Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Куты Веткаўскага р-на

ад Азарушкінай Аляксандры Анатольеўны, 1934 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Вампір – ета сушчаство, пахожае на чалавека. Ета сам чалавек, каторы жаждуе люд­с­кой крыві. Ён нападае на чалавека, прагрызае горла і смокча кроў з жывога ча­ла­ве­ка. Ад етага ён імее ўдавольствіе. Можа нападаць на любое жывотнае і піць кроў. Яму запах крові прыятны.

Запісана ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на

ад Герасіменка Ганны Іванаўны 1934 г.н.,

студэнткай Лупікавай А. (2006 г.)

Вупыр – ета нечысць такая, якая ноччу з магіл выходзіць. Просты чалавек мог так­са­ма стаць вупыром. Гэта здаралася, калі сапраўдны вупыр кусаў. А шчэ людзі ка­за­лі, што дзіця, якое мае заечую губу, хвост ці здаравенную красную пляму, будзе по­тым вупыром.

У вупыра вусны чырвоныя, а ліцо ўсё белае. Яму днём цяжка. Ды вупыры звы­чай­на ноччу ходзяць. Любяць сасаць у людзей кроў. Я, каб у лапах у нечысці не ака­зац­ца, усігда ем чоснік (часнок), а шчэ крыж сярэбраны нашу.

Вяртаўся аднойчы тата ў сваю вёску, і прыйшлося яму праязджаць праз могілкі. І вось едзе ён на кані, аж бача, што па могілках ходзіць нейкі чалавек у чорным. Прыг­ледзіў­ся, а гэта адзін з яго аднавяскоўцаў, які нядаўна памёр. Мой бацька вельмі спу­жаў­ся і нават не мог крануцца з месца. І тут ён убачыў, што той чалавек неяк пад­с­ко­чыў і паляцеў ужо кажаном. А шчэ вупыр можа абарачвацца ў ката чорнага і вужа.

Запісана ў в. Чамярня Веткаўскага р-на

ад Грамыка Марыі Піліпаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

У нашай вёсцы жыў адзін вампір. Вампірам ён ужо пасля смерці стаў, усё нас по­тым данімаў. Мы ўсё разгадаць не маглі, хто ж вампір. Калі ж людзі даведаліся, хто ж быў вупыром, то доўга не маглі паверыць, бо той чалавек лічыўся вельмі добрым гас­па­да­ром. Але ўсё ж пасля многія паверылі, бо аднойчы мужчыны сабраліся разам і пай­ш­лі на могілкі, там яны раскапалі труну і ўбілі асінавы кол у сэрца таго чалавека. Пас­ля етага той вупыр ужо ніколі не выходзіў са сваёй труны.

Запісана ў в. Шэйка Веткаўскага р-на

ад Рослікава Івана Дзмітрыевіча, 1930 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Вампіра так проста не пазнаеш. Людзі гавораць, што ў яго два сэрца. Ды ты ж не будзеш яго слухаць. Я толькі знаю, што вочы ў яго красныя, кроўю налітыя. Ён па све­це ходзіць, каб кроўю напіцца. Калі ён етага дзелаць не будзе, то зусім памрэ. Дык во, што ён надумаў: калі не нап’ецца чалавечай крові, то будзе жывёлу тузаць. Я яго ба­ю­ся, дык усюль чосніка налажыла. Шчэ бабка мяне вучыла, што нада па ўсёй хаце чос­нік раскласці, тады ніякая нечысць не прабярэцца ў хату.

Запісана ў г. Ветка

ад Кузьменка Людмілы Аляксееўны, 1926 г.н.,

студэнткай Шаўко І. (2006 г.)

Вампір – ета кравасос. Кровушку ў людзей з шыі высмоктвае. Ён ведзьмак ці аба­ра­цень, бо можэт станавіцца летучым мышам ці ўпыром, а патом чалавекам зноў ма­ла­дым, красівым, да і старым тожа. Па начам лётае і жэртвы выісквае. А каго ўку­сіць, той становіцца тым самім вампірам. Штоб збавіцца ад вампіра, нада яму ў грудзі за­біць асінавы кол, штоб не ўскрэс.

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Пілі кроў у людзей. У чалавечаскам обліке. Крывапійцы называюцца. Вампірам мог стаць калдун. Толька малітвай можна ўберагцісь ад вампіра.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

Вампір – гэта зубасты чалавек, які смокча чалавечую кроў. Дзе ён жыве, не знаю. Ён можа лётаць, ператварацца ў другіх людзей. Каб зашчыціцца ад яго, нада па­ка­заць яму крэст. Яго вампіры баяцца.