Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Салтанаўка Жлобінскага р-на

ад Паўлюковай Валянціны Мікалаеўны, 1930 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Асіна – то праклятае дзерава. І ўжо Іуда пабачыў як мучаюць Хрыста, дык ён прыйшоў к етым, хто яго прадаў, да кажа:

– Наце вашы срэбранікі.

А яны кажуць:

– Не. Наша кроў не прэдана, ты прэдаў нас. Бяры свае срэбранікі. Забраў тыя срэбранікі, пайшоў, каўтаў тыя срэбранікі і вешаўся, патаму асіна праклятае дзерава.

Калі ў лесе цішыня, ні адзін лісцік не шалахнецца на дрэвах, а на асіне калоцяцца, таму што Іуда вешаўся і калаціўся. Вот і кажуць: “Калоціцца, як асінавы ліст”.

Запісана ў в. Слабажанка (раней Княжыца, Княжацкая Слабада) Хойніцкага р-на

ад Корбіт Вольгі Іванаўны, 1914 г.н.,

студэнткамі Шамонінай В., Валодзькінай Н., Тукуновай Н.

Асіна – ето паганое дзераво, бо на ём буў прыбіты Ісус Хрыстос. Асінавум ка­лом адганяюць нячыстую сілу.

Запісана ў в. Майсеевічы Петрыкаўскага р-на

ад Белкавец Анастасіі Максімаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Шынкарэнка А. (2005 г.)

Бяроза

Казалі, што гэта маладая дзеўка. Старыя людзі казалі, што гэта шчаслівае дрэва. На тым месцы, дзе хацелі строіць хату, садзілі бярозу на шчасце.

Рабілі ад розных хвароб лякарствы з голяк бярозы. Яшчэ казалі, што бяроза зас­це­ра­гае ад грому.

Запісана ў в. Мікітаўка Брагінскага р-на

ад Данчанка Васіліны Ціханаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Данчанка К. (2000 г.)

Бяроза абярагае ад зла. Яна благаславенная.

Запісана ў г. Гомель

ад Кандрацюк Раісы Мікалаеўны, 1941 г.н.,

студэнтамі Ананьевай В., Малецька А., Лысянок І., Іхонкіным Я., Бахаравым У.

Бяроза – гэта ператвораная зачараваная дзяўчына. Яна некалі ўцекла з дому, здрадзіў­шы сваім бацькам. Яна пакахала паніча, а той абмануў яе і кінуў. Так зас­та­ла­ся яна адна і некуды ёй ісці: ні бацькі не прымуць, ні, тым больш, яе каханы. Таму кож­ную вясну плача бярозка.

Запісана ў в. Іванаўка Гомельскага р-на

ад Платонавай Алесі Міхайлаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Шайковай Н. (1999 г.)

Чула: калі што баліць, то да бярозы прыкланісь – уйдзе боль.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.

(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

Бярозу пасадзіць – шчасце набыць. Бярозу выкарыстоўваюць для пляцення вян­коў дзеўкі. Па іх яны гадаюць пра сваю долю. Бяроза і палезная ж. У наша ўрэмя па­ма­га­юць ад балезней і сок бярозы, і почкі.

А яшчэ ніколі нельга строіць хату з вывернутых бурай дрэў, бо будзе няшчасце.

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Гэта вельмі добрае дрэва. Гавораць, што калі пераязджаеш у іншае месца, трэба заб­раць з сабою і адну бярозавую галінку. Тады ў хаце буде шчасце.

Як толькі дрэва пачынае цвісці, патрэбна сабраць з яго лісточкі, абпараць га­ра­чай вадой і прыкладваць да таго месца, дзе баліць, а можна яшчэ і ў тазік накідаць бя­ро­за­вых лістоў і парыць у іх ногі. Добра будзе і бярозавы венік для бані. Калі бяроза па­чы­нае гніць, ну як бы хварэць, патрэбна акрапляць яе святочнай вадою, а то ў хаце хто­сь­ці памрэ.

Гаварылі шчэ, колькі на бярозе пятнышкоў, ну вы разумееце, на самом ствалы, сто­ль­кі ты жыць будеш, а хто гаварыў, што столькі детак у цябе будзе. Вельмі смачны і бярозавы сок, кожны год збіраеш. Хто нават першы бярозавым сокам акрыпляе сваю ска­ці­ну, каб не хварэла. Яшчэ ведаю, што калі маладая дзяўчына збіраеца выходзіць за­муж, яна даўжна пасадзіць бярозу каля хаты свайго будучага мужа, каб у іх хаце бы­ло багацце, шчасця. Цяжарнай жанчыне патрэбна біць сабе галінкай бярозы, каб дзіцё на­ра­дзі­ла­ся здаравенькае.

Запісана ў в. Клімаўка Гомельскага р-на

ад Маскоўчанкі Алены Фёдараўны, 1929 г.н.,

студэнткай Данілавай М. (2004 г.)

Гаварат, што бярозу няльзя садзіць возле самага дома. Я сама знаю, што сасед бя­ро­зу пасадзіў, дак прадаў дом, доўга яго ніхто не хацеў пакупаць.