Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Нельга пад печчу храніць прадукты – мышы завядуцца.

Каля прыпечку добра грэць спіну ўвечар у нядзелю, тады спіна доўга балець не будзе.

Запісана ў г. Гомель

ад Шынкарэнка М.І., 1947 г.н.,

студэнткай Філан Н.

Вясной, пачуўшы першы гром, трэба спіной прытуліцца да печы, каб не балела.

Запісана ў в. Рагі-Ілецкі Гомельскага р-на

ад Пронінай Таццяны Якаўлеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Недасекінай А. (2010 г.)

Нельга было сядаць за стол завтракаць, пакуль не выгарыць печ, нельга было па­кі­даць печ адкрытай, заўжды нужно закрываць печ засланкай, бо калі не будзеш саб­лю­даць гэтага, то будуць нападаць людзі.

Запісана ў в. Рудня-Марымонава Гомельскага р-на

ад Калоша Таццяны Свірыдаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Калоша Т. (2010 г.)

Як печ топіш, нельга кідаць у печы качаргу, вілкі, ёмку – будзе балець жывёла ў два­рэ. І смецце нельга выкідаць на вуліцу – хвароба будзе, жывёла дохне.

Запісана ў в. Целяшы Гомельскага р-на

ад Шчадровай Зінаіды Аляксееўны, 1937 г.н.,

студэнткай Маісеенка В. (2002 г.)

Вот калі печ гарыць, выгарае, адкрыта засланка, а калі хто збіраецца ў дарогу, то і печку закрывае, засланку.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.

(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

Трэба ўсягда, калі сабіраемся ў дарогу, печ штоб была заслонена заслонкай, каб нячыстыя не ўлазілі ў хату, каб шчаслівы пуць быў.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Прыходзька Аляксандры Пятроўны, 1937 г.н.

(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

У звычайныя дні полымя ў печы не гасілі, а захоўвалі на нач вугелькі, якія по­тым зноў распальвалі.

Нельга было аддаваць вугельчыкі са сваёй печы, бо, лічылася, што свой даб­ра­быт разам з вугельчыкамі аддаеш.

Калі ў хаце нехта паміраў, то забаранялася распальваць печ на працягу трох дзён. Калі вярталіся з могілак, неабходна было памыць рукі, а потым абавязкова дак­ра­нуц­ца да пячы, каб сагрэць іх. Калі выходзілі з хаты, то печ абавязкова зачынялі.

Запісана ў в. Пякалічы Жлобінскага р-на

ад Сяліцкай Н.І., 1938 г.н.,

студэнтам Канавальчык Г.

У печ нельга кідаць шалуху ад цыбулі, бо ў хаце тады будзе зло, нядобра.

Як кот залезе на печ ці ў печ – будзе холадна, мароз на дварэ. Калі кот качаецца па палу, будзе адлега.

Нельга смецце кідаць у печ.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Кілянковай Г.Н., 1917 г.н.

У печ нельга кідаць шапку ад цыбулі, бо ў хаце тады будзе зло, нядобра.

Нельга кідаць смецце ў печ.

Запісана ў в. Мілашэвічы Лельчыцкага р-на

ад Лозка Еўфрасінні Іванаўны, 1921 г.н.,

студэнткай Каўбічэнка Л. (2010 г.)

Калі нешта згубіш, і доўга не можаш знайсці, то трэба адкрыць засланку

ў печы і шэптам папрасіць, каб вярнулася да цябе тое, што згубілася.

Запісана ў в. Кісцяні Рагачоўскага р-на

ад Касцючэнка Т.Н., 1970 г.н.,

студэнткай Касцючэнка Г. (2010 г.)

Печ перад святам трэба каб была чыстай, пабеленай, у пячорах наводзілі па­ра­дак і ставілі вымытыя да белага чыгунчыкі. Драўляныя палкі ў качэргах чысцілі чвы­рам, каб былі жоўценькія. Печ прыбіралі, каб людзі не абгаворвалі.

Калі ў дзіцяці выпадалі малочныя зубкі, то ставілі спіною да печы і кідалі іх на ча­рэн са словамі: “Мышка, мышка, на табе стары зуб, дай мне новы”.

Калі даўней захварэе чалавек, то лез на печ са словамі: “Паляжу на печы, паг­рэю плечы” і клаўся на гарачы чарэн.

Калі прысніцца печ, то лічылі, што чалавека чакае вялікая печаль, нехта блізкі пам­рэ.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Трэба, каб у пячы заўсёды былі дровы і закрыта печ засланкай, каб усё было ў ча­ла­ве­ка ці вялося ў хаце.

Калі печ не закрыеш засланкай, тады людзі будуць сплетнічаць.