Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
92
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Антонаўка Буда-Кашалёўскага р-на

ад Падзянковай Марыі Аляксееўны, 1930 г.н.,

студэнткай Падзянковай С. (2004 г.)

Крот – гэта звер, які тожэ няшчасці прадсказвае. Знайце, што еслі ён рые зямлю ў хаце, то там скора хтосьці памрэ.

Запісана ў в. Церуха Гомельскага р-на

ад Мірановіч Марыі Герасімаўны, 1935 г.н.

(раней пражывала ў в. Малашкі Кармянскага р-на),

студэнткай Яшанковай В. (2006 г.)

Чалавек адзін любіў многа работаць. Богу ета не нравілась, ён разазліўся і здзе­лаў з яго крата. Хай зямлю рые ўсягда, еслі яму так нравіцца.

Запісана ў в. Палессе Светлагорскага р-на

ад Захаранка Праскоўі Фядосаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Мітраховіч В. (2007 г.)

Куры

Куры і вераб’і купаюцца ў пылі – дрэннае надвор’е.

Запісана ў в. Брынёў Петрыкаўскага р-на

ад Субат Фаіны Цімафееўны 1935 г.н.,

студэнткай Бараніч Я. (2006 г.)

Куры шчыплюцца (сама сабе дзюбкай па пёрам) – к дажджу.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Ніны Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Ластаўка

Ластаўка ў хату заляцела – да няшчасця.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на

ад Балобан Евы Рыгораўны, 1929 г.н

(раней пражывала ў в. Пучын Брагінскага р-на),

студэнткай Кавалёвай А. (2006 г.)

Ластаўка лятае высока – пагода, нізка – к непагодзе.

Нельга ў ластаўкі пцянца браць, разараць гняздо, бо будзеш канапатым, як яечкі ў ластаўкі. Яечкі з кропелькамі ў ластаўкі.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на

ад Воранавай Ніны Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Бобрыкавай Н. (2006 г.)

Ластавак нельзя крыўдзіць, бо ета світая пцічка.

Запісана ў в. Гавяды Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.

ад Корневай Валянціны Яўгенаўны, 1938 г.н.,

студэнткай Лукашовай А.

Калі ластаўкі нізка лятаюць, то гэта да дажджу. Калі птушкі на правадах сядзяць, то гэта да маразоў.

Запісана ў в. Кругавец Добрушскага р-на

ад Рымаравай Яны,

студэнткай Сіваковай А. (2010 г.)

Калі ластаўка ўляціць у дом, гэта да смерці.

Запісана ў г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.

ад Талпінскай Марыі Фёдараўны, 1940 г.н.,

студэнткай Талпінскай Ю. (2010 г.)

Муха

Як сніцца багата мух у хаце – гэта азначае, што будзе нейкая смерць. А мухі – гэ­та ўмершыя душы людзей, якія прыйшлі да кагосьці.

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Табулінай Аляксандры Міхайлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Іётка І. (2004 г.)

Мышы

Еслі мышы ўбягают з дома, будзет навадненне ілі пажар.

Запісана ў г. Гомель

ад Бандарэнка Зоі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Зюзьковай А. (2004 г.)

Калі дзе-нібудзь знойдзеш мышанят сляпых, то нада павадзіць па іх мізінцам ле­вай рукі, бо, калі ў твайго дзіцяткі будуць рэзацца зубкі і балець, трэба павадзіць па ім гэтым пальцам і ўсё пройдзе. Калі ў самога баліць зуб, то нада павадзіць тым жа па­ль­цам па сучку, такому кружочку на дзвярах ці на раме і потым па зубу бальному, і ўсё прой­дзе.

Запісана ў в. Сінічына Буда-Кашалёўскага р-на

ад Раманоўскай Лідзіі Іванаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Галушкінай С. (2004 г.)

Во, етай гадасці (мышэй) ва ўсіх хватае. А раньшэ гаварылі, што еслі мышэй мно­га ў хаце – эта к бядзе. А яшчэ плахім знакам счыталася прагрызеная імі адзёжа. А я думаю, што проста яны любяць жыць з людзьмі ў цёплай хаце ды і паесці чаго.