Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Майскае Жлобінскага р-на

ад Маеўскай Марыі Дзмітрыеўны, 1932 г.н.

А яшчэ з дзецтва мы зналі, што калі набіць каго-не­будзь венікам, то яго пакусаюць сабакі. Па пруціках веніка можна і гадаць.

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Нельга пераступаць цераз венік, наступаць на венік без абутку, бо будзеш хва­раць.

Ні ў якім разе нельга падымаць венік, які ляжыць на дарозе, бо гэта прянясе ў ха­ту бяду, няшчасце.

Запісана ў в. Пякалічы Жлобінскага р-на

ад Канавальчык Н.А., 1925 г.н.,

студэнтам Канавальчык Г.

Венікам нельга змітаць канапу, каб коршык курэй не пахапаў.

Нельзя браць венік, якім пользаваліся, у сваю хату, нельга пераносіць венік са ста­рой хаты ў новую, бо пераносіцца пры гэтым усё дрэннае, што было ў старой хаце.

Венік, якім мялі ў хаце ўсе Каляды, пасля Каляд тройчы сякуць і кідаюць у печ. Усё гэта робяць, каб Бог адпусціў грахі, што награшыў на Каляды.

У хаце смяталі смецце і перад тым, як выносіць нябожчыка з хаты, высыпалі смец­це на дарогу, па якой панясуць труну. Тады не будуць у хаце весціся прусы. Яны пой­дуць у след.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Кілянковай Г.Н., 1917 г.н.

Венік заўсёды ставяць каля парога, а мятуць ад парога.

На наваселле заўсёды бяруць у новую хату стары венік.

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на

ад Давыдавай Вольгі Аляксандраўны, 1957 г.н.,

студэнткай Яфімавай Г. (2006 г.)

У нас на дзярэўні кажуць, што не можна выносіць смецце позна ўвечары, бо ха­та можа апусцець.

Запрэшчалася вуметаць у хаці, колі хто з своіх некуды поехаў.

Мяне маці мая вучыла, што месці ў хаце трэба пачынаць з правага восточного вуг­ла і по часовой стрэлцы.

Венік трэба шановаць. У нас его шануюць: берэгуць, бо з яго помоччу можно бу­ло гадаць.

Запісана ў в. Перароў Жыткавіцкага р-на

ад Баран Фядоркі Якаўлеўны, 1926 г.н.,

студэнткай Курбан М. (2004 г.)

Венік ня трэба выбрасываць у печ, бо у хаце будуць сваркі.

Венік павінен стаяць у цёмнам углу і перевернутый.

Ня трэба пераступаць праз венік: ня будуць любіць людзі.

Для маладых дзевак трэба сказаць, што нельга біць друг друга венікамі, бо не пой­дуць замуж.

Запісана ў в. Баравая Буда Кармянскага р-на

ад Белавусавай Ганны Фёдараўны, 1944 г.н.

Венік трэба, калі падмяцеш, ставіць у кут штармашком, каб вяліся грошы, трэба ставіць яго ў адно і тое ж месца, каб быў пастаянны прыбытак.

Запісана ў в. Уборак Лоеўскага р-на

ад Жарынай Настассі Захараўны, 1920 г.н.,

студэнткай Васільцовай В.

У адным доме рознымі венікамі месці не трэба, бо ўсё багацце размяцеш.

Венікам нельга біць або абмятаць маладых дзяўчын, бо яны замуж не выйдуць.

Калі хату падмятаеш, то трэба месці ня к ганку, а ад яго, бо так ты ўсё сваё багацтва размяцеш.

Запісана ў в. Сіманічы Лельчыцкага р-на

ад Грыб Таццяны Іванаўны, 19469 г.н.,

студэнткай Федаровіч Т. (2010 г.)

Венік нельзя паліць, бо свінні будуць дохнуць. Трэба перакідаць цераз дарогу.

Пакой нада вымятаць з вугла, дзе вікона, і да парога.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Мятлу трэ­ба прыбіраць, як касу ў дзяўчыны, – завязваць бант. Дзве мятлы ў хаце, як дзве ха­зяй­кі, тады парадку не будзе.

Лічыцца, калі падмёў у хаце, то завяршыў усю работу.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Ногі абмятаць маладой дзяўчыне нельзя. Еслі хто-та мяце, то ёй нада астаноўку здзе­лаць, бо ніхто ў кумы не возьме.

Чэраз венік, вілкі пераступаць нельзя, а то ногі сільна балець будуць. Еслі пе­рас­ту­піў, то нада назад ступіць.

Венік-дзяркач ложуць у канец, кагда бульбачку на зіму закапуюць, штоб мышы не пагрызлі бульбу.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Венік нада берагці, бо пад ім жыве дамавы. І каб яму было пад ім добра, то за ве­ні­кам трэба глядзець. У хаце доўжан быць адзін венік, бо калі два, то і два дамавых, та­ды яны могуць пасварыцца. На калядкі з венікам гадалі. Вот дзеўка выйдзе на пе­рак­рос­так і махае, круціць венікам. У якой старане залае сабака, стуль і жаніха ажы­дай.

Каб шчаслівей сям’я жыла, заўсёды вечарам венік нада пераварачваць. Часта мат­ка дзевак венікам ганяе, а не нада, бо замуж не пойдуць.

Запісана ў в. Пятровічы Светлагорскага р-на

ад Пузына Таццяны Пятроўны, 1925 г.н.,

студэнткай Дудко В. (2004 г.)

Пасля 7 часоў нельга падмітаць ў хаце і выносіць мусар. Нельга вымятаць мусар праз парог, гэта значыць, што выносіць дабро з хаты. Нельга біцца венікам, бо тады з тым чалавекам паругаешся.

Запісана ў в. Сідаравічы Чачэрскага р-на

ад Рыбіцкага Пятра Іванавіча, 1931 г.н.

Венік трэба ставіць нагамі дагары, каб адганяць нячыстую сілу.

Запісана ў в. Селянін Чачэрскага р-на

ад Андрыянавай Святланы Аляксееўны, 1947 г.н.

Кажуць, вініком нэ трэба мэсты од порога дзеўчыне, бо нэ выйдэ замуж. Вініка охроняе домовік.

Запісана ў в. Дубай Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Лаговіч Ніны Герасімаўны,

студэнткай Каральчук К. (2010 г.)

Вугаль

Вуглямі лечаць вогнік. Вуглі прыкладваюць к хварому месцу. Праз некаторы час балезнь праходзіць.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Кілянковай Г. Н., 1917 г.н.

Праз чорныя вуглі лілі ваду са словамі: “Забяры, чорны вугалёк, з рабы божай (імя) усё плахое, злое, порчу напускную, з дыму, з жару, з ветру, усю з німі, што ў тру­бу да ў шчылку заляцела, у адкрытыя хатнія дзверы адпраўляйся”. Так лячылі ад згла­за.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Еслі к тобе прышлі худые людзі і ты ня хочэш, коб оны к тобе ходзілі, кінь за імі вугліну з печы, то оны больш ня прыдуць.