Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Доўжык Аляксандры Захараўны, 1930 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Еслі кот лезе ў печ, то ета мароз будзе, бо каты добра холад чуюць.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Печ – законны дом дамавікоў, і таму да яе заўсёды адносіліся з уважэніем.

Запісана ў в. Бабічы Чачэрскага р-на

ад Селюковай Таццяны Іванаўны, 1954 г.н.,

студэнткай Міхалкоўскай Т. (2010 г.)

Еслі ў хаці молодого (на вяселлі), ек молоды прывёв молодую в хату і она подзі­віц­ца значала на печ, а потом на сьвокроў, то сьвокроў нявестку будзе любіць, а ес­лі наоборот, то не будзе любіць.

Еслі боішся покойніка, то каб вон ня снівса, трэба, ек прыйдзеш з могліц, пог­лядзець на печ.

Еслі ў горашчую печ будзеш глядзець і говорыць: “Як ты огонь горыш-раз­го­ра­еш­са, да вот мого дыха колыхаешса, так і ты раб (імя) горы до роботы і до учэнія”, то дзі­ця будзе добрэ вучыцца і будзе робоцяшчэ.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Не сып мусар у печ, бо ў сям'е ругня будзе.

Запісана ў в. Гавяды Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Корневай Валянціны Яўгенаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Лукашовай А.

У агонь печы нельга кідаць ніякае смецце, бо абразіш печ.

Запісана ў г. Гомель

ад Гатальскай Валянціны Фёдараўны, 1947 г.н.

(перасяленец з в. Свяцілавічы Веткаўскага р-на),

студэнткай Гатальскай А. (2010 г.)

Платок

Калі завязваеш платок, трэба каб наверх быў дліннейшы канец. Гавораць, калі кароткім завяжыш, то лупка табе будзе.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Плот

У час калядных свят дзяўчаты абдымалі частакол і глядзелі, ці будуць яны ў па­ры ў гэтым годзе: калі абхопіш цотную колькасць чыстаколін, то будзеш у пары, а калі ня­цот­ную – то не.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны, 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Кажуць, у калядную ноч трэба выйсці на вуліцу ды абняць частакол. Калі цот­нае чысло будзе, дык выйдзеш замуж у гэтым годзе, а няцотнае – будзеш у дзеўках.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Мышкаўца Васіля Адамавіча, 1925 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

На Шчодрыкі гадалі. Заплюшчвалі вочы, падыходзілі да плоту і абдымалі яго. Ка­лі выходзіла чотнае чысло, то будзеш у пары, а калі не – адна.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Рабянок Ганны Рыгораўны, 1958 г.н.

Мы заўсёды гадалі на заборы. Сабіраліся ў ноч на Каляды і з закрытымі вачамі аб­ні­ма­лі яго. Калі абнімалі чотнае чысло дошак – быць у пары, калі нячотнае – быць ад­ной.

Запісана ў в. Бабічы Чачэрскага р-на

ад Селюковай Таццяны Іванаўны, 1954 г.н.,

студэнткай Міхалкоўскай Т. (2010 г.)

Посуд

Калi харанiлi памерлага, трэба было разбiць гаршчок, у якiм была вада, якой мылi мёртвага.

Калi на гулянцы б’ецца пасуда – будзе шчасце гаспадару.

Запiсана ў г. Ветка

ад Максiменка Марыi Iванаўны, 1931 г.н.

Нанач нельга астаўляць немытую пасуду, бо ноччу будуць прыходзіць чэрці і аб­ліз­ваць гэтую пасуду.

Запісана ў в. Рудня-Марымонава Гомельскага р-на

ад Калоша Таццяны Свірыдаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Калоша Т. (2010 г.)

На ноч гразную пасуду нельзя астаўляць, чэрці ноччу пладзяцца ў ней.

Запісана ў Асіповіцкім р-не Мінскай вобл.

ад Чаропка Надзеі Андрэеўны, 1938 г.н.,

студэнткай Юшчанка К. (2010 г.)

Пояс

Без пояса нельга хадзіць – нячысты забярэцца, балезнь будзе. Калі буракі сеялі крас­ныя, то красныя падвязваліся і за калена хапаліся. Казалі тады: “Каб такія крас­ныя і такія вялікія!”

Запісана ў в. Пракісель Рэчыцкага р-на

ад Кушняровай Валянціны Мікалаеўны, 1936 г.н.,

студэнткай Коваль М. (2001 г.)

Насілі на голае цела ад урока.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

Без пояса нельга хадзіць, нячысты забярэцца, балезнь будзе.

Запісана ў г. Гомель

ад Герашчанка Кацярыны Пятроўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бракарэнка В. (2010 г.)