Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Лаўшук Марыі Якаўлеўны, 1928 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Нельга перад люстэркам стаяць у голым відзе – не будуць вадзіцца грошы, муж раз­лю­біць, падграеце жызненную энергію і будзіце часта балець.

Запісана ў в. Каменка Чачэрскага р-на

ад Загорцавай Зінаіды Андрэеўны, 1936 г.н.,

студэнткай Загорцавай К.

Нельга дзяцёнку даваць у ручкі люстэрку – зубкі будуць цяжка праразацца.

Запісана ў в. Аўсімавічы Бабруйскага р-на

ад Кухарэнка Любові Захараўны, 1930 г.н.,

студэнткай Архіпенка Г.

Не лажы люстэрка на стол – галава балець будзе.

Запісана ў в. Гавяды Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Корневай Валянціны Яўгенаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Лукашовай А.

Калі люстэрка разбіваецца, гэта да няшчасця.

Трэба закрываць усе люстэркі, калі ў хаце нябожчык, бо калі нябожчыка ўбачыш у зеркале, то хутка памрэш.

Запісана ў в. Кляпчаны Слуцкага р-на

ад Міхнюк Марыі Іванаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Грынько В. (2010 г.)

Лыжка

Пасля пахарон на абеднях нельзя есці вілкамі, а толькі лыжкамі, бо на тым све­це пакойніка калоць будуць.

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Калі ўпадзе са стала лыжка, то скора ў хату прыйдзе нейкая жанчына. Лыжка так­са­ма выкарыстоўваецца ў розных гаданнях.

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Ложкай, каторай мешаем страву, нельзя есці. Каб цябе ніхто нідзе не мяшаў. Эта так раньшэ старыя людзі дзелалі.

Запісана ў г. Хойнікі

ад Прышчэп Ніны Мікалаеўны, 1933 г.н.,

студэнткай Жмачынскай Н.

Всегда гаварылі, што ложку даўжны лажыць уніз етай, чым чэрпаеш. А ўжо, хто калі памрэ ў хаце, то наабарот клалі. Казалі, што пакойнік прыходзе есці, і ежалі па­ла­жы­лі ложку па-другому, то ён перавярнуць яе не зможа і не паесць.

Запісана ў в. Кавалёў Рог Чачэрскага р-на

ад Кудзінавай Ганны Іванаўны, 1931 г.н.,

студэнткай Якубоўскай Т. (2001 г.)

Калі лыжка застаецца на стале на ноч, раніцай будуць госці.

Запісана ў в. Сідаравічы Чачэрскаг р-на

ад Вакулік Анны Грыгор’еўны, 1936 г.н.

Лыжка ўпала за сталом-госці.

Запісана ў в. Селянін Чачэрскага р-на

ад Андрыянавай Святланы Аляксееўны, 1947 г.н.

Нітка

Красную нітку завязваюць дзецям на ручку ад нечысці. І перад уваходам у хату завязваюць нітку каля дзвярэй.

Калі дзеўчына выйшла замуж і збіралася ісці жыць у другую хату, дзеўкі маладыя (незамужнія) правязвалі катушкі нітак к клункам замужняй, і яна пайшла, а ніткі цянуліся. Дзеўкі ўсе абавязкова потым павыходзяць замуж.

Запісана ў в. Мічурынская Гомельскага р-на

ад Літвіненка Валянціны Мікалаеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Літвіненка Ж. (2010 г.)

Чым дліннейшая нітка атрываецца ў дзеўкі з катушкі, тым далей ад дома яна выйдзе замуж.

Запісана ў в. Палесе Чачэрскага р-на

ад Геўрасёвай Надзеі Васільеўны, 1976 г.н.

(раней пражывала ў в. Асінаўка Чачэрскага р-на)

Ногці

На нагцях дзелалі прывароты, каб мужык любіў. Ногці мужыка ў воск закатвалі і клалі за абразы.

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Калі ногці абразаеш, трэба іх кідаць за пазуху, каб на тым свеце быць з нагцямі.

Запісана ў г. Карма Гомельскага р-на

ад Мароз Вольгі Пятроўны, 1950 г.н.,

студэнткамі Вакуліч С., Сітдзікавай П.

Іх не абразаюць у пятніцу, каб напасці не было.

Запісана ў в. Рагі-Ілецкі Гомельскага р-на

ад Пронінай Таццяны Якаўлеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Недасекінай А. (2010 г.)

Ногти обрезают по вторникам – к деньгам, по пятницам – к любви.

Запісана ў в. Церахоўка Добрушскага р-на

ад Дубяшнай Т. В., 1949 г.н.,

студэнткай Петруненка Т. (2010 г.)

Чула: калі абразаеш ногці, не выбрасывай, бо пціцы будут іх сабіраць у гняздо – і будут балезні.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.

(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

Калі абразаеш ногці, кідай іх запазуху, каб на тым свеце быць з нагцямі. Бо калі ча­ла­век трапляе на той свет і падымаецца на гару, то ногці яго ламаюцца, зладзяць, а так, калі кідаеш запазуху, пры ім будуць, не трэба будзе збіраць.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Кілянковай Г. Н., 1917 г.н

Абрэзаныя ногці не выкідваюць на двор.

Запісана ў в. Кісцяні Рагачоўскага р-на

ад Касцючэнка Т.Н., 1970 г.н.,

студэнткай Касцючэнка Г. (2010 г.)

Калі зрэзваць ногці на маладзік, то яны будуць моцнымі і будуць хутка расці.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Ногці як абразаеш, дак нада ў пазуху іх кідаць. Гаварылі старыя людзі, што та­ды на тым свеце гару пяройдзеш, яны будуць табе памагаць.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Ногці нада абразаць па вторнікам, штоб грошы вяліся.

Нільзя выкідваць ногці на вуліцу, а нада спаліць у печы.

Запісана ў в. Палесе Чачэрскага р-на

ад Геўрасёвай Надзеі Васільеўны, 1976 г.н.

(раней пражывала ў в. Асінаўка Чачэрскага р-на)

Дзед, калі абразаў пазногці, потым кідаў іх за пазух і казаў: “Спатрэбяцца, калі на тым свеце буду лезці на гару”.

Запісана ў г. Гомель

ад Гатальскай Валянціны Фёдараўны, 1947 г.н.

(перасяленец з в. Свяцілавічы Веткаўскага р-на),

студэнткай Гатальскай А. (2010 г.)

Нож

Нельзя астаўляць нож на стале, бо будзе дрэнна ў сям’і.