Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Малешаў Жыткавіцкага р-на

ад Точка Вольгі Паўлаўны, 1952 г.н.,

студэнткай Кошман А. (2006 г.)

Калі госці ўязджаюць, то нельга выносіць мусар з хаты, пакуль не даедуць. Нельга падмятаць, каб добра даехалі.

Запісана ў в. Хізаў Кармянскага р-на

ад Цераховай Ганны Якаўлеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Кірэевай А. (2010 г.)

Не высыпалі на вуліцу смецце, бо будуць людзі абгаварываць, няпраўду казаць.

Пасля захаду сонца не выкідалі смецце.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на

ад Белавус Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Астапенка Г. (2004 г.)

Нельга выносіць смецце ўвечары – выносіш добрае з хаты.

Нельга змятаць смецце цераз парог – гэта да непрыемнасці.

Нельга дзеўцы кідаць смецце цераз парог – не пойдзе замуж.

Запісана ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

ад Маскалёвай Людмілы Мікалаеўны, 1939 г.н.,

студэнткай Данілавай А. (2006 г.)

Смецце нельга паліць у печы.

Перад Пасхой, на Чысты чацвер, да ўсходу сонца смецце трэба сабраць і выкінуць цераз дарогу. Гэта трэба рабіць абавязкова.

Запісана ў в. Стараселле Рагачоўскага р-на

ад Немчанка Ніны Іванаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Мішчанка Н. (2010 г.)

Баба Нюра нікагда з хаты не выносіла мусара, яна ў печкі яго паліла. Сонца зашло, так нельга выносіць мусар з хаты. Праўда, я не знаю пачаму. Старыя людзі гаварылі, што і месці нельзя, як чалавек выходзіць з хаты, патаму што эта плахая прымета: вымятаеш сляды таго чалавека. Нельзя мясці і кагда хто-та ў бальшую дарогу адпраўляецца. Эта робяць тады, калі хацяць, каб ён, той чалавек, не вярнуўся абратна. Мятуць толькі тады, калі пакойніка выносяць, так вымятаюць яго сляды, каб ён вярнуцца не змог.

Запісана ў г. Хойнікі

ад Прышчэп Ніны Мікалаеўны, 1933 г.н.,

студэнткай Жмачынскай Н.

Колькі жыву, дык ніколі смецце вечарам не вікідвала, то ж дурная вельмі прыкмета. Калі выкінеш увечары, дык шчасце сваё разам з тым смеццем пойдзе. Лепш няхай ноч у хаце пастаіць.

Запісана ў в. Лядзец Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Шыкунец Кацярыны Іванаўны, 1940 г.н.,

студэнткай Шыкунец І.

Соль

Рассыпаць соль – к ссоре.

Чуствуеш, што к цебе ходзят плахія людзі, завідуюць цебе, то бяруць чацвярговую соль і закапваюць возле парога.

Запісана ў в. Новы Пуць Брагінскага р-на

ад Сабаленка Ганны Дзмітрыеўны, 1947 г.н.,

студэнткай Бодрыкавай Т. (2010 г.)

Соль выцягвае слязу. Таму, калі на стале соль рассыпалася, чакай сваркі. Але ёсць засцярога – трэба гучна, на ўвесь дом засмяяцца, тады не будзе сваркі. Усім яшчэ трэ­ба бросіць тры шчапоткі солі праз левае плячо.

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Чыжовай Святланы Барысаўны, 1964 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Еслі соль рассыпал, нада чэраз плячо перакінуць тры шчыпоткі, тады ні з кім не паругаешся.

Запісана ў в. Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага р-на

ад Кудраўцавай Клаўдзіі Віктараўны, 1937 г.н.,

студэнткай Багдановіч В. (2010 г.)

Еслі соль рассыпал, трэба тое месца сахарам пасыпаць, каб не пасварыцца.

Запісана ў в. Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага р-на

ад Кудраўцавай Клаўдзіі Віктараўны, 1937 г.н.,

студэнткай Багдановіч В. (2010 г.)

Калі рассыпаць соль, у хаце сварка будзе. Соль была дужа дарагая. Паэтаму і гавораць так.

Запісана ў в. Глазаўка Буда-Кашалёўскага р-на

ад Кавуновай Ганны Васільеўны, 1954 г.н.,

студэнткай Зайцавай Т. (2010 г.)

Рассыпіш соль на стол – ссора.

Калі перасаліш – улюбіўся, наабарот – разлюбіў каго-небудзь.

Сабіраць соль рукамі з пола нельзя, толькі нужна венікам або трапкай – будзе го­ра ў хаце.

Запісана ў в. Зарэчча Буда-Кашалёўскага р-на

ад Кліннікавай В.І., 1929 г.н.,

студэнткай Аўраменка А.

Калі соль рассыплеш – к няшчасцю.