Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Чыжовай Святланы Барысаўны, 1964 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Еслі зеркала разбіваецца, уродзе як судзьба разбіваецца.

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Шкляровай Ніны Іванаўны, 1937 г.н.,

Шклярова Яўгена Іванавіча, 1934 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Зеркала разаб’еш – няшчасце будзе. А яшчэ ў нас казалі, што еслі ў хаце разаб’ецца зеркала, шчасця сем год не будзе.

Запісана ў в. Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага р-на

ад Ігнаценка Ніны Дзмітрыеўны, 1933 г.н.

(перасяленка з в. Спярыжжа Брагінскага р-на),

студэнткай Багдановіч В. (2010 г.)

Нельзя на нач глядзець у зеркала – спаць, кажуць, не будзеш.

Нельзя малому дзіцю глядзець у зеркала – долга гаварыць не будзе.

Запісана ў в. Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага р-на

ад Кудраўцавай Клаўдзіі Віктараўны, 1937 г.н.,

Яшчэ абізацельна зеркала завешывалі, калі на вуліцы была маланка. Шчыталі, што будзе прыцяжэніе, маланка можа не ў зямлю ўдарыць, а ў хату. У нас зеркала было такое страшнае. Дык, як толькі маланка, баба хустку накіне на яго.

Запісана ў в. Глазаўка Буда-Кашалёўскага р-на

ад Кавуновай Ганны Васільеўны, 1954 г.н.,

студэнткай Зайцавай Т. (2010 г.)

Нельзя доўга глядзець у зеркала – будуць маршчыны.

Калі зеркала пабілася – няшчасце. Калі прыбіраеш асколкі, нельзя глядзець у іх, ка­лі не паглядзеш – будзе ўсё добра.

Калі умірае чалавек, нужна зеркала закрыць пакрывалам, а то душа будзе жыць там.

Запісана ў в. Зарэчча Буда-Кашалёўскага р-на

ад Кліннікавай В.І., 1929 г.н.,

студэнткай Аўраменка А.

Калі чалавек памірае, то ў хаце трэба хутка закрываць люстэркі, бо, калі пакойнік будзе атабражацца там, яго душа пераселіцца ў люстэрка. Калі не закрыеш яго, то смерць можа зацяшнуць да сябе.

Запісана ў в. Польпін Буда-Кашалёўскага р-на

ад Савасцеевай Алы Аляксандраўны, 1962 г.н.,

студэнткай Яроміч Г. (2010 г.)

Нільзя дзеўкам у адно зеркала глядзецца – аднаго хлопца любіць будуць.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Кабадзейцавай І. (2004 г.)

На зеркала дзеўкі ўсе варожаць. Бяруць дзве свечкі і ў стаканы ставяць паўзбок зер­ка­ла і ўжэ бачаць свайго суджанага. Калі ўбачыш, што хто ідзе, то нада зеркала пе­ра­вяр­нуць, бо вочы павыдзірае табе.

Запісана ў в. Сінічына Буда-Кашалёўскага р-на

ад Раманоўскай Лідзіі Іванаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Галушкінай С. (2004 г.)

Нельга прыносіць люстэрка, калі харонят нябожчыка, бо яно накоплівае ўсё злое.

Запісана ў г. Гомель

ад Шуткінай Веры Васільеўны, 1973 г.н.

(перасяленка з в. Вялікія Нямкі Веткаўскага р-на),

студэнткай Шуткінай Я.

Калі люстэрка разбіваецца, гэта няшчасця. Трэба закрываць усе люстэркі, калі ў хаце нябожчык. Бо калі хто-небудзь убачыць нябожчыка ў зеркале, то сустрэча можа быць хуткай.

Запісана ў г. Гомель

ад Міцкевіч Марыі Іванаўны, 1925 г.н.

(перасяленка з Чачэрскага р-на)

Нельга разбіваць, бо сем гадоў няшчасце будзе.

Калі пакойнік у хаце, нада прастынёй усе люстэркі закрыць, каб атражэнне яго не бачыць. Нельга долга глядзець у яго, бо сілу забярэ.