Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Літаратура

1. Міфалогія беларусаў: Энцыкл. слоўн. / склад. І. Клімковіч, В. Аўтушка; навук. рэд. Т. Валодзіна, С. Санько. – Мн.: Беларусь, 2011.– 607 с.

2. Славянские древности: Этнолингвистический словарь в 5-ти томах / Под общей ред. Н.И. Толстого. – Т.2: Д-К (Крошки – М.:Междунар. отношения, 1999. – 704 с.

3. Пяткевіч, Ч. Рэ­чыц­кае Палессе / Ч. Пяткевіч; уклад., прадм. У. Васілевіча; пер. з пол. Л. Салавей і У. Васілевіча – Мн. : Беларускі кнігабор, 2004. – 672 с.

4. Зямля стаіць пасярод свету… Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кніга 1 / Уклад., прадм., пераклад, бібл. У. Васілевіча. – Мн.: Маст. літ., 1996 – 591с.

5. Русская мифология. Энциклопедия. – М.: Эксмо; СПб.: Мидгард, 2005. – 784с.

6. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С. Санько [і інш.]; склад. У. Клімовіч. – 2-ое выд., дап. – Мн.: Беларусь, 2006. – 599 с.

7. Левкиевская, Е. Мифы русского народа / Е. Левкиевская. – М.: Астрель; АСТ, 2005. – 526 с.

8. Славянская мифология. Энциклопедический словарь. – М. : Эллис-Лак, 1995. – 416 с.

9. Славянские древности: Этнолингвистический словарь в 5-ти томах / под ред. Н.И. Толстого. – Т. 1: А-Г. – М.: Международные отношения, 1995. – 584 с.

10. Зямная дарога ў вырай: Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 3 / уклад., прадм., пер. і паказ. У. Васілевіча. – Мн.: Маст. літ., 1999. – 654 с.

Міфалогія птушак і жывёл Бусел

Матка пакойная казала, што як шчэ хадзіў Бог па зямле, то сабраў ён у мяшок ву­жоў, гадзюк, жаб і даў тэй мяшок чалавеку, каб тэй выкінуў. А чалавек еты адышоў і адкрыў мех. І вот усе адтуль павылазілі. Тэй чалавек не ўспеў пазбіраць іх. І здзе­лаў­ся ён буслом. Дажа шчас ходзя і збірае па балотах. Шчэ кажуць, што бусел дзяцей пры­но­ся.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данчанка Ю. (2004 г.)

Чорныя буслы ў дзярэўнях не селяцца, толькі ў лясу, штоб іх ніхто не бачыў. Ім не паложана каля людзей жыць. А белыя ж – толькі возлі людзей, на зданіі, на сарайку ілі на доме яны абізацельна гніздо саўюць. У той дом і молнія не пападзе. І када дзе­лае кубло, нанясе яічак, яны нясуць па 2 ці па 4. І ён чуствуя, што галодны год будзе, за­суш­лі­вы, дык ён іх паскідае: ці дзіцятка, ці яечка скіне.

Запісана ў г. Гомель

ад Алешкі Мікалая Нікіфаравіча, 1940 г.н.,

Алешка Ганны Трафімаўны, 1939 г.н.,

студэнткамі Анашкінай Н., Тараненка А. (2004 г.)

Адзін раз Бог сабраў усіх гадаў: змей, жаб, жукоў у мех і загадаў чалавеку за­нес­ці гэты мех на самую высокую гору, але не развязваць той мех. Ды чалавек не выдзер­жаў і развязаў яго. Усе гады распаўзліся па зямлі. За гэта Бог ператварыў таго ча­ла­ве­ка ў бусла і загадаў збіраць тых гадаў. Ось і ходзіць бусел па балоту і збірае жаб і змей. А болей я нічога не ведаю.

Запісана ў г. Гомель

ад Шкурко Адама Ігнатавіча, 1928 г.н.,

студэнтам Балмачэнка Д. (2000 г.)

Бусел – святая пціца. Злыя духі прэврацілі чалавека ў пціцу, прыносіт людзям дабро.

Но еслі аісты ўлятают, пакідают гняздо, будзет плоха.

Перад вайной асобенна ані ўлетают. У нас у дзярэўні было гняздо аіста. Перад вай­ной ані ўляцелі, і гняздо разарылі.

У дом радам з гняздом папал снарад – і дом згарел.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

Бусел – гэта божая пціца. Яго нельга крыўдзіць, таму што Бог ператварыў чалавека ў бусла. Дзе бусел гняздо робіць, там заўсёды шчасце будзе.

Запісана ў г. Гомель

ад Герашчанка Кацярыны Пятроўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бракарэнка В. (2010 г.)

Кажуць, жанчына хадзіла па балоце і сабірала лягушак. І вот ён хадзіў і паеў іх. Яна яго прагнала і сказала, каб ён ўсю жысць хадзіў і сабіраў гэтыя лягушкі.