Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Лашкінай Яны Ігнатаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Чэкан М. (2008 г.)

Зеркала – вельмі апасная рэч, у ім жыве нячыстая сіла. Таму нельга глядзецца ў зер­ка­ла навароджаным дзецям і цяжарным жанчынам. Нельга ставіць зеркала побач з па­мер­лым, каб яго душа не пасялілася там назаўсёды. Таксама нельга глядзецца ў яго пад­час ежы і перад сном, калі маланка і поўня, бо чалавек можа стаць пярэваратнем, ці, убачыўшы сваё адлюстраванне ў зеркале, памерці.

Запісана ў г. Гомель

ад Барушка Надзеі Васільеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Бандарэнка І. (2000 г.)

Када хароняць каго-та і пакойнік у доме, завешвают усе зеркала, штобы не была вта­ро­га пакойніка. Када жывой смотрыт у зеркала – то наадварот к раждзенію.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

Нельзя над краваццю вешаць яго. Калі павесіш яго, то нядобрыя дзеўкі твайго му­жа ўвядуць ці зробяць так, каб ён ад цябе ўшоў. Зеркала над краваццю – к са­пер­ні­цам.

Запісана ў г. Гомель

ад Лаўрык Алены Еўдакімаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Курбацкай К. (2006 г.)

Нельзя глядзецца ў адно зеркала дваім сразу, бо будзе няшчасце.

Запісана ў г. Гомель

ад Антошкінай Тамары Уладзіміраўны, 1939 г.н.,

студэнтамі Ананьевай В., Малецька А., Лысянок І., Іхонкіным Я., Бахаравым У.

Калі разаб’ецца, то к бядзе (разойдзешся з мужам, к смерці). Часта спаўняецца яно.

Запісана ў в. Мічурынская Гомельскага р-на

ад Літвіненка Валянціны Мікалаеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Літвіненка Ж. (2010 г.)

Калі памірае чалавек, то ў хаце завешваюць усе люстэркі, каб ніхто не мог уба­чыць яго, бо хутка яны сустрэнуцца на тым свеце.

Нельга глядзець у люстэрка ў час ежы – можна падавіцца.

Запісана ў г.П. Новае Жыццё Гомельскага р-на

ад Якімцовай Валянціны Сцяпанаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Смольскай К. (2004 г.)

Нельга доўга глядзецца ў зеркала, бо яно красату забірае.

Нельга дзіця да году паказваць у зеркала, бо будзе пужлівым.

Нельга есці перад зеркалам, бо красату з’еш.

Запісана ў в. Рагі-Ілецкі Гомельскага р-на

ад Пронінай Таццяны Якаўлеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Недасекінай А. (2010 г.)

Калі чалавек памірае, трэба завесіць усе зеркалы ў хаці, каб душа чалавека адразу адправілася ў рай, а не блукала.

Запісана ў в. Рудня-Барталамееўская Гомельскага -на

ад Зубаравай Анастасіі Пятроўны, 1937 г.н.

Калі ў сям’і памірае чалавек, то трэба завесіць люстэрка, павыліваць усю ваду з по­су­ду, каб туды не перасялілася душа памерлага.

Запісана ў в. Рудня-Марымонава Гомельскага р-на

ад Калошы Таццяны Свірыдаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Калоша Т. (2010 г.)

Нельзя ў зеркала доўга глядзецца – красу сваю выглядаеш.

Кагда граза на двары, нада зеркала завесіць, штоб стараной маланка абышла.

Запісана ў в. Шарпілаўка Гомельскага р-на

ад Цыбульскай Антаніны Аляксееўны, 1942 г.н.,

студэнткай Ляўковай Ю. (2010 г.)

Нельга глядзець у яго ноччу ці ў гразу: можна ўбачыць тое, ад чаго страціш пры­том­насць. Нельга пры памершым трымаць люстэрка не прыкрытым, бо вернется ў мір жывых вурдалакам. Калі чараўнік паглядзіцца ў люстэрка – памрэ. Для адводу ведзь­маў нада ў хлеве трымаць асколак люстэрка.

Добра падыходзіць для варажбы.

Запісана ў г. Добруш

ад Лысоўскай Лізаветы Еўклідаўны, 1910 г.н.,

студэнткай Берлінай А.

Калі люс­тэр­ка паб’ецца – гэта дрэнны знак. Трэба, пакуль ніхто не ўбачыў, венікам 3 разы на ка­вал­кі брызнуць і выкінуць. Люстэрка выкарыстоўваюць і ў варожбах. Трэба зам­к­нуц­ца ноччу ў лазні, паставіць перад сабой люстэрка, а па баках 2 свечкі і глядзець у яго, не міргаючы. Можна ўбачыць, што чакае яго наперадзе.

Запісана ў г. Добруш

ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н.

(нарадзілася ў в. Прудок Калінкавіцкага р-на),

студэнткай Антончыкавай Н.

Зеркало вешалі ў хляве ў каровы. Як бы думалі, каб да каровы не цаплялася ні­я­кая нячыстая сіла. І лічылі, калі нячыстая сіла ўсё ж прычапілася, то думалі, а так яно і бы­ло, убачыўшы сваё ліцо ў зеркалі, спужаецца і знікне.

У час грому нада ўсегда закрываць зеркала ўсе ў хаце, шоб молнія не нарабіла шко­ды. І шчэ ў час маланкі нельзя стаяць чалавеку насупраць зеркала, бо молнія магла ўда­рыць у зеркала, а патом у чалавека.

Калі ў хаце быў пакойнік, то яго не павінны былі лажыць у пакой, дзе было зер­ка­ла. Усе зеркала ў пакоі, дзе ляжаў пакойнік, даўжны былі вынесці і абавязкова зак­рыць, бо, калі яно было адкрытае, то душа пакойніка, убачыўшы сябе ў зеркалі, ніколі б ні нашла пакоя.

Таксама з дапамогай зеркала шчэ гадалі. Бабуля мая казала мне, шо ў зеркалі яна і ўбачыла свайго мужа.

Запісана в. Скароднае Ельскага р-на

ад Патапенка Праскоўі Савельеўны, 1929 г.н.,

студэнткай Сінгаеўскай М. (2005 г.)

Зеркало нужно берэгчы, бо з яго помоччу можна ўбачыць і той свет. Особенно, ко­лі гадаеш на Новы год.

Запісана ў в. Перароў Жыткавіцкага р-на

ад Баран Фядоркі Якаўлеўны, 1926 г.н.,

студэнткай Курбан М. (2004 г.)

Нельга паварочваць абратнай стараной зеркала.

Нельга ў разбітае зеркала сматрэцца, а то будуць дурныя сны сніцца.

Запісана ў в. Хізаў Кармянскага р-на

ад Матвейчыкавай Аляксандры Архіпаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Кірэевай А. (2010 г.)

З зеркалом варажылі ў Коляды. Ставіш яго і ў дванаццаць часоў ночы, глядзіш у ета зеркала, і ўжо паказваецца табе еты жаніх, суджаны твой. Каб убачыць яго, нада было вады пасвяцонай паставіць у чашачку. I трэба загадаць:

Хадзі ка мне, суджаны мой,

Хадзі ка мне начаваць,

Каб мне цябе ў зеркале ўвідаць.

I ён тады скоранька паказваецца. Як убачыш яго, скоранька закрывай зеркала, а то можыць задушыць.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Калі памрэ чалавек, трэба накрыць люстэрка цёмным пакрывалам, бо дух па­мер­ла­га можа спужаць чалавека да смерці.