Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Літаратура

1. Левкиевская, Е.Е. Вампир / Е.Е. Левкиевская // Славянские древности. Этнолингвистический словарь в 5-ти томах / Под ред. Н.И. Толстого. Т. 1. А–Г. – М. : Междунар. отношения, 1995. – 584 с.

2. Краткая энциклопедия славянской мифологии: Ок. 1000 статей / Н.С. Шапарова. – М. : ООО “Издательство АСТ”: ООО “Издательство Астрель”: ООО “Русские словари”, 2003. – 624 с.

3. Пяткевіч Ч. Рэчыцкае Палессе / Часлаў Пяткевіч; Уклад. прадм. У. Васілевіча; Пер. з пол. Л. Салавей і У. Васілевіча. – Мн. : беларускі кнігазбор, 2004. –672с.

4. Русский демонологический словарь / Автор-составитель Т.А. Новичкова. – СПб.: Пб. писатель, 1995. – 640 с.

5. Беларуская міфалогія: Дапам. / Уклад. У.А. Васілевіч. – Мн. : Універсітэцкае, 2001. – 208 с.

6. Власова М. Русские суеверия: Энциклопедический словарь. – СПб. : Азбука, 1998.– 672 с.

Вампір

Вампір – гэто нычыста сыла. Він у людэй кроў п’е. А еслі він ужо ўкусыць кого і высосэ ўсю кроў у чоловіка, то той ужэ не ўмірае, а тожэ становіцца вампірам.

Запісана ў в. Аўсямірава Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Гарбачэўскай Марыі Іванаўны, 1940 г.н.,

студэнткай Мазоль В. (2010 г.)

Вампір – чалавек, які жыў вельмі даўно і не памёр у свой час. Худы і высокі ча­ла­век. У яго чорныя валасы, мяртвяцкі цвет кожы, сіняватыя губы. Могуць быць длін­ны­мі ногці.

Вампір заманьвае людзей у цёмныя завулкі, на паля і там высасвае з іх кроў.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Душкевіч Любы Іванаўны, 1936 г.н.

(пераехала з в. Чараты Буда-Кашалёўскага р-на),

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Вупыр – дзіцёнак ведзьмы і чорта. Ён сам на чалавека пахож, не атлічыш нават. Але ўсё ж пазнаць яго можна. Рукі ў яго страшныя, на іх чорныя кіпцюры, а вочы заў­сё­ды адліваюць кроўю.

І просты чалавек можа стаць вупыром. Калі дзіця нехрышчоным памерла, то мо­жа етай нечысцю стаць. І нельга шчэ самому на сябе рукі налажваць. Мала таго, што ў пекла пападзеш, дык яшчэ туды і людзей зацягнеш.

Запісана ў в. Глыбаўка Веткаўскага р-на

ад Яфрэмавай Таццяны Антонаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Ноччу праснуўся, чую: карова мычыць. Я бацьку і братоў пабудзіў, пайшлі ў хлеў глядзець, што там случылася, аж бачым, што на кароўцы нашай твар нейкая сядзіць і кроў сасе. Нас убачыла нечысць ета і прапала. А карова праз які час здохла.

Не панімаю, як можна па сваёй волі вампірам стаць. Лучшэ ўжо ў зямельцы ля­жаць, чым па свету бадзяцца і ў людзей кроў сасаць. Але жалка тых людзей, якія не па сва­ёй віне такую кару прымаюць. Вось, калі мерцвяка не пахаваць, то ён вампірам пад­ні­мец­ца.

Запісана ў в. Глыбаўка Веткаўскага р-на

ад Тачылкіна Яфрэма Андрэевіча, 1932 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Вампіры – то ведзьмы і калдуны, што памерлі ўжо. Але яны пасля смерці маглі па вёсках хадзіць. І папробуй вампіра адлічыць ад настаяшчага. Раз нейкі чалавек да­рож­ны ў дзверы пастукаў і папрасіўся пераначаваць. Я сначала не хацела пускаць, а по­тым глянула на яго і пашкадавала, бо такі ўжо ён бледны быў. Пачалі мы ўсе вя­чэ­раць, а тут кошка наша з двара ў хату прыбегла. І як толькі да таго чалавека падышла, ад­ра­зу ж зашыпела і ўбок кінулася. Я спужалася ды давай крысціцца. Аж той нез­на­ё­мец ускочыў і пабег з хаты. Цяпер точна знаю, што то вупыр прыходзіў.