Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Талерка

Еслі ў хаце пабілася тарэлка ці зеркала, дак іх у хаце дзяржаць нельзя, бо няш­час­це будзе.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Таўкач

Патаўчэш бульбу – няможна облізваць таўкач, таму што мужык лысы будзе і са­ба­кі вельмі будуць брахаць на цябе.

Запісана ў в. Вічын Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Сумар Агаф’і Аляксееўны, 1929 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

У тых жанчын, што таўкушкі аблізваюць, мужыкі ходзяць лысыя.

Запісана ў в. Рагі-Ілецкі Гомельскага р-на

ад Пронінай Таццяны Якаўлеўны, 1927 г.н.,

студэнткай Недасекінай А. (2010 г.)

Фартух

Калі жанчына спужаецца, трэба прыйсці ў хату, зняць і павесіць фартух на дзве­ры. Тады спуг мінуецца.

Жанчыне нельга выходзіць на вуліцу без фартуха. Калі памірае, то жанчыну трэ­ба хаваць у фартуху.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Кілянковай Г. Н., 1917 г.н.

(2001 г.)

Фартух азначае дабрачыннасць, гасцепрыімнасць.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Мышкаўца Васіля Адамавіча, 1925 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Фартух скрываў пазор жанчыны, абараняў ад нячыстай сілы.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Вольгі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Фартух насілі ўжо старыя бабулі, у якіх ёсць ужо ўнукі. Яшчэ цяжарныя жанчыны тожа с фартухом хадзілі, казалі, што яны срам свой закрываюць.

Запісана ў в. Кавалёў Рог Чачэрскага р-на

ад Кудзінавай Ганны Іванаўны, 1931 г.н.

Фартух насілі ўжо старыя бабулі, у якіх ёсць ужо ўнукі. Яшчэ цяжарныя жан­чы­ны тожа с фартухом хадзілі, казалі, што яны срам свой закрываюць.

Запісана ў в. Кавалёў Рог Чачэрскага р-на

ад Кудзінавай Ганны Іванаўны, 1931 г.н.,

студэнткай Якубоўскай Т.

Хамут

Калі дзеўка надзене хамут на хлопца, то гавораць, што “захамутае”, жэніць на сабе.

Ваўкалакам становяцца, пралезшы пад заклінаннем у хамут і назад, штоб стаць ча­ла­ве­кам.

Хамут украшалі бубянцамі і кветкамі на свадзьбах, штоб у маладых добрая жыз­ня была.

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Хамут – магічны прадмет. Выкарыстоўваўся ў чараўніцтве, народнай медыцыне і вясельнай абраднасці.

Хамут выкарыстоўвалі пры лячэнні некаторых хвароб: ліхаманкі, сурокі.

Калі маладая была не цнатліваю, дак вяселле раскідаецца. Бацькам маладой та­ды клалі на шыю хамут і вадзілі па вёсцы.

Дзяўчаты, калі хацелі набыць адзнакі ведзьмы, перад варажбой надзявалі на шыю хамут.

Запісана ў г. Добруш

ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н.

(нарадзілася ў в. Прудок Калінкавіцкага р-на),

студэнткай Антончыкавай Н.

Хлеб

Хлеб нельга пераварачываць на стале гарбушкай, ну етай верхняй часткай уніз, бо ета будзе к ссорам.

Пасля захаду сонца нельга разразаць новы бохан хлеба, таму што тожа будзе ссо­ра.

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Чыжовай Святланы Барысаўны, 1964 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Хлеб не должан раскідацца. Нельзя даводзіць да цвіцення. Нельзя выкідваць у му­сар­ку, бо бедным будзеш. Захочаш гэтага хлеба, а яго не будзе. Пагэтаму лепш пор­ча­ны хлеб аддаць скаціне, ці памалоць яго і рассыпаць па полі як удабрэнне.