Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

ад Петуховай Кацярыны Піманаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данілавай А. (2006 г.)

Обручальное кольцо

При обручении следует надевать кольцо после того, как девушка сняла перчатку. У нас говорили, что тот, кто наденет кольцо ближе к основанию пальца, будет в доме хозяином. Если же кольцо упадёт, то брак будет непрочным.

Запісана ў г. Жлобін

ад Цітовай Марыі Сцяпанаўны, 1947 г.н.,

студэнткай Новікавай К. (2010 г.)

Падкова

Падкова – сімвал шчасця, яе вешалі на дверы.

Запісана ў в. Юшкі Калінкавіцкага р-на

ад Малько Тамары Іванаўны, 1936 г.н.

Падлога

Калі з дома хто-небудзь уезжает у дальнюю дарогу, нельга было падмятаць пол, каб была дарога добрая, без здарэнняў.

Калі незамужняя дзяўчына начынала падмятаць падлогу, палову падмяце, кіне, а потым зноў брала венік і дамятала, гэта азначала, што мужык будзе п’яніца і будзе біць гэту дзяўчыну (жонку).

Падлогу трэба падмятаць не з канца пакоя, а з пачатку, каб павымятаць усю ня­чыс­тую сілу.

Запісана ў в. Рудня-Марымонава Гомельскага р-на

ад Калоша Таццяны Свірыдаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Калоша Т. (2010 г.)

Нільзя падмітаць падлогу тады, калі хто-небудзь з членаў сям’і выправіўся ў дарогу, каб не вымесці сляды наўсягда.

Запісана ў в. Палесе Чачэрскага р-на

ад Геўрасёвай Надзеі Васільеўны, 1976 г.н.

(раней пражывала ў в. Асінаўка Чачэрскага р-на)

Падушка

На падушку няльзя садзіцца – вум прасядзіш.

Запісана ў в. Шарпілаўка Гомельскага р-на

ад Цыбульскай Антаніны Аляксееўны, 1942 г.н.,

студэнткай Ляўковай Ю. (2010 г.)

Няможна падкідаць угору, бо чэрці пладзяцца. Трэба добрэ ўзбіць – плодзіцца не будуць.

Запісана ў в. Вічын Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Сумар Агаф’і Аляксееўны, 1929 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Палена

Калі нараджалася дзіця, то яго клалі пад печ на палена і казалі: “Ляжы ў ка­лыс­цы ціха, як ляжыць гэта палена пад печчу”.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны, 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Парог

Праз парог не здароваюцца, нічога не бяруць і не даюць, не стаяць на парозе.

Запісана ў в. Старыя Дубровы Акцябрскага р-на

ад Краўчанкі Васіля Дзянісавіча, 1919 г.н.,

студэнткай Гаўрыловіч В.

Парог – ета места нячыстае, ета связь з тым светам, з светам памершых людзей.

На парозе астанавліваліся з гробам, калі выносілі пакойніка з хаты.

Нельзя доўга стаяць на парозе, бо ў той дом не зойдзе ніхто харошы. Не будзе ні грошай, ні здароўя.

Нельзя нічога даваць цераз парог, бо паміж етымі людзьмі будзе ссора.

Нельзя здаровацца за рукі праз парог, цалавацца тожа.

Нельзя сядзець на парозе бярэменнай жэншчыне, бо будуць цяжкія роды.

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Чыжовай Святланы Барысаўны, 1964 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Цераз парог нільзя здаровацца, нічога даваць і браць нільзя, мусар цераз парог ні­ль­зя вымятаць.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данчанка Ю. (2004 г.)

Размаўляць нельзя праз парог, таму што будзеш сварыцца.

Калi зачапiўся за парог правай нагой – успех будзе, а еслi левай – неўдача.

Запiсана ў г. Ветка

ад Максiменка Марыi Iванаўны, 1931 г.н.

У парога нада пакласці яловую ветку, каб той, хто прыйшоў штось надзелаць пла­хо­га, навесці порчу, не смог этага здзелаць.

Нельзя здаровацца, аддаваць, забіраць чэраз парог. Гэта дзелаюць недругі. Каг­да ў хаце ў сценах іголку найдзеш, гэта хто-та хоча раздораў ці балезней.