Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Раслінны свет Дрэвы

Ёсць харошыя і плахія дрэвы. Харошыя – гэта дуб, сасна, клён, топаль, вярба. Бяроза, асіна – плахія дрэвы.

Бярозу нельга садзіць ля хаты, бо яна забірае сілы і здароўе, і можа нехта ў доме і памерці. Бярозы растуць на кладбішчы, а ля жывых людзей іх нельга садзіць. Нельга прыкланяцца да старой бярозы, каб не забрала здароўе. Маладзенькія бярозкі не робяць шкоду. На Тройцу сабіралі ветачкі бярозак і ставілі ў хаце, толькі трэба, штоб бярозкі былі маленькія. Тыя ветачкі ўжо прыносяць шчасце. Вясной у нас збіраюць бярозавы сок. Глядзяць, што распусціцца раней, альха ці бяроза. Калі альха, лета будзе гнілое, калі бяроза – лета будзе сухое, цёплае.

Асіна – нехарошае дзерава. Яна ніколі не вырастае бальшая, расце ў гнілых мястах, на балоце, уцягвае ў сябе ўсё нячыстае, плахое. Можна прыкладваць кару асіны да хворага места. Яна можа выцягнуць хваробу. Калі пасадзіць асіну ля хаты, то гэта плахое, што яна сабрала, пойдзе да людзей. Хто пасадзіць асіну, будзе хварэць.

Дуб і сасна – самыя бальшыя дрэвы. Казалі раней, што трэба хвораму прыкланіцца к нім і пастаяць так, тады вылечыцца. Кару дуба прыкладвалі к хвораму месту.

Вярба – тожа харошае дзерава. У вербнае васкрасенне гэтыя ветачкі вярбы, з коцікамі, свецяць у царкве, потым ставяць у хаце, каб зашчышчалі ад бяды. Калі паставіць іх на акно, будуць зашчышчаць хату ад гразы.

Ля хаты трэба садзіць топаль ці клён. Добра, калі там расце сасна. Хаты раней будавалі з сасны. Нельга будаваць хату з паваленых дрэў ці калі ў іх ударыла маланка, бо такая хата згарыць.

Запісана ў в. Сінічына Чачэрскага р-на

ад Васілеўскай Марыі Андрэеўны, 1930 г.н.,

студэнткай Барадзіной В.

Калі бяроза зацвіце вясной пярвей вольхі, лета будзе сухое.

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Асіна

Асіна – ета д’ябальскае дрэва. Пад ім хаваецца чорт. Пад асіну нельзя ста­на­віц­ца, калі граза.

Запісана ў г. Гомель

ад Антошкінай Тамары Уладзіміраўны, 1939 г.н.,

студэнтамі Ананьевай В., Малецька А., Лысянок І., Іхонкіным Я., Бахаравым У.

Асіна – горкая, яе не любяць, нікому не нравіцца. Як гарыць, так трашчыць, іскры адскакваюць. Каля хаты яе не садзілі. Яна адпугівае нечысць, таму з яе калыскі дзецям дзелалі.

Запісана ў г. Гомель

ад Герашчанка Кацярыны Пятроўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бракарэнка В. (2010 г.)

Асіну даў лукавы, каб людзі на ёй вешаліся. Часта ў нас, кагда нядобрага жа­да­лі, казалі: “Каб ты на асіне ўдавіўся”.

Запісана ў в. Іванаўка Гомельскага р-на

ад Платонавай Алесі Міхайлаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Шайковай Н. (1999 г.)

Гэта паганае дрэва з-за таго, што яго пракляў Бог па той прычыне, што яно не пак­ла­ня­ла­ся Хрысту, як іншыя дрэвы. На асіне павесіўся здраднік Іуда, таму лісце во­сен­ню становіцца крывава-чырвоным. Гэта напамін пра няправедную кроў Іуды.

Запісана ў в. Бялёў Жыткавіцкага р-на

ад Жогаль Арыны Міхайлаўны, 1910 г.н.,

студэнткай Мацкевіч А. (2000 г.)

Асіна – эта царственнае дзерево, паэтаму і лісцікі на ём калышацца без канца. Еслі пастаяць возле асіны, то счітаецца, ана аддает энергію харошую для чалавека бальнога.

Запісана ў г. Мазыр

ад Дзмітрыевай Ганны Аляксандраўны, 1922 г.н.

(перасяленка з в. Ліхаўня Нараўлянскага р-на)

Горкая, яе не любяць, нікому не нравіцца. Як гарыць, так трашчыць, іскры адскакаюць. Каля хаты яе не садзілі. Яна ўсягда расла адна і людзі баяліся, не хацелі садзіць дома.