Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Чабатовічы Буда-Кашалёўскага р-на

ад Казловай Таццяны Мікітаўны, 1942 г.н.,

студэнткай Валчковай Т. (2004 г.)

Хлеўнік жыве ў хляве з коньмі, каровамі. Не любіць коз і казлоў, сарок.

Калі хлеўніка звесці, загіне ўвесь скот.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Емяльянчыкавай Марыі Цімафееўны, 1931 г.н.,

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Хлеўнік жыве высока на куросадні. А шчэ можа выбраць любое места ў хляве. Ба­чаць хлеўніка толькі некаторыя, а мне ета ўдалося. Раз бачыла такі маленькі бе­ле­нь­кі і пушысты камочак. Чую, карова мычыць не сваім матам, прыйшла, а яна ўся мок­рая ад поту, і нешта спрыгнула з яе, шусь – і няма. Мы потым чуць ад гэтага духа із­ба­ві­лі­ся, доўга ён з нас усе сокі цягнуў. А памог звычайны казёл, яго хлеўнік моцна не лю­біць.

Запісана ў в. Барталамееўка Веткаўскага р-на

ад Кавалёвай Вольгі Сцяпанаўны, 1948 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Калі хлеўнік пачынае нядобрае дзелаць, дык нада хутчэй яго высяляць. Але ж не так лёгка гэткае зрабіць. Людзі розныя спосабы прапаноўваюць, ды толькі не ўсе яны дзействуюць. Я раскажу пра спосаб шчэ маіх дзядоў. Нада ўзяць лентачку любую, але лучшэ льняную, пасвяціць у царкве, а можна і дома акрапіць святой вадой. Затым ету лентачку на шыю к скаціне прывязаць. Дык хлеўнік пасля етага знікне.

Запісана ў в. Куты Веткаўскага р-на

aд Азарушкінай Аляксандры Анатольеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Ён жыве ў хляву, аберагае скаціну. Увайшоўшы ў хлеў, нада яму пакланіцца, ска­заў­шы: “Добрае ўтра ілі вечар, хазяін скацінкі мае і хлева майго”! Ён аберагае ска­цін­ку ад балезней, ад урокаў, ад паганых вачэй. У хляву нада, штоб было чыста, усяг­да падослана салома пад ногі скаціне. Хламу ніякага нельзя лажыць у хлеў, бо ён мо­жа абідзіцца і натварыць бяды.

Запісана ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на

ад Герасіменка Ганны Іванаўны 1934 г.н.,

студэнткай Лупікавай А. (2006 г.)

Хлеўнік злы сільна. Ён над жывёлай здзекуецца. Аднойчы раніцай прыходзім у хлеў, а конь увесь, як у мыле. Тады бацька сказаў, што так хлеўнік ноччу на нашым ка­ні скакаў. Ды ета яшчэ нічога, а ён можа скаціну і са свету звесці. Калі хлеўнік ска­ці­ну не ўзлюбіць, то гаспадарам мала што паможа. У етым случаі нада ад хлеўніка із­баў­ляц­ца. У нас казалі, што лепш усяго на дзверы забітую сароку павесіць.

Запісана ў в. Чамярня Веткаўскага р-на

ад Грамыка Марыі Піліпаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Хлеўніка адны любяць, а другія вельмі сільна баяцца. Аднак тут усё ад чалавека за­ле­жа. Калі мужык добра сваю скаціну даглядае, то яе і хлеўнік любіць. Жыве хлеў­нік высока на столі. Ежалі хлеўнік сільна палюбіць скаціну, то точна будзе ў любімага ка­ня пад бокам спаць. А коні тыя на цацку будуць пахожы. Хлеўнік, як і дамавы, сі­ль­на любіць цёплыя рэчы, асабліва кажух. Таму, калі штосьці не ладзіцца ў хазяйстве, на­да хлеўніку добры падарунак зрабіць.

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослікава Івана Дзмітрыевіча, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Знаю, што нада с ним па-харошаму, злить нельзя.

Адин раз был случай такой. Хто-та в курятник залез и курей падушил, так матка га­вар­и­ла шо ета хлевник, патаму што плоха почистили в хлеве. А кагда батька паймал рысь и дамой принес, так все панятна стала. Ана и у соседей палазила, не толька у нас.

Запiсана ў г. Гомель

ад Сідарэнка Любові Фёдарауны, 1926 г.н.

(раней пражывала ў в. Вялікае Сяло Полацкага р-на Віцебскай вобл.),

студэнткай Будзько М. (2006 г.)

Хлеўнік – гэта дух, жывучы ў хлеве, ахраннік жывёл. Не помню, штоб яго мож­на было ўвідзець. Кагда к яму добра адносяцца хазяева, то і ён беражэ жывёліну: чыс­ціць грыўкі, хвасты, поіць яе вадой. Бывае, што хлеўнік можа быць урэдны. Тады ён мар­дуе скаціну. Тагда яго зганяюць, каб не гарцаваў на конях.