Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Ростані

На перакростках ставілі крэст, каб асвяшчаў дзярэўню, усе ўліцы.

Людзі, каб змыць хваробу, штосьці загаворвалі на перакростках. Калі, напрыклад, барадаўкі, дык завязвалі столькі ж вузлоў на сыравой нітке і закапвалі там.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.

(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

Ручнік

Як устрачаюць маладых, дык нада ручнік мець. І ў сваты ішлі, дык ручнік нада, хлеб і соль. І дзіця хрысціць, дык ручнік нада. Ручнік усюды нада.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Грышчанка Надзеі Піліпаўны, 1938 г.н.

(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

Перавязваюць ручніком сватоў. Калі маладых сустракаюць, на ручнік хлеб кладуць. Хлеб голымі рукамі не бяруць. Ікона ніколі не бывае без ручніка.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Прыходзька Аляксандры Пятроўны, 1937 г.н.

(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

Калі бяда нейкая была ў вёсцы, то жанчыны давалі аброк і ручнік, ткалі цэлую ноч, яго патом у царкву насілі і ў царкве ён заставаўся.

Запісана ў в. Барсукі Кармянскага р-на

ад Кротавай Жанны Аляксандраўны, 1959 г.н.,

студэнткай Кірэевай А. (2010 г.)

Рэшата

Калі ацельваецца карова або апарасіцца свіння, то пераварочвалі рэшата і лілі тры кружкі вады і пры гэтым кажуць: “На рэшаце чужое, пад рэшатам маё”. Будзе ху­до­бе добра.

Запісана ў в. Мілашэвічы Лельчыцкага р-на

ад Лозка Еўфрасінні Іванаўны, 1921 г.н.,

студэнткай Каўбічэнка Л. (2010 г.)

Свечка

В Чистый четверг, отстояв молебен в церкви, свечу зажженной несли домой. Если огонёк не потухнет, весь год будет удачным.

Запісана ў в. Церахоўка Добрушскага р-на

ад Дубяшнай Т. В., 1949 г.н.,

студэнткай Петруненка Т. (2010 г.)

Еслі ставіш у царкве свечку і яна затухае, то кажуць, што хто-та ўмроць. I гэта праўда, бо было такое і са мной.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Смецце

Нельга выносіць смецце пасля заходу сонцу, бо выносіш усё добрае з хаты.

Запісана ў г. Гомель

ад Шуткінай Веры Васільеўны, 1973 г.н.

(перасяленка з в. Вялікія Нямкі Веткаўскага р-на),

студэнткай Шуткінай Я.

Нельга выметаць пасля таго, як чалавек уйдзе. Гэта азначала, што ты яго вымяцеш назаўсёды.

Запісана ў г. Гомель

ад Жукавай Веры Калістратаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Буякевіч Т. (2010 г.)

Нельга выносіць смецце пасля захаду сонца. Лічыцца, што чалавек выносіць з до­му багацце і шчасце. Калі і выносілі, то трэба пакласці ў вядро з печы тры вугалькі па­тух­шыя.

Запісана ў в. Рагі-Ілецкі Гомельскага р-на

ад Пронінай Таццяны Якаўлеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Недасекінай А. (2010 г.)

Смецце даўжны выметаць ад печы да парога. Эта значыць не ў хату ўметаць, а з ха­ты выметаць.

Калі хтосьці з сям’і ехаў кудысьці, то ў той дзень нельга было падмятаць у хаце. Эта шоб нічога ў дарозе не случылась.

Калі ў хаце быў пакойнік, то падметаць нельга было. Толькі тады падмятай, ка­лі ўжэ пахаранілі. І тое смецце нада было закапаць у зямле, каб смерць не шла па рад­не.

Запісана в. Скароднае Ельскага р-на

ад Патапенка Праскоўі Савельеўны, 1929 г.н.,

студэнткай Сінгаеўскай М. (2005 г.)

Каб у хаце было добрэ, трэба смецце, калі вымятаеш, месці к ковеням, а не к по­ро­гу.