Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Добруш

ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н.

студэнткай Антончыкавай Н. (2000 г.)

Нячысцікаў можна ўбачыць, але лепей не трэба. Спакойней без іх жыць. Чэрці не аднолькавыя. Маладзейшыя слухаюцца старэйшых. Ёсць і самы галоўны – д’ябал. Ёсць пякельнікі. Яны знаходзяцца ў пекле і мучаюць душы, жаруць іх. Яны без шэр­с­ці, з доўгім хвастом, рагамі, вогненным языком. Чорт мог пераўтварыцца ў чорнага ка­та, казла. Чорт можа выдаць сябе хвастом, страшэнным рогатам.

Чорт мог спакусіць чалавека, каб той грашыў, робячы розныя заганы яму, нас­т­рой­вае супраць Бога. Можа даць багацце ў абмен на душу. У ведзьмаў бярэ душу, ад­дае ім мошчную сілу. Чорт баіцца малітвы, крыжа, царквы, маланкі, спеваў петуха ўна­чы. Чорта лепей не памінаць. Ён можа за гэта пакараць ці сам з’явіцца перад ча­ла­ве­кам.

Запісана ў г. Добруш

ад Быкоўскай Пелагеі Дзмітрыеўны, 1919 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2000 г.)

Чорт мог з’явіцца ў любы час. Ён як чалавек, толькі з рожкамі і хвастом. Яго, ка­за­лі, усюды можна было сустрэць. Я ведаю, што яны шкоду робяць, свараць з су­седзя­мі, могуць нешта ўкрасць.

Запісана ў в. Карма Добрушскага р-на

ад Сакаловай Алены Ігнатаўны, 1917 г.н.,

студэнткай Уласавай Н. (2000 г.)

Чорта называлі па-рознаму: дз’явал, сатана, нячысты, рагаты – усяк называлі. Чорт баіцца зеркала, калі сам сябе там бачыць.

Запісана ў в. Крупец Добрушскага р-на

ад Мішуравай Сцепаніды Архіпаўны, 1914 г.н.,

студэнткай Яфрэменка В. (2000 г.)

Чорт – гэта такі маленькі чалавек, які кашлаты, чорненькі, вочкі маленькія, бліш­чаць, на чорненькай галаве два рогі.

Бог робіць дабро, чорт жа зло. Калі была малая, дык бачыла чорта. Мая суседка пап­ра­сі­ла паглядзець яе дзіця, а ў яе хаце была дзеўка, кажуць: “Ведзьма”. На дзвярах ві­се­ла калыска, калыхалася. Я ўзяла ды і пасадзіла дзіця ў калыску, а яно як закрычала кры­кам, з той калыскі да на ложак. Я гляджу – у дзвярах чорт стаіць. Людзі казалі, што гэта ведзьма адправіла. Я сільна спужалася. Маці мяне потым доўга па бабкам-шап­ту­хам вадзіла. Кажуць, што чорт часнаку і цыбулі баіцца, таму што яны пякучыя.

Запісана ў в. Дуброва Ельскага р-на

ад Гуд Любові Ігнатаўны 1932 г.н.,

студэнткай Яцухна Т. (2006 г.)

Расказваў дзед з нашай вёскі, як ён раз набраў дроў у пасцілку і вяртаўся да­ха­ты. Раптам адчуў, як нешта ўпала на яго ношу, ад чаго яна стала цяжалейшая. Ён па­ду­маў, што падалося і пайшоў далей, але дома ўбачыў, што на дравах сядзіць ма­ле­нь­кае чарцянё. Яно было чорнага колеру. На галаве, побач з вушамі тырчалі рожкі. Ён па­ці­ху хістаў хвосцікам. Чорныя вочкі гарэлі, як вугельчыкі, нос быў, як рыльца па­ра­ся­ці. Чорт, моцна стукаючы па падлозе капытцамі, падыйшоў да стала, потым ус­ко­чыў на яго і пачаў есці. Пры гэтым паглядаў на дзеда і падмаргіваў вачыма. На­еў­шы­ся, чарцяня ўскочыла дзеду на плечы, стукнула яго капытцам па галаве і праз трубу выс­ка­чы­ла на вуліцу.

Запісана ў г. Жлобін

ад Казловай Эльвіры Паўлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Ульянкінай Ю. (2004 г.)

Бес баіцца крыжа, малітвы, пасвечанай вады. Калі ты робіш дабро, ён злуецца заў­сё­ды. Ён баіцца Бога. Ежалі чалавек моліцца, то бес уцякае. Больш за ўсё ён баіцца пас­вя­цо­най вады. Нада не толькі піць яе, а і хату ёй свяціць, двор, сарай, штоб нічога не здзелалася. Яшчэ яны баяцца хрэсціка нацельнага. Трэба чалавеку насіць хрэст – та­ды можна не баяцца нячыстага.