Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Гомель

ад Белакаваленка Уладзіславы Антонаўны, 1922 г.н.,

студэнткамі Агапітавай В., Лынеўскай Т. (2000 г.)

Варона – тожэ птушка, якая прыносе плахія весці. Еслі яна крычыць, сідзя на ха­це, то скора нехта памрэ.

Запісана ў в. Церуха Гомельскага р-на

ад Мірановіч Марыі Герасімаўны, 1935 г.н.

(раней пражывала ў в. Малашкі Кармянскага р-на)

студэнткай Яшанковай В. (2006 г.)

Ёсць варона-крумкач, калі яна крычыць і кружыць каля хаты, то гэта к смерці.

Запісана ў в. Мічурынская Гомельскага р-на

ад Літвіненка Валянціны Мікалаеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Літвіненка Ж. (2010 г.)

Як вароны каркаюць, лятаюць, хвалююцца ды крычаць – гэта к бядзе.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.

(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

Калі ляціць варона і каркае, то будзе дождж.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Балянковай Вольгі Паўлаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

У старыя часы было ў вароны белае пер’е. Захацелася ёй стаць красівейшай і паляцела яна да савы. Тады сава ўсіх птушак красіла.

  • Сава! Пакрась мяне ў самы красівы цвет, каб усіх паразіць сваёй красатой.

  • Добра, – адказала сава. Хочаш быць такой, як дзяцел ці бусел?

  • Не. Зрабі мяне такой, каб другіх такіх птушак не было.

Думала сава доўга і пакрасіла яна варону ў чорны цвет. Паглядзела на сябе варона і спужалася – уся чорная. Пачала яна крычаць на саву:

  • Паймаю цябе і разарву!

З таго часу, як убачыць варона саву, так і кідаецца на яе. А совы цэлы дзень хаваюцца ў дупле, а вылятаюць толькі ноччу, калі вароны спяць.

Запісана ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на

ад Савіцкай Марыі Сцяпанаўны,

студэнткамі Казлятнікавай С., Цікавец Д.

Варона каркае – абавязкова будзе бяда.

Калі вечарам вароны пачынаюць метацца ўверх і ўніз, ноччу будзе завея.

Калі варона прыляціць да цябе на двор, то значыцца, што-небудзь здарыцца ці трэ­ба чакаць дрэнных навін. Калі варона прылятае да майго двара, я заўсёды кажу: “Ляці адсюль. Хай табе будзе тое, што ты мне нясеш”.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны, 1935 г.н.

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Варона – цёмная пціца, пціца няшчасця, смерці. Калі сварацца, кажуць: “Каб над табой вараняко закаркало!” Калі варона прыляцела і каркае ў цябе ў двары – к го­ру, к няшчасцю.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Мышкавец Ганны Кузьмінічны, 1926 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Варона – не бажэственная пціца. Бажэственныя – бусел, голуб, лебедзь. Яна – хвас­ту­нья. Сваім карканьем предвешчае бяду, мо, які пажар, кражу, ну, штосьці не­доб­рае.

Запісана ў в. Гарывада Рэчыцкага р-на

ад Грабцэвіч Раісы Ульянаўны, 1937 г.н.,

студэнткай Сакалюк А. (2006 г.)

Варона каркае, кагда хоча нешта сказаць чалавеку. Раньша варона тожа пела, а па­том правінілася перад Богам: яна “путала” людзей і ён (Бог) адабраў у яе песню.

Запісана ў в. Палессе Светлагорскага р-на

ад Захаранка Праскоўі Фядосаўны 1934 г.н.,

студэнткай Мітраховіч В. (2007 г.)

Раз Бог сказаў звярам і птушкам пачысціць зямлю, бо была яна ў брудзе. Не­ка­то­рыя вельмі добра рабілі, а другія толькі і шкодзілі. Бог паглядзеў на труды тыя і кож­на­му пачэсна адплаціў. Тыя, хто добра рабілі, сталі прыгожыя, бялюткія-бялюткія, а тыя, хто шкоду рабілі, ці то рабымі, ці то зусім чорнымі і бруднымі. Сарока – рабая ста­ла­ся, варона – зусім чорная, бо не рабіла.

Запісана ў г.п. Парычы Светлагорскага р-на

ад Скуднай Тамары Нілаўны, 1926 г.н.,

студэнткай Горскай Т. (2006 г.)

Калі варона каркае, то гэта абазначае, што хоча папярэдзіць або паведаміць якую-небудзь навіну.

Запісана ў в. Гавяды Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Корневай Валянціны Яўгенаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Лукашовай А.

Калі каля хаты каркае варона, то скора прыйдут госці або будуць новасці.

Запісана ў в. Буда Магілёўскай вобл.

ад Вераб’ёвай Зінаіды Іларыонаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Капусцінай Н. (2010 г.)

Раней ракі не было. Бог ужо ўсіх сабраў і сказаў усім: “Капайце!” Дак ужо ўсе капалі, а варона ўзяла да пакачалася ў гразі, і ўжо к Богу прыйшла: “І я капала”. А Бог яе наказаў: усе п’юць з ракі, а варона жджэ дождж. Дак яна ўжо не нап’ецца.

Запісана ў г.п. Лоеў

ад Юшчанка Марыі Рыгораўны, 1910 г.н.

(раней пражывала ў в. Крупейкі Лоеўскага р-на)