прачытаці малітву ў хляве і дубцоў пасвечаных колькі там аставіць. А ў мяне быў, то непаганы дамавік, добры.

Запісана ў в. Асарэвічы Брагінскага р-на

ад Свірыдзенка Ганны Міхайлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Свірыдзенка Г. (2004 г.)

У каждым двары ёсць хлеўнік. Ён адказвае за жывёлу, то есць ахраняе жывёлу. А хлеўнікі тожа могуць быць і харошыя, і плахія. Калі харошы хлеўнік, дык ён нічога пла­хо­га скаціне не дзелае, а еслі плахі пападзецца, то можа жывёлу мучаць. Гавораць: “Хлеўнік заездзіў” ці карову, ці каня. Ета калі хлеўнік садзіцца вярхом на жывёлу і па­чы­нае ганяць яе і мучыць, катацца. Скаціна тады ўтомленая, мокрая ад поту.

Запісана ў в. Антонаўка Буда-Кашалёўскага р-на

ад Падзянковай Марыі Аляксееўны, 1930 г.н.,

студэнткай Падзянковай С. (2004 г.)

Хлеўнік – гэта ў сараі каторы жыве. Гэта каторы за скацінай глядзіць, гэта ха­ро­шы, гэта хазяін. Маленькі… Ён і скаціне косы запляце. Косы ўсігда заплятае коням. Ён плахога нічаво не дзелае. Хлеўнік, ён усігда глядзіць за скацінай. Хлеўнік самы луч­шы са ўсяго хазяйства.

Запісана ў в. Рагінь Буда-Кашалёўскага р-на

ад Цубашава Эдуарда Фёдаравіча, 1940 г.н.,

студэнткай Чураковай Ю. (2010 г.)

Ну, хлеўнік у сараі жывець. У мяне няма хлеўніка. Ета матка пакойная скрозь рас­каз­ва­ла, што хлеўнік у сараі ў нас жыў. Мы ў настаўніцы жылі тады. Ну, я шчэ ма­лая тады была. Вот матка гаварыла, што даіў карову хлеўнік, ганяў яе ўсё па сараю. Мат­ка ўжо ні знала, што дзелаць. А тады ўжо прапаў ён. Ні знаю чаго. Знаю, што мат­ка пасвяцонай вады насіла туды скрозь.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данчанка Ю. (2004 г.)

Хлеўнік – ета той жа дамавы, які ноччу ходзіць у хлеў і ездзіць на конях і можа так замучыць, што конь можа дажа і памерці. Свіней і другіх ён не трогае, толькі можа тро­гаць яшчэ і карову. Хлеўнік удзень жыве ў доме, а нанач ідзе ў хлеў. Ён не любіць, ка­лі на ганку сядзіць кот ці сабака, бо ён іх баіцца. Тады ён злуецца і сільней мучыць ка­ней. У мяне хлеўнік не жыў, а ў суседкі так мучыў каня, што той чуць не памёр.