Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Сярэднія Малынічы Чачэрскага р-на

ад Пацёмкінай Галіны Нікіфараўны, 1936 г.н.,

студэнткай Пацёмкінай Т. (2006 г.)

Калі хлеўнік палюбя якую скаціну, тады яна спраўная ходзя, красівая. Адзін дзед расказваў, што бачыў – стаіць хлеўнік, а вакол яго конь бегае кругамі. Дык той конь пасля таго лятаў, як птушка. Блісцяшчы, добры быў, хуткі.

Запісана ў в. Меркулавічы Чачэрскага р-на

ад Лабкоўскай Зінаіды Афанасьеўны, 1933 г.н.,

студэнткай Кандрашовай Т. (2006 г.)

Я ад мамкі чула, што быў у нас у хлеўчыку хтосьці. Бывае, ноччу ўстанеш ды чу­еш, как па хляўку скацінка бегае. Мама гаварыць, што відала яго. Такі маленькі, як са­бач­ка, ды валасаты. Валасы ў яго рыжыя і на руках, і на нагах, а хваста няма. Ганяе ён скацінку, таму што яна не падабаецца яму. Ганяе яе да тых пор, пакуль кароўка не ўпадзе. Перастае яна з-за яго малако даваць. Таму нада купіць другую кароўку, якая спа­да­ба­ла­ся б хлеўніку. Тады ён не будзе чапаць жывёлу.

Запісана ў в. Гавяды Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Корневай Валянціны Яўгенаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Лукашовай А.

Цмок

Даўней жа былі такія рекі нячысленныя! У іх ніхто не хадзіў. Там жыло многа зме­еў, якія людзей давілі. Былі такія змеі, якія на галавах па 11 галоў насілі. А патом ва­да стала збягаць і рек стала мала. А Цмок, ён адзін жыў. У яго рогі і рот такі ба­ль­шэн­ны, можа паўтара метра і ён чалавека сразу праглынае. А сам бальшы такі змей. Усег­да ў вадзе жыве.

Здаўна-здаўна ды былі людзі, яны не верылі Госпаду Богу, а верылі паганаму Цмо­ку. А етаму Цмоку, а кажды дзень па аброку – па чалавеку. А дайшла череда да са­мо­га царя: “Хоць сам царь ідзі, хоць дачку шлі!” А сам царь ня йдзець, а толькі дочку шлець: “Ідзі, цареўна, к сіняму морю, к самому Цмоку!” Ідзець цареўна, плача-рыдае ды к сырой зямле прілегае. А навстречу ей Юрій-Ягорій на сівым кані: “Не плач, ца­реў­на, не плачь, не рыдай, а к сырой зямле не прілегай! На табе, цареўна, шнуры за­ла­тыя, закідай Цмоку на рогі крутыя. I вядзі Цмока к царю на двор, прівядзі Цмока за жа­лез­ны стоўб”. А царь у ваконца ды зазірьвае, гарячу малітву ен зычытывае: “Хто ета­га Цмока і з двара звядзець, хто етага Цмока ды кап’ём праб’ець, аддаю я яму пол­цар­с­т­ва і дочку-цареўну”. А едзе ж то Юрій, Юрій-Ягорій на сівым кане: “Я етага Цмо­ка ды з двара звяду, я етага Цмока ды кап ём праб'ю. А не нада мне палавіна цар­с­т­ва і твая цареўна, а застрой-ка ты цэрькаўку, штоб людзі хадзілі і Богу малілі”. I ён яго ўбіў. Сам на кані сядзіць і кап’ём у рот прабіў Цмока.

Запісана ў в. Новы Мір Веткаўскага р-на

ад Хадуньковай Ганны Трафімаўны, 1914 г.н.

(раней пражывала ў в. Малінаўка Бранскай вобл.),

студэнткай Хадуньковай Н. (2002 г.)

Пра цмока я ведаю, што гэта страшны змей. Ён шкодзіць людзям, паліць хаты.

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Цмок – гэта мнагагаловы змей. Ён вельмі бальшы, з хвастом, дліннымі кіп­цю­ра­мі, а з глоткі агонь пускае. Я, праўда, не знаю, дзе ён жыве і ўрэдны ён ілі добры. Но мне кажацца, што цмок злы, як і другія духі.