Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Спадніца

Не можна адзяваць спадніцу цераз ногі, бо мужык гуляць будзе. Трэба надзя­ваць цэраз галаву.

Запісана ў в. Вічын Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Сумар Агаф’і Аляксееўны, 1929 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Стол

Нельга сядзець на стале, асабліва маладой дзяўчыне, а то можа радзіць не­за­муж­няй.

Стол павінен быць заўсёды чыстым, каб усё добра было.

Запісана ў в. Гарохавішчы Акцябрскага р-на

ад Дайнека Надзеі Іванаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Бусел Н. (2010 г.)

Нільзя дзеўкам на вуглу стала сядзеці – ніхто замуж не вазіме.

Сумку нільзя ставіць на стол – грошаў не будзе.

Стол павінен быць ўсігда чысты.

Запісана ў в. Старыя Хракавічы Брагінскага р-на

ад Ганчарэнка Святланы Мяфодзьеўны, 1946 г.н.,

студэнткай Ефіменка М. (2010 г.)

Нельга сядзець на стале, патаму што дзенег не будзе ці дзяцей у гэтага чалавека не будзе.

Штобы было ў хаце ўсё добра, то нельга астаўляць у хаце нанач на стале нажы, віл­кі. Таксама імі можа грымець уначы дамавы.

Нельга лажыць на стол адзежу, ключы ад хаты, грошы.

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Чыжовай Святланы Барысаўны, 1964 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Нільзя дзеўкам маладым на вуглу стала сядзець – замуж не выйдуць.

Нільзя нічога астаўляць на стале. Нада, штоб стол быў чысты.

Мусар рукой са стала сціраць нільзя – стол бедны будзе.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данчанка Ю. (2004 г.)

Стол – свяшчэнная мебель. На стале стаіць хлеб, яда ўсякая. Трэба шанаваць стол. Нельга садзіцца на стол, бо Бог сядзеў за сталом.

Запісана ў в. Сінічына Буда-Кашалёўскага р-на

ад Раманоўскай Лідзіі Іванаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Галушкінай С. (2004 г.)

На стол нельга садзіцца, лажыць шапку, каб не здарылася няшчасце.

Запісана ў в. Прысно Веткаўскага р-на

ад Кацубы Ніны Яўхімаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Радзьковай Г. (2010 г.)

Спіной да стала нельга стаяць, бо вырасце горб.

Запісана ў в. Рагі-Ілецкі Гомельскага р-на

ад Пронінай Таццяны Якаўлеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Недасекінай А. (2010 г.)

Садзіцца на стол – не толькі грэх, бо на яго хлеб кладуць, але і дрэнная прыкмета, бо на стале пад абразамі ляжаць нябожчыкі. Таксама сесці на стол для дзяўчыны – прагноз цяжкіх родаў.

Нельга біць яйкі аб стол, бо не будуць куры несціся.

Незамужнім і нежанатым нельга садзіцца на куце стала. Гэта месца толькі для ўдавы, старой самотнай жанчыны.

Запісана ў г. Гомель

ад Гатальскай Валянціны Фёдараўны, 1947 г.н.

(перасяленец з в. Свяцілавічы Веткаўскага р-на),

студэнткай Гатальскай А. (2010 г.)

Не паложана сідзець на стале – эта грэх. Нельза за сталом сварыцца, бо яды на ста­ле не будзе. Стол нада для таго, штоб за ім сядзець. За сталом нада благадарыць Бо­га за яду.

Запісана ў г. Гомель

ад Лаўрык Алены Еўдакімаўны, 1922 г.н.,

студэнткай Курбацкай К. (2006 г.)

Стол нада накрываць скацёркай і штось астаўляць на ём. А то не будзе ў хаце доб­ра.

Даўно пад абразамі ставілі стол у вуглу, пакрытый скацёркай.

Пасля памінак на сталу кідаюць яду для духа памёршага.

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Не трэба сядзець маладой дзяўчыне, якая яшчэ не замужам, на краю або вугле ста­ла, бо існуе павер’е, што гэтая дзяўчына можа не выйсці замуж. Не трэба класці на стол грошы, бо больш не будуць вадзіцца. Класці шапку на стол таксама не трэба, бо будзе можа балець галава.

Запісана ў г. Гомель

ад Кацуба Ніны Паўлаўны, 1950 г.н.,

студэнтам Тамашэнка М.

Нельга на стол садзіцца, лажыць шапку і адзежу. Стол заўсёды чысты доўжын быць.

Запісана ў г. Карма Гомельскага р-на

ад Мароз Вольгі Пятроўны, 1950 г.н.,

студэнткамі Вакуліч С., Сітдзікавай П.

На стол нельзя садзіцца, на ім яда ляжыць.

Запісана ў в. Шарпілаўка Гомельскага р-на

ад Цыбульскай Антаніны Аляксееўны, 1942 г.н.,

студэнткай Ляўковай Ю. (2010 г.)

На стале ядзяць і ўсё, дык яшчэ і адзенне не ложаць, а то Божанька пакарае.

Шапку нельга на стол лажыць, каб галава не балела.

Запісана ў в. Хізаў Кармянскага р-на

ад Лявончыкавай Марыі Маісееўны, 1927 г.н.,

студэнткай Кірэевай А. (2010 г.)

Стол даўжон быць заўсёды чысты. Рукой не сціраць стол, каб не было гало. Даўжно, каб была на стале скацёрка.

Запісана ў в. Мічурынская Гомельскага р-на

ад Літвіненка Валянціны Мікалаеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Літвіненка Ж. (2010 г.)

Зараз стол усягда выносяць з хаты на вяселле і ставяць яго на парозе пры ўст­рэ­чы жаніха. Нельга сядзець на стале, каб не было ўбытка ў хаце. Нельга класці на стол клю­чы ці шапку – будзе ў хаце ругня, грэбень – будзе галава балець. Мужыкам нельзя ес­ці і вабшчэ сядзець за сталом у шапцы. На вугал нельзя садзіцца, бо застанешся ха­лас­тым. Седзячы за сталом, нельга баўтаць нагамі, бо чарцей качаеш.