Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Церуха Гомельскага р-на

ад Мірановіч Марыі Герасімаўны, 1935 г.н.

(раней пражывала ў в. Малашкі Кармянскага р-на),

студэнткай Яшанковай В. (2006 г.)

Хто першы раз чуе, як зязюля кукуе, шчытае колькі гадоў пражыве. Сколькі разоў пракукуе, столькі гадоў пражыве.

Запісана ў в. Кірава Жлобінскага р-на

ад Прус Юліі Фёдараўны, 1936 г.н.

(перасяленка з в. Пагоннае Хойніцкага р-на),

студэнткай Емяльянавай В. (2005 г.)

Кукушка – гэта жэншчына, якую Бог прэўраціў за тое, што яна кінула сваіх дзя­цей. От яна і гукае іх.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Ніны Адамаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Калі зязюля закуе ў вочы чалавеку, той будзе цэлы год плакаць.

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Захарава Мікалая Пятровіча, 1928 г.н.,

студэнткай Іётка І. (2004 г.)

Калі зязюля закукуе на голы лес, то той год для злодзеяў будзе няшчасным.

Зязюля кукуе першы раз тады, як у царкве запаюць “Хрыстос васкрос”.

Запісана ў г. Бабруйск Магілёўскай вобл.

ад Петуховай Кацярыны Піманаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данілавай А. (2006 г.)

Зязюля – гэта птушка, якая калісь была чалавекам, які прадвяшчаў, колькі яшчэ ча­ла­ве­ку асталось жыць на гэтым свеце.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Лаўшук Марыі Якаўлеўны, 1928 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Зязюля – птушка-прадсказальніца, сімвал адзіноцтва, няшчаснай жаночай долі. Зя­зю­ля – гэта дзяўчына, якая выйшла замуж за вужа, у згодзе з ім жыла 5 год, у іх на­радзі­ла­ся 3 дзяцей. Потым дзяўчына паехала наведаць маці, а злыя людзі забілі вужа. Дзяў­чы­на прыехала і не дашукалася, да й стала зязюляй.

Запісана ў в. Бялёў Жыткавіцкага р-на

ад Жогаль Арыны Міхайлаўны, 1910 г.н.,

студэнткай Мацкевіч А. (2000 г.)

Зязюля – змененая дзеўка. Быў жаніх Якуб. Кінуў. Цяпер яна лётае і крычыць: “Якуб! Якуб!” А чуецца: “Ку-ку! Ку-ку!” Яйцо ёй нада знясці. Няма кубла. У чужым куб­ле родзіцца малая зязюлька. Зязюля – харошая пцічка. Шкоды не дзелае. Гукае жа­ні­ха толькі.

Запісана ў в. Будка Рэчыцкага р-на

ад Белавус Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткай Астапенка Г. (2004 г.)

Лясная пціца. Сколька раз пракукуе, столька год жыць асталося.

Када ўслышыш першы раз кукаванне кукушкі, нада патрасці ў кармане дзеньгі, штоб была многа дзенег.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

Зязюля – праклятая дачка мацеры: “Ляці і кукуй, не прылятай”. Кукушка ку­ка­ва­ла да Купалы (7-га), а 12 – Пятро. Так дадзена Богам. А салавей пеў да Тройцы.

Запісана ў в. Прыбар Гомельскага р-на

ад Дамадзелавай Галіны Раманаўны, 1935 г.н.,

студэнткамі Герасіменка В., Майсеевай С., Цярэнцьевай І. (2002 г.)

Вот, што расказвала мая матка. Жыла даўно адна жанчына. Была яна бя­рэ­мен­ная ад граха. І вот, калі нарадзіла яна, то дзіцятка ета ўтапіла. А як дамоў вярнулася, то ўбачыла дзіця ў зеркалі. Спугалася яна, пажалела, што так зрабіла, і начала пла­каць. І па начах так плакала. Тады і ператварыў Бог тую жанчыну ў зязюлю. І шчэ й шчас аплаквае зязюля сваё дзіця. Шчэ кажуць, што зязюлямі становяцца жэншчыны з неш­час­лі­вай судзьбой ці дзеўка, якую матка пракляла.

Запісана ў в. Саўгасная Буда-Кашалёўскага р-на

ад Габрусевай Кацярыны Лагвенаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Данчанка Ю. (2004 г.)

Кукушка – птица вещая. Сколько раз прокукает, столько лет и жить значит будешь.

Запісана ў в. Леніна Добрушскага р-на

ад Лапацянка Дар’і, 1958 г.н.,

студэнткай Сіваковай А. (2010 г.)

Зязюля прадвяшчае, колькі будзеш жыць год. Калі ўчуў першы раз зязюлю, а ў цябе ў кармане ёсць грошы, то будзеш багаты.

Запісана ў в. Мічурынская Гомельскага р-на

ад Літвіненка Валянціны Мікалаеўны, 1940 г.н.,

студэнткай Літвіненка Ж. (2010 г.)

Жылі брат і сястра. Сястра была багатая, а брат бедны. Прышоў ён да яе і папрасіў што з’есці. А яна не дала, пажалела. З таго ўрэмені лятае па лесе і гукае брата.

Запісана ў г. Рэчыца Гомельскай вобл.

ад Е. І. Быхаўцавай, 1926 г.н., М.І. Дзегцяровай, 1923 г.н.

(раней пражывалі ў в. Лугінічы Буда-Кашалёўскага р-на),

студэнткай Шылянок М.

Во такая легенда е. Зязюля – эта казалі, кагда дачка ідзе ў госці, а там ужэ ў дзярэўні грэбля была такая. Яны ідуць да грэблі, а ён робіцца вужам, і яна патом з дзецьмі прыйшла, дык патом пытаюцца: “Дзе твой хазяін?” Адзін хлопец адмаўчаў, а дзеўка і кажа: “Дак у нас жа бацька, як дайшлі да грэблі, вужам зрабіўся”. Дак яна пракляла сваю дачку, што будзеш ты зязюляю, шоб хавалася ад вераб’ёў, ад усіх. Дык эта матка яе пракляла, а сына здзелала салаўём, верабейка-салавейка. Яна ж хаваецца, а за ёй ганяюцца верабейкі.

Запісана ў г.п. Лоеў

ад Юшчанка Марыі Рыгораўны, 1910 г.н.

(раней пражывала ў в. Крупейкі Лоеўскага р-на),