Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Гвоздзь Надзеі Фядосаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Калі косы з галавы расчэшаш маленькім грабеньчыкам і яны застануцца на ім, іх нада збіраць у мяшэчак, а потым спаліць у печы, бо могуць падабраць птушкі і сплес­ці сабе кубло. А ў чалавека, які выкіне на двор свае валасы, можа вырасці каўтун ці кожны дзень будзе балець галава.

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Елісеевай Ганны Нікіфараўны, 1939 г.н.,

студэнткай Іётка І. (2004 г.)

Волас нельзя кідаць дзе папала, бо пцічка падбярэ і гняздо віць будзе ці мышка хат­ку здзелае, тады галава будзе балець. Волас нада ў грубку кідаць. А як кідаеш, то на­да прыгаворваць: “Сколькі валасок гарыць, столькі штоб галоўка балела”. А валасок жа – шух – і згарэў, і галоўка не баліць.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Нічога такога пра валасы я не знаю. Толькі калі дзяцей падстрыгала, дак валасы ў грубцы паліла. Нельзя було іх выкідаць, казалі птушка забярэ, кубло саўе, дак у дзіцяці галава балець будзе. Ну й казалі, каўтун паявіцца. Ай, хай яно, мае дзеткі, на балота йдзе.

Запісана ў в. Вялікі Бор Хойніцкага р-на

ад Дземідзенка Тамары Іванаўны 1936 г.н.,

студэнткай Сачанка Я. (2010 г.)

Нельзя волосы заплятаць на Благавешчанне, празнік такі. Людзі гавораць: “На Благавешчанне птушка гняздо не ўе, а дзяўчына касу не заплятае”. Гэта грэх.

Валасы нельга выкідаць на вуліцу, тады будзя балець галава. Лепш іх змываць у вадзе, бо вада змывае ўсе нячыстоты.

Бярэменнай жанчыне нельга стрыч валасы, бо тады яна нешта забірае ў малога.

Запісана ў в. Сідаравічы Чачэрскага р-на

ад Вакулік Ганны Рыгораўны, 1936 г.н.

Нельга доўга часаць валасы, бо памяць і розум свой вычэсваеш з галавы.

Запісана ў в. Селянін Чачэрскага р-на

ад Андрыянавай Святланы Аляксееўны, 1947 г.н.

Нільзя абрызаць косы на схаду (калі месяц сыходзіць), не будуць расці.

Нільзя заплітаць касу пасля захода сонца – будзе стары муж.

Запісана ў в. Палесе Чачэрскага р-на

ад Геўрасёвай Надзеі Васільеўны, 1976 г.н.

(раней пражывала ў в. Асінаўка Чачэрскага р-на)

Еслі кто-то собарэ твое волосы з плячэй або з росчоскі, скажэ такіе слова: “Куды рака – туды і (імя) шчасце”, то тобе больш не будзе шчасця, будзеш болець.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

ад Маскалёвай Людмілы Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Данілавай А. (2006 г.)

А яшчэ кажуць, шчо калі маладзіца доўгія косы абрэзвае, то трэба іх у касу сплесці і хаваць у сябе да канца. Гэтак мудрасць сваю на ўсю жызнь зберажэш.

Запісана ў в. Лядзец Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Шыкунец Кацярыны Іванаўны, 1940 г.н.,

студэнткай Шыкунец І.

Валасы добра растуць, калі іх мачыць бураковым расолам.

Запісана ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

ад Петуховай Кацярыны Піманаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данілавай А. (2006 г.)

Венік

Венік трэба ставіць у куце веццем уверх, тады ў хаце будуць весціся грошы.

Не трэба пераступаць цераз венік, бо на цябе будуць драцца людзі. Гэта зна­чыць – задзірацца, гаварыць напрасліну, будуць непрыязнымі.

На стары Новы год перасякалі дзяркачы (старыя венікі) і кідалі на дарогу, каб людзі выносілі ўсё дрэннае з гэтай хаты.

Запісана ў в. Старыя Дубровы Акцябрскага р-на

ад Краўчанкі Васіля Дзянісавіча, 1919 г.н.,

студэнткай Гаўрыловіч В.

Калі хто ўязджае з родных, нельга ў той дзень месці ў хаце, а то згоніш з хаты. Нельга, каб дзеці пераступалі праз венік, то будуць сцацца.

Запісана ў г. Буда-Кашалёва

ад Кругляковай Веры Кузьмінічны, 1939 г.н.,

студэнткай Яроміч Г. (2010 г.)

На Шчадруху разрубаюць венік папалам і кідаюць на вуліцы, каб што да Новага го­да дзелала, каб усё міналася. Мусар нельзя вынасіць пасля заходу сонца. Калі госці ўяз­д­жа­юць, то, пакуль мы ў дарозе, нельзя месці ў хаце, каб ім была спакойная і доб­рая дарога.