Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Хлеўнік жыве ў хляве. Гэта нядобрая істота. Ён робіць, каб жывёла хварэла, за­бі­рае яйкі. Гэта злы сябр дамавога. Бывае, ноччу так палохае скаціну, што тая памірае. Ка­жуць, што трэба асвяціць хлеў, тады ўсё будзе добра.

Запісана ў г.П. Новае Жыццё Гомельскага р-на

ад Якімцовай Валянціны Сцяпанаўны, 1935 г.н.,

Студэнткай Смольскай к. (2004 г.)

Ён (хлеўнік) жыве ў хлеве. Казалі, што яго нельга гневіць, бо ён іспорціць жы­вё­лу. Бралі вядро вады і разлівалі яго на чатырох вуглах, клалі кусок хлеба на белую тра­пач­ку, ставілі іконы.

Запісана ў в. Карма Добрушскага р-на

ад Сакаловай Алены Ігнатаўны, 1917 г.н.,

студэнткай Уласавай Н. (2000 г.)

Ужо некалькі начэй падрад наш дзед Мікола прачынаўся ад шуму ў хлеве. Моц­на іржаў конь, мычалі карова з цялём, хрукалі свінні. Хутка апрануўшыся, запаліўшы лям­пу-керасінку, ён бег у хлеў. Увайшоўшы, ён бачыў перапалоханую жывёлу. Мок­рыя ад бегу, яны ціснуліся да сцяны, моцна нюхалі паветра, чмыхалі і з жахам паг­ля­да­лі ў левы куток хлева. Дзед з лямпай хадзіў па хлеву, гладзіў перапалоханую жы­вё­лу, хлопаў па баках і, як і раней, нічога не зразумеўшы, ішоў у хату.

На другі дзень дзед рашыў падпільнаваць, хто ж гэта палохае яго жывёлу. Ён сеў на бервяно каля дзвярэй, загасіў лямпу і пачаў чакаць. Раптам заржаў конь, за ім за­мы­ча­лі каровы, захрукалі свінні. Акрамя гэтага дзед пачуў і нешта яму да гэтых пор нез­на­ё­мае. Гэта было крыху падобна на сабачы візг, нейкае рыканне. Дзед хутка ад­к­рыў дзверы і ўскочыў у хлеў. Там, у левым вугле, сядзела нейкае чудзішча махнатае з па­ла­ю­чы­мі чырвоным колерам вачыма і дліннымі, як у асла, вушамі. Яно было не­вя­лі­кае, белага колеру, з доўгім тонкім хвастом і лапамі, як у сабакі. Дзед перапалохаўся і па­чаў хрысціцца. Чудзішча заплакала, нібы дзіця, і знікла.

Раніцай дзед пайшоў да бабкі, якая ў вёсцы была знахаркай. Яна сказала, што гэ­та звычайны хлеўнік. Яна ўзяла свечку і пайшла туды. Узяла свечку ў левую руку і абый­ш­ла хлеў па ходу сонца, хрысцілася правай рукой і чытала малітвы. Пасля таго хлеў­нік знік.

Запісана ў г. Жлобін

ад Казловай Эльвіры Паўлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Ульянкінай Ю. (2004 г.)

Хлеўнік жыве ў хляве. Калі хлеўнік памрэ, то скаціна не будзе вясціся ў хлеве. Хлеў­нік заезджывае коней, кароў. Яго ніхто не бачыў.

Запісана ў г. Жлобін

ад Карпенка Ніны Максімаўны, 1924 г.н.

(раней пражывала ў в. Журавічы Рагачоўскага р-на),

студэнткай Курбацкай К. (2006 г.)

Ён мучае жывёлу ў хлеве. Страшны такі, лахматы. Толькі малітвамі яго можна выг­наць з хлеву.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Багуновай М.І., 1930 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

У мужыка былі 3 кані. Аднойчы заходзіць у хлеў, а конь у мыле. Аказваецца, хлеў­нік шчыкоча каня, а той бегае па хлеву. Калі ў хлеве многа кароў і каней, то хлеў­нік не зашчыкочвае, а калі адзін, то зашчыкочвае да смерці.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Бураковай Ніны Максімаўны., 1934 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Хлеўнік – гэта чалавечык, які жыве ў хлеве. Кажуць, што ён сільна плахі. Дык ка­лі нешта западозраць, што ён у сараі пасяліўся і шкодзіць скаціне, то яго ўсімі сі­ла­мі выганялі адтуда. А вось, калі ў гаспадароў былі ў сараі конь ды кароўка, тады хлеў­ні­ка не баяліся, бо казалі, што ён спрыяў кароўке і коніку. І нават было, што раніцамі яны чыстыя-прачыстыя. Казалі, што гэта хлеўнік іх так вычысціў уночы.

А ізбаўляліся ад хлеўніка во як: перад тым, каб вывесці жывёліну ранкам, аб­ма­ты­ва­лі скарынку хлеба ў трапку, абходзілі карову 3 разы і нешта гаварылі, але што, я не ведаю. Даўно мне ета ўжо бабка расказвала. Дык во, тагда счыталі, што ні адзін ня­чыс­цік і блізка да жывёлы не падойдзе, а яшчэ ніколі не паселіцца ў гэтым хляве.