Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Пірэвічы Жлобінскага р-на

ад Калядзенка Сафіі Васільеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шышовай К. (2006 г.)

Вампір – нябожчык, які сасе кроў у людзей і жывёл. Ён гадкі і праціўны такі. Вя­лі­кі, мае чырвоныя вочы, вялікія і вострыя зубы. Бледны, бо сваёй крыві не мае, та­му і смокча ў людзей.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Балянковай Вольгі Паўлаўны, 1927 г.н.,

Студэнткай Бобрыкавай н. (2006 г.)

Вампіры ўстаюць ноччу з магіл і сасуць кроў із людзей. У іх ёсць клыкі, якімі яны пракалываюць у шыі чалавека дзіркі, а потым пьюць яго кроў.

Пілі вампіры і кроў з жывёл.

Каб убіць вампіра, трэба яму ў сэрца ўбіць асінавы кол і паказаць крыж.

А ёсць вампіры, якія не пьюць кроў, а забіраюць чалавечую энергію, сілу. Тады яны адчуваюць сабе добра, а чалавек хварэе і слабее. Такія вампіры сустракаюцца і сён­ня. Іх нельга пазнаць. Яны нічым не адрозніваюцца ад нас, простых людзей.

Запісана ў в. Лужок Кармянскага р-на

ад Гапеенка Марыі Яўменаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Мельчанка Т. (2004 г.)

Вампір, або вупыр, нараджаўся жанчынай ад нячысціка. Звычайна гэта быў мяр­ц­вяк, які выходзіў з магілы і высмоктваў кроў у людзей і жывёлы. Вупыр мог быць і сярод жывых людзей, весці днём звычайны лад жыцця. Каб навек супакоіць такога мер­ц­вя­ка, неабходна было загнаць яму ў сэрца асінавы кол або абязглавіць яго.

Запісана ў в. Раманаўка Мазырскага р-на

ад Аляксеевай Марыі Іванаўны, 1921 г.н.,

студэнткамі Аскерка М., Громавай К. (2003 г.)

Вампіры – ето тые людзі, екіе п’юць кроў. Буў у нас такі мужчына. Его прасілі, каб ён памог забіць свіней. Дак уб’е ён кабана, абсмаліць его, а патом, калі разбірае, абе­за­це­ль­но вуп’е карэц крыві. Мо, ён і буў вампіром, што ему так наравіласа кроў.

Запісана ў в. Майсеевічы Петрыкаўскага р-на

ад Белкавец Анастасіі Максімаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Шынкарэнка А. (2005 г.)

Вампір – гэта чалавекападобная істота. Ён смокча кроў людскую. А йё яшчэ энер­ге­тыч­ны вампір – як з ім пагаварылі, дык плоха стане. Кажуць, што ён сілы заб­раў.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Вольгі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Вампір – гэта такая цігра, як кот. Яна ў лесе жыве на дрэвах. Кроў з людзей п’е.

Расказвалі, як адзін мужчына з дачкой у лес па ягады пайшоў. На дачку з дрэва прыг­нуў кот, як натуральная цігра, а не кот, толькі размерам з ката, сеў на спіну, пры­ту­ліў­ся да шыі і штосьці робіць. Потым гэтая цігра знікла дзесьці на галінах дрэў. Муж­чы­на стаяў адзерванелы. А дачка пабляднела і ўпала. Ён да яе прыслухаўся, ажно яна не дыхае. Узяў дачку на рукі і пабег у вёску. Прыбег да жонкі, расказаў. Пабеглі да бабкі-шаптухі. Бабка паглядзела на дзяўчыну, паслухала расказ мужчыны і сказала: “Усё, дзяўчына памерла. То вампір быў. Кроў як высасаў. Глядзіце, во дырачка, укус на шыі ззаду. Ну, ёй, дзяўчыне, больна не было. Вампір не больна кусае і кроў не бо­ль­на высасуе – быстра”.

Запісана ў в. Перасвятое Рэчыцкага р-на

ад Грабок Анастасіі Паўлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Сакалюк А. (2006 г.)

Вампірам маглі быць і жан­чы­на, і мужчына. Кроў яны пілі толькі з шыі, у іх былі два клыкі, а самія тварам бе­лыя, бы мел… Каб ад іх зберагчыся, трэба было насіць часнок, крыжы розныя. Яш­чэ яны пугаліся агню.

Запісана ў в. Першамайск Рэчыцкага р-на

ад Журо Зінаіды Паўлаўны, 1930 г.н.,

студэнткай Тужык В. (2004 г.)

Вампіры п’юць кров. У нас жыве чалавек, то вон ўжэ по нюху знав, дзе порося б’юць, і бег туды, шоб крыві напіцца.