Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Заселле Рэчыцкага р-на

ад Дзянісавай Сафіі Іосіфаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Галаўчук Н. (2003 г.)

Калісь мой дзед ішоў з гульні, а было ўжо цёмна, недзе пад поўнач, як яму на пле­чы прыгнуў кот і сказаў, каб той яго нёс. Дзед моўчкі нясе, а той і кажа: “Два”. І дзед кажа: “Два”. Той кажа: “Тры”. І дзед кажа: “Тры”. Тады чорт у абліччы ката ка­жа: “Каб ты за мной не паўтараў, дык я б цябе задушыў”. Сказаўшы гэта, ён саскочыў з плячэй і знік.

Запісана ў в. Перавалока Рэчыцкага р-на

ад Шабетнік Любові Рыгораўны, 1926 г.н.,

студэнткай Белай А. (2005 г.)

Была я яшчэ маладой, гадоў 16, і тады я ўбачыла чорта, скінуўшагася ў ча­ла­ве­ка. Было яшчэ рана, усе спалі, як забрахаў сабака. Сначала думалі, што прыбег які дру­гі сабака, але наш не сціхаў. Матка захацела паглядзець, чаго сабака брэша. Яна пай­ш­ла, але хутка прыбегла да бацькі, каб той выйшаў і паглядзеў на дзіва – у нашым ага­родзе быў голы чалавек. Ён сеў на калені, рыў рукамі зямлю і рыкаў, як тая свіння. Страш­на было на такое глядзець. Мой бацька зайшоў у агарод, падыйшоў да яго, але той нават не звярнуў на яго ўвагі і далей рыў зямлю. Але раптам ён устаў і пабег. Я не пом­ню, што была далей, але потым старыя гаварылі, што гэта чорт усяліўся ў гэтага ча­ла­ве­ка.

Запісана ў в. Слабань Светлагорскага р-на

ад Гвоздзь Любові Рыгораўны, 1943 г.н.,

студэнткай Грыбанавай Л. (2006 г.)

Я малая была. Маці пашла на поле, а мяне ў хаце пакінула, бо малога трэба даг­ля­даць было. І тут-ка ў акно пастукалі і я ўбачыла малое чарцянятка, бо без рог было, дый бачна было, што яно малое. Я так спужалася, бо там за акном іх было мо штук сем. Яны чорныя, на нагах і руках – капыты, касматыя. І ўсе яны скакалі ды танцувалі. Я хуценька на дыбачках падбегла да брата, схапіла яго, і мы схаваліся за мяшкі з пша­ні­цай. Калі малы перастаў крычаць, зазірнула я ў акно – чарцей ужо няма. Я потым усё маткі расказала, але яна сказала, што я ўсё сасніла, не паверыла яна мне.

Запісана ў в. Краснаўка Светлагорскага р-на

ад Шафарэнка Таццяны Карпаўны, 1947 г.н.,

студэнткай Горскай Т. (2006 г.)

Во, пра чорта мне бабка мая казала. З Богам ангелы ляталі. А некаторыя за­ха­це­лі так, як і Бог, створыць жывёл і чалавека, але не змаглі, і так яны счарнелі ад злосці, вы­рас­лі ў іх рагі, капыты, хвост. Так і пайшлі ад таго часу чэрці. Людзі ж кажуць: “Злы, як чорт”.

Запісана ў г.п. Парычы Светлагорскага р-на

ад Скуднай Тамары Нілаўны, 1926 г.н.,

студэнткай Горскай Т. (2006 г.)

Дзед мой расказываў. Раз ішоў позна вечарам, а тут вакруг раньша было балота, дак ідзе ён міма балота. Як прыцапіліся да яго якіясь, хто гэта быў – невядома. Яны бы­лі ў длінных адзежах да давай плясаць. Завялі яго ў балота, пасадзілі на пень, а дзе той пень у балоце – на купіну, наверна, да давай плясаць. Той прасіўся пусціць да­до­му: “Пусціце, мяне дзеці там ждуць”. А яны ўсё бегаюць вакол, ды не пускаюць. Прый­шоў дзед ужо позна, мокры па пояс да і расказаў усё гэта.

Запісана в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на

ад Казьмярчук Галіны Аляксееўны, 1950 г.н.,

студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)

Чорт той, хто ведае, калі з’явіўся. Як быў Бог, то і ён быў. Але быў трохі не та­кі. Патом Бог, каб ён не быў да яго падобны, зрабіў рогі і хвост. Той увесь час ха­ва­ец­ца, пад зямлёй жыве. Там іх багата – смолу вараць. А як выходзяць на свет, то людзі іх ба­чаць, як якую жывёліну. Яны, тыя чэрці, любяць шкодзіць, смяяцца з людзей, шу­ціць. То зробяць, то што схаваюць ды і зноў пад зямлю.

Запісана в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на

ад Харошкі Яўгеніі Адамаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)

Чорт хацеў павесіцца, бо надаела хадзіць па свету. Падышоў к бярозе – бяроза зап­ла­ка­ла, а падышоў к асіне – яна спугалася і затраслася. І ён пайшоў і павесіўся на вер­ба­ло­зі­не. Таму етае дрэва роўна не расце і яно такое скручанае.

Запісана в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на

ад Лашкевіч Надзеі Адамаўны, 1925 г.н.,

студэнткай Іванюценка М. (2005 г.)

Чорт – гэта чалавек, які ператварыўся ў чорта. У яго на галаве рага бальшыя, а зза­ду – длінны хвост. Я яго ні разу не бачыла. А чула гісторыю, што адна жанчына дал­ж­на была ісці на сабранне нейкае, паставіла паміж ног цапок і паляцела. Пры­ля­це­ла ў нейкую хату, а там столькі чарцей на куце сядзяць… І галоўны чорт здаровы, весь ў золаце. Ён спрашывае ў гэтай жанчыны, хто каму што плахое дзелае, штоб патом атам­с­ціць. А чэрці ўсе танцуюць, ядзяць усякую яду. Патом гэтая жэншчына села зноў на цапок і трапіла дадому. І так спужалася, што сказала, што больш век нікуды не па­едзе і не пойдзе.

Чорт яшчэ можа завесці ў балота або багну. Аднажды жэншчына шла позна ўве­ча­ры дамой. Было очэнь цёмна. І да самай раніцы яе чорт вадзіў кругамі, а яна ні­чо­га не панімала. І толькі, калі пачало світлець, яна прыйшла да сваёй хаты. Ешчо ні­каг­да нельзя гаварыць, калі ідзеш, і вельмі цёмна, і спатыкнёшся: “Чорт яго бяры!”