Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Вярбу ламалі. Свяцілі ў царкве. Прыносілі дадому, прыбраную, і за ікону ста­ві­лі. А калі карова першы раз ідзе на пашу, дык яе білі вярбой і прасілі ў Юр’я:

Святы Юр’я,

Пабеданосец храбры,

Спасі маю карову:

У лесе – пнём,

У балоце – купінай,

У полі – туманом.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на

ад Белавус Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Астапенка Г. (2004 г.)

Дуб

Дуб – гэта здаровае дрэва. Пад яго нельга станавіцца, калі грыміць гром, ці бліс­кае маланка, бо можа забіць. Да гэтага дрэва насілі малых хлопцаў, калі яны балелі.

Запісана ў в. Мікітаўка Брагінскага р-на

ад Данчанка Васіліны Ціханаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Данчанка К. (2000 г.)

Маці казала, што дрэвамі можна лячыцца. Яна гаварыла пра ласкавасць дуба. Усе мы пастаялі каля багатыра і пачалі прасіць здароўя.

Каля дома нельга садзіць рабіну, каб не стаць удавою, і ёлку, бо калі ёлка пе­ра­рас­тае сваю хату, дык яна ўжо ўрэдная, прыносіць няшчасце ў дом гаспадара. Рабіна ж помслівая. Хто яе зломіць ці ссячэ, той памрэ або ў яго хаце будзе мярцвяк.

Запісана ў в. Церуха Гомельскага р-на

ад Мірановіч Марыі Герасімаўны, 1935 г.н.

(перасяленка з в. Малашкі Кармянскага р-на),

студэнткай Яшанковай В. (2006 г.)

З усіх дрэў гэта самае моцнае дрэва, яго можна назваць царом усіх дрэў. Раней, ка­лі я была малою, мы ніколі не саділі дуба каля дома. Казалі, што дуб – гэта дрэннае дрэ­ва. Чалавек, які не любіў свайго суседа, падкідваў пад яго вароты дома карані дуба. Зна­чыць у гэтай хаце буде няшчасця. Але дубы раней садзілі люді, якія жылі багата, у якіх было шмат грошай. Яны як бы дубамі загараджалі свае дамы, вароты ад чужых. Ра­бі­лі гэта, штобы ніхто не ўкраў іх багацце. Яшчэ казалі, што калі баліць галава, пат­рэб­на падысці да дуба і пастучаць па ёму галавой тры разы. Тады ўсё пройдзе. А калі ў хаце хтосьці памрэ ўнезапна, то патрэбна вырубіць дуб, каб ён зноў каго-небуць не за­гу­біў.

Казалі таксама, што калі ў доме хварэе хтосьці, патрэбна падысці да дуба і аб­х­ва­ціць яго і сказаць такія словы:

Дай дуб моцы,

Дай дуб сілы,

Каб здаравенькі я быў,

Ды маці з бацькай не згубіў.

Гаварыць гэта патрэбна тры разы, потым плюнуць праз лева плічо і ісці дамоў. Дуб жа гэта і добры матэрыял. Корні ў яго моцныя і вялікія. Яго раней зрублялі на пад­мос­ні­кі. Казалі шчэ, што кару дуба патрэбна прыкласці к балеючаму месцу, і тады боль пройдзе. У мяне часта баляць зубы, дык я заўсёды так раблю. Але ж садіць каля до­ма дуба я ўсё роўна баюся.

Запісана ў в. Клімаўка Гомельскага р-на

ад Маскоўчанкі Алены Фёдараёны, 1929 г.н.

(прыехала з в. Ікрыскаўшчына Белапольскага р-на

Сумскай вобл., Украіна),

студенткай Данілавай М. (2004 г.)

От часта пытаюць: “Чаго ето на могілках растуць дрэвы?” На нашых могілках ве­ль­мі багато дубоў. Так вот, калі чалавек умірае, то его душа даўжна найці дзесьці сваё место. А німа нічого лучшага, як уселіцца ў дуб, бо дуб шчытаюць вельмі моц­ным дрэвам.

Запісана в. Скароднае Ельскага р-на

ад Патапенка Праскоўі Савельеўны, 1929 г.н.,

студэнткай Сінгаеўскай М. (2005 г.)

Дуб – моцнае дрэва, вечнае. Ён жыве не адно стагоддзе. Самае старшае дрэва ся­род другіх. Кажуць, што калі шмат жалудзей на дубе, то год будзе неўраджайны.