Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Вядро

Калі з пустым вядром табе перайдуць дарогу, то гэта вельмі плоха. Нада за­вя­заць на сабе вузлік ці то на платку, ці на адзёжы какой-нібудзь, штоб было ўсё добра.

Запісана ў в. Сінічына Буда-Кашалёўскага р-на

ад Раманоўскай Лідзіі Іванаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Галушкінай С. (2004 г.)

Цяжарнай жанчыне нельзя наступаць на тое месца, дзе стаяла вядро, калi мылi пол, гаварылi, будзе лiшай.

Каб дома не стаяла пустое вядро – дома будзе пуста.

Запiсана ў г. Ветка

ад Максiменка Марыi Iванаўны, 1931 г.н.

Встреціць чалавека з пустым вядром нехарашо. Тады кажуць: “Штоб у цябе ў гар­ш­ку было пуста”. Калі сустрэць чалавека з вядром, не трэба спяшацца, каб пе­рай­с­ці. А калі ў вёсцы ідзе скот, нельга пераходзіць яму дарогу. Гэта можа забраць малако ў кароў.

Запісана ў г. Гомель

ад Савянковай Ларысы Васільеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Іванчыкавай І. (2004 г.)

Нельга пераходзіць пустое вядро – нешта згубіш ці будзе дрэнна табе, а калі пярэйдзіш поўнае – пашчасціць.

Запісана ў в. Уборак Лоеўскага р-на

ад Жарынай Настассі Захараўны, 1920 г.н.,

студэнткай Васільцовай В.

Вяроўка

Бярэменнай жанчыне нельга пераступаць цераз вяроўку, каб гэтае дзіцяці, будучы ўжо дарослым, не павесілася.

Пераступіўшы цяжарнай жанчыне цераз вяроўку абавязкова трэба схадзіць у царкву, ну, каб роды не былі цяжкімі.

Запісана ў в. Барсукі Кармянскага р-на

ад Вяркоўскай Надзеі Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Пастуховай Т. (2010 г.)

Цяжарнай жанчыне ні можна станавіцца на вяроўку, ні можна вешаць чыстую бя­ліз­ну на высока нацягнутую вяроўку, бо пупавіна абаўе дзіця і пры родах можа яго за­ду­шыць.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Нельга пераступаць цераз вяроўку цяжарным жанчынам – будуць цяжкія роды.

Запісана ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

ад Маскалёвай Людмілы Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Данілавай А. (2006 г.)

Гаршчок

Еслі ў чалавека грыжа, то награюць гаршчок і ставяць туды свечку. Тады выймаюць свечку і быстранька ставяць на жывот, гдзе абразавалась грыжа.

Запісана ў в. Новы Пуць Брагінскага р-на

ад Сабаленка Ганны Дзмітрыеўны, 1947 г.н.,

студэнткай Бодрыкавай Т. (2010 г.)

Калі строілі хату, пад фундамент закопвалі гаршок з грошамі, каб у хаце жылося багата.

Калі балеў жывот, на яго ставілі гаршок горлам да скуры (як банкі на спіну). Тады боль праходзіла.

Запісана ў в. Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага р-на

ад Ігнаценка Ніны Дзмітрыеўны, 1933 г.н.

(перасяленка з в. Спярыжжа Брагінскага р-на),

студэнткай Багдановіч В. (2010 г.)

Гаршчком лячылі залатнік, яго ставілі на тое месца, дзе баліць.

Гаршчок выкарыстоўвалі пры будове дамоў ці калі шукалі ваду. Яго ставілі на тое месца, дзе збіраліся строіць дом. Калі раса была на гаршчку, то, значыць, вада бліз­ка і дом строіць нельга. Калі ж гаршчок быў сухі, то можна будаваць дом.

Гаршчок з кашай разбіваюць на хрэсьбінах. Чарапкі кладуць на голавы ма­ла­дым замужнім жанчынам, каб у іх былі здаровыя дзеці. Даюць патрымаць чарапкі ў зу­бах, хто жадае, будуць крэпкія зубы.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Балянковай А. С., 1917 г.н.

Бераглі, бо не ўсе былі яны добрыя. Калі разбіваўся, то чакалі няшчасця.

Запісана ў в. Баршчоўка Лоеўскага р-на

ад Масленчанкі Юліі Раманаўны, 1935г.н.,

студэнткай Коваль М. (2001 г.)

Гаршчок – сімвал шчасця і багацця. Дажа грошы і золата хавалі ў гаршках. У ка­го ў хаце гаршчок – будзе золата поўны мяшок.