Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Лашкінай Яны Ігнатаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Чэкан М. (2008 г.)

Нельзя ставіць у кут дзе ікона. Пры выхадзе нада ставіць у куту, как защыта ад пла­хіх людзей.

Еслі станеш перастаўляць у другое, места, то абязацельна хто-небудзь із сям’і ўйдзёт ілі ўмрёт.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

Венік прымяняўся для таго, каб выгнаць з дома розныя хваробы. Для

гэтага весь мусар з дома вямяталі і зжыгалі, а потым, паслаўшы ўсе хваробы на венік, бра­са­лі яго на перакрыжаванні дарог. Таму нельга падбіраць такія венікі, бо забярэш да са­бе чужыя хваробы.

Каб у доме не было сварак і ўсё было добра, венік павінен быць толькі адзін і ста­яць у цёмным кутку дагары.

Запісана ў г. Гомель

ад Барушка Надзеі Васільеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Бандарэнка І. (2000 г.)

Венік – прадмет, якім знахаркі абмахваюць бальных, каб выгнаць хваробу.

Венік нада ставіць у правым вугле ўверх мятлой, штоб грошы вадзіліся.

Нельзя абмятаць малодак незамужніх, бо ніхто не возьмя замуж.

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж.

Нельга каб у доме было 2 венікі, тады будуць 2 дамавых, і будуць яны многа пла­хо­га дому твайму рабіць.

Венік ставяць мяцёлкай уверх, каб грошы ў доме вадзіліся.

Запісана ў г. Гомель

ад Лазоўскай Ганны Сцяпанаўны, 1918 г.н.,

студэнткай Шкрэблік М. (2004 г.)

На ночь никогда не выметають мусор, и когда дождь пойдёть, веник выб­ра­сы­ва­ють на улицу.

Запісана ў г. Гомель

ад Фралова Аляксандра Георгіевіча 1920 г.н.

(перасяленец з в. Пасёлкі Кірэеўскага р-на Тульскай вобл.),

студэнткай Малай І. (2001 г.)

Веник чаще всего применялся для того, чтобы изгнать из дома разные хвори. Для этого весь мусор из дома выметали, весь сор сжигали, а потом, пославши все бо­лезни на веник, бросали его на перепутьи дорог. Поэтому нельзя подбирать такие веники, иначе заберёшь себе все чужие болезни.

Чтобы в доме не было ссор и всё было хорошо, веник в доме должен быть то­ль­ко один и он должен стоять в тёмном углу в перевёрнутом состоянии.

Запісана ў г. Гомель

ад Барушка Надзеі Васільеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Бандарэнка І.

Калі прыязджаеш у новы дом, старый венік трэба забраць з сабой – пад венікам жы­вець дамавічок і, забіраючы венік, забіраеш дамавічка.

Запісана ў г. Гомель

ад Антошкінай Тамары Уладзіміраўны, 1939 г.н.,

студэнтамі Ананьевай В., Малецька А., Лысянок І., Іхонкіным Я., Бахаравым У.

Нельга перавозіць венік з старой хаты ў новую.

Венік трэба ставіць уверх шапкай, бо еслі наадварот, то дамавому хавацца недзе будзе.

Запісана ў г. Гомель

ад Цімашэнка Лідзіі Тамашаўны, 1943 г.н.

(раней пражывала ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),

студэнткамі Вакуліч С., Сітдзікавай П.

На венік нельга станавіцца – ногі балець будуць.

Запісана ў г. Гомель

ад Хаўроцінай Фаіны Сцяпанаўны, 1951 г.н.,

студэнткай Ляўковай Ю. (2010 г.)

Ставяць у дзвярах, каб адганяць нечысць, падмятальнікам уверх.

Запісана ў в. Мічурынская Гомельскага р-на

ад Літвіненка Валянціны Мікалаеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Літвіненка Ж. (2010 г.)

Нельга, каб у хаце было некалькі венікаў, каб не завялося некалькі дамавых і яны не сварыліся паміж сабой.

Запісана ў в. Рудня-Марымонава Гомельскага р-на

ад Калоша Таццяны Свірыдаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Калоша Т. (2010 г.)

Еслі падмесці венікам у сенцах, яго ставіць нада мяцёлкай угору. Так ізганяюць ня­чыс­ты дух – тады Ведзьма ўжо не падойдзе да парога.

Запісана ў в. Целяшы Гомельскага р-на

ад Шчадровай Зінаіды Аляксееўны, 1937 г.н.,

студэнткай Маісеенка В. (2002 г.)

Пад венікам жыве хатнік. У хаце не павінна быць двух венікаў, бо хатнія за­хо­чуць дзяліцца. Венік не брасаюць у печ, каб у доме не было соры. Венік нельга швы­раць па хаце, а то сайдзёш з ума. Не можна босымі нагамі наступаць на венік, а то на на­гах будуць балячкі. Дзяўчыны выходзяць на перакростак, на веніку верцяцца. Дзе са­ба­ка залае, туды замуж пойдзе. Для пазбаўлення ад нечысці ставілі на ноч да дзвя­рэй перавернатую ўверх мятлу, вешалі пад паталок пучок пруцьеў са старога веніка, пак­ры­ва­лі плачушчае дзіця старым венікам, перабрасывалі венік цераз хату, мялі з вуг­лоў хаты мусар і сыпалі ў калыбель.

Калі дзіця народзіцца мёртвым, то яго дзержаць над дымам гарашчага памяла, ста­ра­юц­ца ажывіць яго.

Запісана ў г. Добруш

ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н.

(нарадзілася ў в. Прудок Калінкавіцкага р-на),

студэнткай Антончыкавай Н.

Маладой, якая першы раз заходзіла ў хату мужа, пад ногі падкідвалі венік. Калі яна паднімала яго і ставіла ў вугал, казалі, што яна будзе харошай гаспадыняй.

Нельга спальваць венік, бо ў хаце будуць вадзіцца блохі, клапы, ужы, хваробы.